https://bel.sputnik.by/20220109/almbekava-vyygrala-medal-u-asabstay-gontsy-na-etape-ks-1059362917.html
Алімбекава выйграла медаль у асабістай гонцы на этапе КС
Алімбекава выйграла медаль у асабістай гонцы на этапе КС
Sputnik Беларусь
Ганна Сола, якая павінна была выйсці другой на старт гонкі праследвання, удзел у спаборніцтвах не прымала па прычыне дрэннага самаадчування. 09.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-09T17:36+0300
2022-01-09T17:36+0300
2022-01-09T17:50+0300
у свеце
спорт
дынара алімбекава
кубак свету па біятлоне
медаль
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/09/1059362786_0:27:3425:1954_1920x0_80_0_0_69d124294a4a3055ee03414ffdd0bd54.jpg
МІНСК, 9 сту - Sputnik. Беларуская біятланістка Дынара Алімбекава заняла трэцяе месца ў гонцы праследавання на пятым этапе Кубка свету ў нямецкім Аберхофе.Выйграла нарвежка Мартэ Улсбю-Ройселан, якая стартавала першай. Другой стала шведка Ханна Эберг, перабраўшыся з 9-га месца. Алімбекава ж, замкнуўшы тройку прызёраў, уступіла пераможцы 42,7 сек. Жулі Сімон, якая стартавала перад Дынарай, прыйшла да фінішу чацвёртай.У гонцы праследавання спартсмены стартуюць па выніках спаборніцтваў у спрынце з адпаведным адставаннем па часе. Ганна Сола, якая стала другой у кароткай гонцы на сённяшні старт не выйшла. Дынара сыходзіла на старт трэцяй і ў выніку захавала гэтую пазіцыю пасля чатырох агнявых рубяжоў (два ў лёжцы, два ў стойцы).Вынікі іншых беларусак: Ірына Лешчанка змяніла 16-ы радок на 18-ы, Аліна Пільчук стала 40-й пасля 42 месца ў спрынце, Алена Кручынкіна - 49-я, пры гэтым была 35-й на старце.
https://bel.sputnik.by/20220108/belarusy-zavayaval-serabro-na-etape-kubka-svetu-pa-byatlone--aberkhofe-1059346960.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/09/1059362786_88:0:2817:2047_1920x0_80_0_0_8a1acd63a70a027051639ba2a24b16a5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, спорт, дынара алімбекава, кубак свету па біятлоне, медаль
у свеце, спорт, дынара алімбекава, кубак свету па біятлоне, медаль
Алімбекава выйграла медаль у асабістай гонцы на этапе КС
17:36 09.01.2022 (абноўлена: 17:50 09.01.2022) Ганна Сола, якая павінна была выйсці другой на старт гонкі праследвання, удзел у спаборніцтвах не прымала па прычыне дрэннага самаадчування.
МІНСК, 9 сту - Sputnik. Беларуская біятланістка Дынара Алімбекава заняла трэцяе месца ў гонцы праследавання на пятым этапе Кубка свету ў нямецкім Аберхофе.
Выйграла нарвежка Мартэ Улсбю-Ройселан, якая стартавала першай. Другой стала шведка Ханна Эберг, перабраўшыся з 9-га месца. Алімбекава ж, замкнуўшы тройку прызёраў, уступіла пераможцы 42,7 сек. Жулі Сімон, якая стартавала перад Дынарай, прыйшла да фінішу чацвёртай.
У гонцы праследавання спартсмены стартуюць па выніках спаборніцтваў у спрынце з адпаведным адставаннем па часе. Ганна Сола, якая стала другой у кароткай гонцы на сённяшні старт не выйшла. Дынара сыходзіла на старт трэцяй і ў выніку захавала гэтую пазіцыю пасля чатырох агнявых рубяжоў (два ў лёжцы, два ў стойцы).
Вынікі іншых беларусак: Ірына Лешчанка змяніла 16-ы радок на 18-ы, Аліна Пільчук стала 40-й пасля 42 месца ў спрынце, Алена Кручынкіна - 49-я, пры гэтым была 35-й на старце.