https://bel.sputnik.by/20220113/u-pyatntsu--subotu--belarus-chakaetstsa-motsny-vetser-1059471763.html
У пятніцу і суботу ў Беларусі чакаецца моцны вецер
У пятніцу і суботу ў Беларусі чакаецца моцны вецер
Sputnik Беларусь
Сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзроўню небяспекі. Супрацоўнікі ДАІ нагадваюць, што ў галалёдзіцу ўсім удзельнікам дарожнага руху трэба быць вельмі ўважлівымі і... 13.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-13T17:07+0300
2022-01-13T17:07+0300
2022-01-13T17:07+0300
надвор'е
аранжавы ўзровень небяспекі
вецер
сіноптыкі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/1c/1046496100_0:256:2855:1862_1920x0_80_0_0_2c4c9799cae94b01f9e85f1ea78e86b0.jpg
МІНСК, 13 сту - Sputnik. Узмацненне заходняга і паўночна-заходняга ветру чакаецца ў Беларусі 14 і 15 студзеня. Яго парывы могуць дасягаць 15-20 м/с, у асобных месцах да 21-24 м/с, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.Сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльных метэаралагічных з'явах, якія адпавядаюць аранжаваму ўзроўню небяспекі.У беларускай сталіцы ў пятніцу прагназуецца воблачнае пахмурнае надвор'е, з праясненнямі.Уначы верагоднасць ападкаў складзе 5-10%, а вось раніцай і днём хутчэй за ўсё пройдуць дажджы і мокры снег. Верагоднасць ападкаў складае больш за 90%.Тэмпература паветра ноччу +1…+3°С, днём +3…+5°С.Саветы ДАІНапярэдадні сталічная Дзяржаўтаінспекцыя нагадала аб неабходнасці выконваць хуткасны рэжым у галалёдзіцу і быць вельмі асцярожнымі.Важна трымаць дыстанцыю паміж аўтамабілямі, імкнуцца пазбягаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў. Асабліва ўважлівымі трэба быць на скрыжаваннях і месцах, дзе магчыма з'яўленне пешаходаў.А вось самім пешаходам ДАІ рэкамендуе зважаць на абледзяненне тратуараў і падыходзіць да краю дарогі асцярожна, паколькі машына не можа спыніцца імгненна.Дзецям трэба растлумачыць прынцыпы працы святлафораў, а таксама тое, як трэба пераходзіць рэгуляваныя і нерэгулюемыя пешаходныя пераходы.
https://bel.sputnik.by/20211229/zma-stanovtstsa-tsyapleyshay-yak-glabalnae-patsyaplenne-plyvae-na-belarus-1059096336.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/1c/1046496100_124:0:2855:2048_1920x0_80_0_0_5579409f12c0a161d0dfef26ce862cfe.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, аранжавы ўзровень небяспекі, вецер, сіноптыкі
надвор'е, аранжавы ўзровень небяспекі, вецер, сіноптыкі
У пятніцу і суботу ў Беларусі чакаецца моцны вецер
Сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзроўню небяспекі. Супрацоўнікі ДАІ нагадваюць, што ў галалёдзіцу ўсім удзельнікам дарожнага руху трэба быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі.
МІНСК, 13 сту - Sputnik. Узмацненне заходняга і паўночна-заходняга ветру чакаецца ў Беларусі 14 і 15 студзеня. Яго парывы могуць дасягаць 15-20 м/с, у асобных месцах да 21-24 м/с, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльных метэаралагічных з'явах, якія адпавядаюць аранжаваму ўзроўню небяспекі.
У беларускай сталіцы ў пятніцу прагназуецца воблачнае пахмурнае надвор'е, з праясненнямі.
Уначы верагоднасць ападкаў складзе 5-10%, а вось раніцай і днём хутчэй за ўсё пройдуць дажджы і мокры снег. Верагоднасць ападкаў складае больш за 90%.
Тэмпература паветра ноччу +1…+3°С, днём +3…+5°С.
Напярэдадні сталічная Дзяржаўтаінспекцыя нагадала аб неабходнасці выконваць хуткасны рэжым у галалёдзіцу і быць вельмі асцярожнымі.
Важна трымаць дыстанцыю паміж аўтамабілямі, імкнуцца пазбягаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў. Асабліва ўважлівымі трэба быць на скрыжаваннях і месцах, дзе магчыма з'яўленне пешаходаў.
А вось самім пешаходам ДАІ рэкамендуе зважаць на абледзяненне тратуараў і падыходзіць да краю дарогі асцярожна, паколькі машына не можа спыніцца імгненна.
Дзецям трэба растлумачыць прынцыпы працы святлафораў, а таксама тое, як трэба пераходзіць рэгуляваныя і нерэгулюемыя пешаходныя пераходы.