Інфаграфіка

Дзе перакрыты рух з-за моста на Нямізе, які абваліўся – інфаграфіка

Падпісацца на
Стала вядома, як будзе арганізаваны маршрут транспарту ў сувязі з пуцеправодам, які абрушыўся ў цэнтры сталіцы. Схему перакрыцця руху глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik.
З-за абвальвання часткі маста над праезнай часткай вуліцы Няміга ў цэнтры Мінска Мінгарвыканкам прыняў рашэнне з 8 студзеня па 10 лютага бягучага года часова забараніць рух:
па вул. Леніна на ўчастку ад перасячэння з вул. Інтэрнацыянальнай да перасячэння з вул. Няміга;
па пр. Пераможцаў на ўчастку ад перасячэння вул. Няміга да перасячэння з вул. Мельнікайтэ;
па вул. Няміга на ўчастку ад перасячэння з вул. Гарадскі Вал да перасячэння з вул. Я. Купалы.

"Каб пазбегнуць заторавых сітуацый, аўтааматарам варта пры перамяшчэнні па горадзе выключыць прылегаючыя да месца здарэння вуліцы. Просім з разуменнем паставіцца да ўведзеных абмежаванняў", - паведамілі ў ДАІ Мінска.

Кіраўнік Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў распавёў Sputnik, што зараз галоўная задача – у максімальна сціслыя тэрміны ліквідаваць наступствы ад абвальвання моста і мінімізаваць нязручнасці для мінчан. Паводле яго слоў, яшчэ рана рабіць высновы аб прычынах абвальвання канструкцыі: заключэнне павінны зрабіць спецыялісты, якія працуюць на месцы надзвычайнага здарэння.
Чытайце таксама:
Мэр Мінска расказаў, калі будзе адкрыты новы мост на Нямізе
У ручным рэжыме: у Мінску абяцаюць наладзіць рух з-за маста, які абваліўся
На дэмантаж - тыдзень: што адбываецца на мосце, які абваліўся ў цэнтры Мінска
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала