https://bel.sputnik.by/20220109/mus-kazakhstana-zayavla-ab-stablzatsy-stuatsy--krane-1059361311.html
МУС Казахстана заявіла аб стабілізацыі сітуацыі ў краіне
МУС Казахстана заявіла аб стабілізацыі сітуацыі ў краіне
Sputnik Беларусь
Раней аб паляпшэнні сітуацыі ў Казахстане паведамілі ў МЗС РФ, адзначыўшы адноўлены рух цягнікоў і работу нацыянальных плацежных сістэм. 09.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-09T16:28+0300
2022-01-09T16:28+0300
2022-01-09T16:28+0300
казахстан
краіна
мус
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/09/1059359362_0:7:3484:1967_1920x0_80_0_0_ce1719e8d4e592090235263065210fee.jpg
МІНСК, 10 сту - Sputnik. Абстаноўка ва ўсіх рэгіёнах Казахстана стабілізавана, а раней захопленыя пратэстоўцамі будынкі вызвалены, заявіў выконваючы абавязкі міністра ўнутраных спраў Казахстана Ерлан Тургумбаеў.Кіраўнік МУС падкрэсліў, што ўсе вобласці вярнуліся пад поўны кантроль афіцыйнага ўрада краіны.Абстаноўка мяняецца да лепшагаЗа падзеямі ў Казахстане сочыць і МЗС Расіі. Там заявілі аб нармалізацыі абстаноўкі - у тым ліку ў "праблемных" рэгіёнах."Цалкам адноўлены рух пасажырскіх цягнікоў, на найбольш запатрабаваных напрамках пушчаны дадатковыя саставы. Стабілізавалася работа некаторых нацыянальных плацежных сістэм. Анансаваны меры дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу, які пацярпеў ад дзеянняў марадзёраў. У Мангістаўскай вобласці адноўлена работа грамадскага транспарту, а таксама міжнароднага аэрапорта Акту , - гаворыцца ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства Расіі.Колькасць затрыманых расцеМіж тым, контртэрарыстычная аперацыя па аднаўленні законнасці і правапарадку ў Казахстане працягваецца. Колькасць затрыманых удзельнікаў беспарадкаў дасягнула амаль 6 тысяч, сярод іх ёсць і замежнікі.Па дадзеных МУС рэспублікі, загінулі 18 сілавікоў. Ёсць ахвяры і сярод мірнага насельніцтва, у тым ліку загінулі дзеці.Таксама ўлады заяўлялі, што шкода ад беспарадкаў і марадзёраў, паводле папярэдніх падлікаў, перавысіла ў эквіваленце 200 млн. долараў.Беспарадкі ў КазахстанеМасавыя пратэсты ў Казахстане пачаліся 2 студзеня з-за падаражэння зніжанага газу - асноўнага віду паліва для легкавога транспарту ў Казахстане. Стыхійныя мітынгі месцамі перараслі ў беспарадкі, падчас якіх былі разгромлены вайсковыя склады са зброяй і захоплены будынкі ўрада і сілавых структур.На фоне таго, што адбываецца, урад краіны пайшоў у адстаўку. Прэзідэнт Такаеў узначаліў Савет бяспекі замест першага прэзідэнта рэспублікі Нурсултана Назарбаева і запытаў дапамогу ў АДКБ. Цяпер, як паведамляецца, міратворцы арганізацыі забяспечваюць правапарадак, ім пастаўлена задача ахоўваць стратэгічныя аб'екты Казахстана.Чытайце таксама:
казахстан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/09/1059359362_383:0:3114:2048_1920x0_80_0_0_7daa4220e28aa5838868d06c77d3eb0a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
казахстан, краіна, мус
МУС Казахстана заявіла аб стабілізацыі сітуацыі ў краіне
Раней аб паляпшэнні сітуацыі ў Казахстане паведамілі ў МЗС РФ, адзначыўшы адноўлены рух цягнікоў і работу нацыянальных плацежных сістэм.
МІНСК, 10 сту - Sputnik. Абстаноўка ва ўсіх рэгіёнах Казахстана стабілізавана, а раней захопленыя пратэстоўцамі будынкі вызвалены, заявіў выконваючы абавязкі міністра ўнутраных спраў Казахстана Ерлан Тургумбаеў.
Кіраўнік МУС падкрэсліў, што ўсе вобласці вярнуліся пад поўны кантроль афіцыйнага ўрада краіны.
"Сіламі правапарадку вызвалены ўсе раней захопленыя будынкі акіматаў. Аднаўляецца работа камунальных аб'ектаў і сістэм жыццезабеспячэння", - дадаў Тургумбаеў.
Абстаноўка мяняецца да лепшага
За падзеямі ў Казахстане сочыць і МЗС Расіі. Там заявілі аб нармалізацыі абстаноўкі - у тым ліку ў "праблемных" рэгіёнах.
"Цалкам адноўлены рух пасажырскіх цягнікоў, на найбольш запатрабаваных напрамках пушчаны дадатковыя саставы. Стабілізавалася работа некаторых нацыянальных плацежных сістэм. Анансаваны меры дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу, які пацярпеў ад дзеянняў марадзёраў. У Мангістаўскай вобласці адноўлена работа грамадскага транспарту, а таксама міжнароднага аэрапорта Акту , - гаворыцца ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства Расіі.
Колькасць затрыманых расце
Між тым, контртэрарыстычная аперацыя па аднаўленні законнасці і правапарадку ў Казахстане працягваецца. Колькасць затрыманых удзельнікаў беспарадкаў дасягнула амаль 6 тысяч, сярод іх ёсць і замежнікі.
Па дадзеных МУС рэспублікі, загінулі 18 сілавікоў. Ёсць ахвяры і сярод мірнага насельніцтва, у тым ліку загінулі дзеці.
Таксама ўлады заяўлялі, што шкода ад беспарадкаў і марадзёраў, паводле папярэдніх падлікаў, перавысіла ў эквіваленце 200 млн. долараў.
Масавыя пратэсты ў Казахстане пачаліся 2 студзеня з-за падаражэння зніжанага газу - асноўнага віду паліва для легкавога транспарту ў Казахстане. Стыхійныя мітынгі месцамі перараслі ў беспарадкі, падчас якіх былі разгромлены вайсковыя склады са зброяй і захоплены будынкі ўрада і сілавых структур.
На фоне таго, што адбываецца, урад краіны пайшоў у адстаўку. Прэзідэнт Такаеў узначаліў Савет бяспекі замест першага прэзідэнта рэспублікі Нурсултана Назарбаева і запытаў дапамогу ў АДКБ. Цяпер, як паведамляецца, міратворцы арганізацыі забяспечваюць правапарадак, ім пастаўлена задача ахоўваць стратэгічныя аб'екты Казахстана.
Агульнанацыянальная жалоба аб'яўлена ў Казахстане 10 студзеня
МЗС Расіі:
абстаноўка ў Казахстане пасля пратэстаў паступова паляпшаецца