Ізраіль адкрыў межы для вакцынаваных турыстаў - але ёсць умовы

© AFP 2024 / GIL COHEN-MAGENАэрапорт Бен-Гурыён
Аэрапорт Бен-Гурыён - Sputnik Беларусь, 1920, 09.01.2022
Падпісацца
У спіс прэпаратаў, якія дазволяць уехаць у краіну, уключана таксама расійская вакцына "Спутник V".
МІНСК, 9 сту - Sputnik. Вакцынаваным і перахварэўшым турыстам можна заязджаць у Ізраіль з нядзелі, адпаведная інфармацыя апублікавана на сайце Міністэрства аховы здароўя краіны.
У спісе прэпаратаў, вакцынацыя якімі дазваляе замежнікам уезд у краіну, таксама расійскі "Спутник V". З моманту вакцынацыі павінна прайсці не менш як два тыдні.
Адзначаецца, што турыстам, прышчэпленым "Спутником", неабходна будзе зрабіць сералагічныя аналізы на наяўнасць антыцелаў да COVID-19 на тэрыторыі Ізраіля.
Усім, хто ўязджае, прыйдзецца запоўніць спецыяльную анлайн-форму заявы аб уездзе на працягу 48 гадзін да вылету, у тым ліку - дэкларацыю аб здароўі.
Пры рэгістрацыі таксама неабходна прад'явіць сертыфікат аб вакцынацыі і адмоўны вынік ПЦР-тэсту, зроблены не больш як за 72 гадзіны да вылету.
У аэрапорце Бэн-Гурыён замежнікі павінны будуць зрабіць ПЦР-тэст на наяўнасць каронавіруса і знаходзіцца на каранціне 24 гадзіны – ці ж да атрымання адмоўнага выніку аналізу.
Нагадаем, што Ізраіль закрыў межы для турыстаў яшчэ ў пачатку пандэміі ў сакавіку 2020 года. Па люты 2021 года аэрапорт імя Бэн-Гурыёна быў цалкам зачынены - у тым ліку для ізраільцян, якія вяртаюцца на радзіму.
У лістападзе 2021 года ўлады дазволілі ўезд турыстам, вакцынаваным ухваленымі Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) прэпаратамі (Moderna, Pfizer, Johnson&Johnson - Janssen, AstraZeneca, Covishield, Sinopharm, Sinovac). У гэтым жа месяцы была ўведзена часовая забарона на ўезд замежнікаў з-за распаўсюджвання штаму "амікрон".
Спіс "чырвоных" краін па ўзроўні пагрозы каронавіруса ў Ізраілі адменены.
Раней улады Тайланда дазволілі ўезд турыстам, прышчэпленым "Спутником". Вакцынаваным прыезджым не давядзецца праходзіць двухтыднёвы каранцін па прыбыцці ў каралеўства, аднак застаецца абавязковым выкананне ўсіх дзейных правілаў эпідэміялагічнай бяспекі.
Стужка навiн
0