Вось гэта ўзлёт: Сасновіч узнялася на 30 пазіцый у сусветным тэнісным рэйтынгу

© AFP 2024 / MICHAL CIZEKАляксандра Сасновіч
Аляксандра Сасновіч - Sputnik Беларусь, 1920, 10.01.2022
Падпісацца
Яшчэ адна беларуска - Сабаленка - захавала сваё другое месца ў спісе, хаця і няўдала выступіла на турніры ў аўстралійскай Адэлаідзе.
МІНСК, 10 сту - Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч пасля выхаду ў фінал на турніры ў Мельбурне ўзнялася ў рэйтынгу WTA адразу на 30 пазіцый - са 107-га на 77-е.
Цяпер у яе актыве 923 ачкі. Гэта самы высокі адрыў, які спартсменка змагла адыграць у рэйтынгу за апошнія некалькі гадоў. Вышэйшай пазіцыяй Сасновіч у кар'еры было 30-е месца.
Нагадаем, на мінулых выхадных беларуска выйшла ў фінал рэйтынгавага турніру ў Мельбурне, аднак не здолела перамагчы амерыканку Аманду Анісімаву (60-я ракетка планеты ў абноўленым рэйтынгу).
Што да астатніх беларусак, Арына Сабаленка працягвае знаходзіцца на 2-м радку - у спіну ёй дыхае іспанка Гарбінье Мугуруса, якой да другога месца засталося крыху больш за дзвесце ачкоў. Вікторыя Азаранка адыграла дзве пазіцыі за мінулы тыдзень і знаходзіцца на 25-м месцы, Вольга Гаварцова - на 138-м, Юлія Гатоўка - на 187-м.
Сабаленка і Азаранка, нагадаем, няўдала правялі турніры ў Адэлаідзе і зараз рыхтуюцца да Australian Open. Ён стартуе ў Мельбурне 17 студзеня.
Праўда, да гэтага часу вядучыя тэнісісты планеты выступяць на спаборніцтвах у Сіднеі і новым турніры ў Адэлаідзе.
Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь, 1920, 27.12.2021
У першай тройцы: як беларускія тэнісісткі пачнуць 2022 год у рэйтынгу WTA
Стужка навiн
0