https://bel.sputnik.by/20220114/belarus-gatova---daleyshym-vykonvats-abavyazatselstvy--ramkakh-adkb-1059474833.html
Беларусь гатова і ў далейшым выконваць абавязацельствы ў рамках АДКБ
Беларусь гатова і ў далейшым выконваць абавязацельствы ў рамках АДКБ
Sputnik Беларусь
Міністр абароны краіны падкрэсліў, што сумесныя намаганні даюць магчымасць утрымліваць сітуацыю пад кантролем, не дапусціць праяўлення новых выклікаў і пагроз... 14.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-14T09:24+0300
2022-01-14T09:24+0300
2023-02-23T14:06+0300
адкб
міратворцы
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0c/1059443813_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_bf9e2766e734493cadaf4e88e888808c.jpg
МІНСК, 14 сту - Sputnik. Беларусь і ў далейшым будзе выконваць узятыя на сябе абавязацельствы ў фармаце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Аб гэтым кіраўнік ваеннага ведамства краіны Віктар Хрэнін заявіў на пасяджэнні савета міністраў абароны краін АДКБ, паведамляе прэс-служба МА Беларусі.Міністр выказаў упэўненасць, што "дзякуючы сумесным намаганням, у тым ліку па вырашэнню праблемных пытанняў, удасца ўтрымаць сітуацыю пад кантролем і не дапусціць праяўлення новых выклікаў і пагроз ваеннай бяспецы на пляцоўцы арганізацыі".Адзначаецца, што па выніках пасяджэння былі ўзгоднены дакументы, якія прадугледжваюць вывад воінскіх кантынгентаў з тэрыторыі Казахстана.Беларускія міратворцыБеларускія міратворцы адправіліся ў Казахстан 6 студзеня ў адпаведнасці з рашэннем Савета калектыўнай бяспекі АДКБ для выканання міжнародных і саюзніцкіх абавязацельстваў.Гэтую місію выконвалі вайскоўцы 103-й паветрана-дэсантнай Віцебскай брыгады сіл спецыяльных аперацый. Яны гарантавалі бяспеку ваеннага аэрадрома Жэтыген і ахову арсенала боепрыпасаў у пасёлку Капчагай.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначаў, што беларускія ваенныя ў Казахстане з'яўляюцца кантрактнікамі і ні за кfга не ваююць. "Мы не ваюем ні за каго. Там усяго толькі адна рота нашых ваеннаслужачых-міратворцаў. Гэта міратворчыя сілы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.Намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл рэспублікі Сяргей Андрэеў расказваў, што беларускія ваеннаслужачыя былі забяспечаны нармальнымі ўмовамі пражывання, гарачым харчаваннем і выконвалі задачы па прызначэнні.Вывад міратворчых сіл пачаўся ў чацвер і скончыцца на працягу дзесяці дзён. Міратворцы краін-удзельніц АДКБ завяршылі сваю місію ўрачыстым маршам.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0c/1059443813_320:0:1280:720_1920x0_80_0_0_31f1174e8170424a08d32e0c63d0d1e3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адкб, міратворцы, беларусь
адкб, міратворцы, беларусь
Беларусь гатова і ў далейшым выконваць абавязацельствы ў рамках АДКБ
09:24 14.01.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Міністр абароны краіны падкрэсліў, што сумесныя намаганні даюць магчымасць утрымліваць сітуацыю пад кантролем, не дапусціць праяўлення новых выклікаў і пагроз ваеннай бяспецы.
МІНСК, 14 сту - Sputnik. Беларусь і ў далейшым будзе выконваць узятыя на сябе абавязацельствы ў фармаце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Аб гэтым кіраўнік ваеннага ведамства краіны Віктар Хрэнін заявіў на пасяджэнні савета міністраў абароны краін АДКБ, паведамляе прэс-служба МА Беларусі.
Міністр выказаў упэўненасць, што "дзякуючы сумесным намаганням, у тым ліку па вырашэнню праблемных пытанняў, удасца ўтрымаць сітуацыю пад кантролем і не дапусціць праяўлення новых выклікаў і пагроз ваеннай бяспецы на пляцоўцы арганізацыі".
Адзначаецца, што па выніках пасяджэння былі ўзгоднены дакументы, якія прадугледжваюць вывад воінскіх кантынгентаў з тэрыторыі Казахстана.
Беларускія міратворцы адправіліся ў Казахстан 6 студзеня ў адпаведнасці з рашэннем Савета калектыўнай бяспекі АДКБ для выканання міжнародных і саюзніцкіх абавязацельстваў.
Гэтую місію выконвалі вайскоўцы 103-й паветрана-дэсантнай Віцебскай брыгады сіл спецыяльных аперацый. Яны гарантавалі бяспеку ваеннага аэрадрома Жэтыген і ахову арсенала боепрыпасаў у пасёлку Капчагай.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначаў, што беларускія ваенныя ў Казахстане з'яўляюцца кантрактнікамі і ні за кfга не ваююць. "Мы не ваюем ні за каго. Там усяго толькі адна рота нашых ваеннаслужачых-міратворцаў. Гэта міратворчыя сілы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл рэспублікі Сяргей Андрэеў расказваў, што беларускія ваеннаслужачыя былі забяспечаны нармальнымі ўмовамі пражывання, гарачым харчаваннем і выконвалі задачы па прызначэнні.
Вывад міратворчых сіл пачаўся ў чацвер і скончыцца на працягу дзесяці дзён. Міратворцы краін-удзельніц АДКБ завяршылі сваю місію ўрачыстым маршам.