https://bel.sputnik.by/20220113/praz-pratesty-lukashenka-khocha-zmatsnts-adkaznasts-starshynya-tuzh-1059459068.html
Праз пратэсты: Лукашэнка хоча ўзмацніць адказнасць старшыняў ТУЖ
Праз пратэсты: Лукашэнка хоча ўзмацніць адказнасць старшыняў ТУЖ
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі ўспомніў, што ў час жнівеньскіх падзей 2020 года быў нанесены ўрон некаторым будынкам і грамадскай маёмасці, у большасці выпадкаў гэта... 13.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-13T12:44+0300
2022-01-13T12:44+0300
2022-01-13T12:44+0300
аляксандр лукашэнка
пратэсты пасля выбараў у беларусі
прэзідэнт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103364/49/1033644952_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_64d6c265b8b3d5fe99775a521798803e.jpg
МІНСК, 13 сту ― Sputnik. Улады падрыхтавалі праект указа аб узмацненні адказнасці старшыняў праўленняў таварыстваў уласнікаў жылля за эксплуатацыю і захаванасць агульнай маёмасці, дакумент абмеркавалі ў чацвер на нарадзе Аляксандра Лукашэнкі з урадам.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што да вырашэння гэтага пытання "падвяло само жыццё", прыгадаўшы пратэстныя акцыі ў Беларусі ў жніўні 2020 года."Усе мы бачылі, які ўрон быў нанесены будынкам, збудаванням і грамадскай маёмасці ў выніку так званых пратэстных акцый. Дзякуй богу, што яшчэ не спалілі сталіцу, як гэта зрабілі з фінансавай сталіцай Казахстана (Алматы - Sputnik)", - сказаў прэзідэнт.Нанесены ўрон будынкам, паводле слоў Лукашэнкі, не турбаваў старшынь ТУЖ, а недзе гэта адбывалася па ініцыятыве саміх кіраўнікоў. А на ўстараненне наступстваў беспарадкаў траціліся вялізныя грошы, удакладніў беларускі лідэр.Пратэсты ў Мінску і шкода ад іхЯк раней паведамляла пракуратура Мінска, бюджэту беларускай сталіцы і камунальным службам нанесены ўрон на суму каля 900 тысяч рублёў (350 млн долараў па курсе Нацбанка на 13 студзеня)."Мной даваліся даручэнні аб узмацненні адказнасці старшыняў праўленняў таварыстваў уласнікаў і іншых арганізацый за незабеспячэнне захаванасці, належнай эксплуатацыі і ўтрымання агульнай маёмасці. Ну а якую пазіцыю яны займалі, я ўжо не кажу, але мы ўсё гэта цудоўна памятаем", – растлумачыў Лукашэнка.Вопыт КазахстанаКіраўнік дзяржавы таксама ўзгадаў нядаўнія падзеі ў Казахстане, дзе пратэстуючыя бясчынствавалі на вуліцах Алматы і іншых гарадоў. Паводле слоў прэзідэнта, гэта дае магчымасць "рабіць жорсткія высновы".Нагадаем, масавыя пратэсты пачаліся ў Казахстане ў першыя дні 2022 года - жыхары шэрагу гарадоў выступілі супраць двухразовага росту коштаў на звадкаваны газ. Абурэнні месцамі перараслі ў сутыкненні з сілавікамі і пагромы. Марадзёры палілі будынкі і аўтамабілі, рабавалі крамы, ладзілі перастрэлкі, грамілі офісы тэлеканалаў.У адказ улады ўвялі надзвычайнае становішча па ўсёй краіне да 19 студзеня і распачалі контртэрарыстычную аперацыю. Суму ўрону ад беспарадкаў ацанілі пакуль у 215 мільёнаў долараў.
https://bel.sputnik.by/20220113/lukashenka-khocha-stvaryts-yashche-adno-mnsterstva--krane-1059457507.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103364/49/1033644952_113:0:2776:1997_1920x0_80_0_0_5edab4b8b95df38f042616addbe91a5f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, пратэсты пасля выбараў у беларусі, прэзідэнт
аляксандр лукашэнка, пратэсты пасля выбараў у беларусі, прэзідэнт
Праз пратэсты: Лукашэнка хоча ўзмацніць адказнасць старшыняў ТУЖ
Прэзідэнт Беларусі ўспомніў, што ў час жнівеньскіх падзей 2020 года быў нанесены ўрон некаторым будынкам і грамадскай маёмасці, у большасці выпадкаў гэта адбывалася "па ініцыятыве кіраўнікоў арганізацый уласнікаў жылля".
МІНСК, 13 сту ― Sputnik. Улады падрыхтавалі праект указа аб узмацненні адказнасці старшыняў праўленняў таварыстваў уласнікаў жылля за эксплуатацыю і захаванасць агульнай маёмасці, дакумент абмеркавалі ў чацвер на нарадзе Аляксандра Лукашэнкі з урадам.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што да вырашэння гэтага пытання "падвяло само жыццё", прыгадаўшы пратэстныя акцыі ў Беларусі ў жніўні 2020 года.
"Усе мы бачылі, які ўрон быў нанесены будынкам, збудаванням і грамадскай маёмасці ў выніку так званых пратэстных акцый. Дзякуй богу, што яшчэ не спалілі сталіцу, як гэта зрабілі з фінансавай сталіцай Казахстана (Алматы - Sputnik)", - сказаў прэзідэнт.
Нанесены ўрон будынкам, паводле слоў Лукашэнкі, не турбаваў старшынь ТУЖ, а недзе гэта адбывалася па ініцыятыве саміх кіраўнікоў. А на ўстараненне наступстваў беспарадкаў траціліся вялізныя грошы, удакладніў беларускі лідэр.
Пратэсты ў Мінску і шкода ад іх
Як раней паведамляла пракуратура Мінска, бюджэту беларускай сталіцы і камунальным службам нанесены ўрон на суму каля 900 тысяч рублёў (350 млн долараў па курсе Нацбанка на 13 студзеня).
"Мной даваліся даручэнні аб узмацненні адказнасці старшыняў праўленняў таварыстваў уласнікаў і іншых арганізацый за незабеспячэнне захаванасці, належнай эксплуатацыі і ўтрымання агульнай маёмасці. Ну а якую пазіцыю яны займалі, я ўжо не кажу, але мы ўсё гэта цудоўна памятаем", – растлумачыў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы таксама ўзгадаў нядаўнія падзеі ў Казахстане, дзе пратэстуючыя бясчынствавалі на вуліцах Алматы і іншых гарадоў. Паводле слоў прэзідэнта, гэта дае магчымасць "рабіць жорсткія высновы".
Нагадаем, масавыя пратэсты пачаліся ў Казахстане ў першыя дні 2022 года - жыхары шэрагу гарадоў выступілі супраць двухразовага росту коштаў на звадкаваны газ. Абурэнні месцамі перараслі ў сутыкненні з сілавікамі і пагромы. Марадзёры палілі будынкі і аўтамабілі, рабавалі крамы, ладзілі перастрэлкі, грамілі офісы тэлеканалаў.
У адказ улады ўвялі надзвычайнае становішча па ўсёй краіне да 19 студзеня і распачалі контртэрарыстычную аперацыю. Суму ўрону ад беспарадкаў ацанілі пакуль у 215 мільёнаў долараў.