https://bel.sputnik.by/20220113/sps-shyrok-u-mnskm-dynama-spyshka-covid-19-1059468443.html
Спіс шырокі: у мінскім "Дынама" ўспышка COVID-19
Спіс шырокі: у мінскім "Дынама" ўспышка COVID-19
Sputnik Беларусь
Сярод тых, хто атрымаў станоўчыя вынікі тэстаў, - прадстаўнікі трэнерскага штаба і персанал каманды. 13.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-13T16:21+0300
2022-01-13T16:21+0300
2022-01-13T16:21+0300
хакей
хк дынама (мінск)
каронавірус covid-19
спорт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103178/40/1031784082_0:0:1353:761_1920x0_80_0_0_418ab6dafee26e3522b6b146a6fa80f0.jpg
МІНСК, 13 сту - Sputnik. У стане мінскага хакейнага клуба "Дынама" зарэгістравана ўспышка каронавіруса, 20 спартсменаў пераведзены ў спіс траўміраваных, паведаміла прэс-служба "зуброў".Хакеісты здалі тэсты на COVID-19, даследаванні паказалі, што ў 20 спартсменаў станоўчы вынік. Іх адправілі на самаізаляцыю і перавялі ў спіс траўміраваных.Раней Кантынентальная хакейная ліга перанесла ўсе матчы, запланаваныя з 15 да 21 студзеня.Такім чынам, хакеісты мінскага "Дынама" не згуляюць дома 17 студзеня з чарапавецкай "Северсталлю", 19 студзеня - з падмаскоўным "Віцязем", 21 студзеня - з "Сочы".Раней быў перанесены матч 23 студзеня - з аднаклубнікамі з Рыгі. Прычынай такога рашэння ў прэс-службе КХЛ называлі высокі ўзровень заражэння каронавірусам у клубах лігі.Успышкі каронавіруса зафіксаваны і ў іншых клубах, але КХЛ прыняла рашэнне пакуль прадоўжыць чэмпіянат. Больш за тое, прэзідэнт лігі Аляксей Марозаў заявіў, што сустрэчы могуць праходзіць і падчас Алімпіяды (пры ўзаемным жаданні клубаў).
https://bel.sputnik.by/20220111/kkhl-admyanla-ts-peranesla-zho-15-matcha-regulyarnaga-chempyanatu-1059415282.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103178/40/1031784082_50:0:1223:880_1920x0_80_0_0_85f0f3b291a022ab2d1d4ca69d117446.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
хакей, хк дынама (мінск), каронавірус covid-19, спорт
хакей, хк дынама (мінск), каронавірус covid-19, спорт
Спіс шырокі: у мінскім "Дынама" ўспышка COVID-19
Сярод тых, хто атрымаў станоўчыя вынікі тэстаў, - прадстаўнікі трэнерскага штаба і персанал каманды.
МІНСК, 13 сту - Sputnik. У стане мінскага хакейнага клуба "Дынама" зарэгістравана ўспышка каронавіруса, 20 спартсменаў пераведзены ў спіс траўміраваных, паведаміла прэс-служба "зуброў".
Хакеісты здалі тэсты на COVID-19, даследаванні паказалі, што ў 20 спартсменаў станоўчы вынік. Іх адправілі на самаізаляцыю і перавялі ў спіс траўміраваных.
"Таксама ў спісе тых, хто здаў станоўчыя ПЦР-тэсты апынуліся некаторыя прадстаўнікі трэнерскага штаба і персаналу "зуброў", – гаворыцца ў паведамленні.
Раней Кантынентальная хакейная ліга перанесла ўсе матчы, запланаваныя з 15 да 21 студзеня.
Такім чынам, хакеісты мінскага "Дынама" не згуляюць дома 17 студзеня з чарапавецкай "Северсталлю", 19 студзеня - з падмаскоўным "Віцязем", 21 студзеня - з "Сочы".
Раней быў перанесены матч 23 студзеня - з аднаклубнікамі з Рыгі. Прычынай такога рашэння ў прэс-службе КХЛ называлі высокі ўзровень заражэння каронавірусам у клубах лігі.
Успышкі каронавіруса зафіксаваны і ў іншых клубах, але КХЛ прыняла рашэнне пакуль прадоўжыць чэмпіянат. Больш за тое, прэзідэнт лігі Аляксей Марозаў заявіў, што сустрэчы могуць праходзіць і падчас Алімпіяды (пры ўзаемным жаданні клубаў).