https://bel.sputnik.by/20220114/geta-neyadoma-kdk-pravery-shkolnyya-stalovyya-vtsebshchyny-1059497422.html
Гэта неядома: КДК праверыў школьныя сталовыя Віцебшчыны
Гэта неядома: КДК праверыў школьныя сталовыя Віцебшчыны
Sputnik Беларусь
Спецыялісты паспрабавалі высветліць, чаму вучні не хочуць есці прыгатаваныя стравы: так, напрыклад, у адной з віцебскіх школ каля паловы ўсіх порцый гуляшу з... 14.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-14T15:19+0300
2022-01-14T15:19+0300
2022-01-14T15:19+0300
кдк рб
ежа і напоі
віцебская вобласць
школа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/15/1046204833_0:138:3151:1910_1920x0_80_0_0_70c989bece3159542b57fb5cf2b887c5.jpg
МІНСК, 14 сту - Sputnik. Інспектары Камітэта дзяржкантролю паглядзелі, як арганізавана харчаванне вучняў у Віцебскай вобласці, і выявілі шмат парушэнняў, паведамляе прэс-служба ведамства.Маніторынгі ў школах праходзілі ў лістападзе-снежні 2021 года. Істотныя недахопы былі выяўлены ў навучальных установах Віцебска, Аршанскага і Ліёзненскага раёнаў. Вучні скардзіліся на неядомую ежу - у прыватнасці гуляш і макароны ў адной з віцебскіх школ, - якая пасля сняданку заставалася некранутай. Каля паловы ўсіх порцый выкідвалася ў адыходы."А ў лёзненскай школе адходы тварожнай запяканкі са смятанай склалі 28 працэнтаў", - адзначылі ў КДК.Маленькія порцыіСупрацоўнікі камітэта выявілі таксама факты незадавальнення порцый. Напрыклад, у адной з віцебскіх школ сярэдняя недавага адной порцыі склала 25,8%. Акрамя таго, былі выпадкі лішкаў і нястачы прадуктаў у школьнай сталовай. У школьнай установе Аршанскага раёна на складзе знайшлі 22 кг нявыдаткаваных прадуктаў, у той жа час не хапала сокаў, малака і каўбасы.Установам накіравалі рэкамендацыю па аператыўным навядзенні парадку, дзевяць кіраўнікоў і работнікаў школ былі пакараныя дысцыплінарна. У Дзяржкантролі ўдакладнілі, што летась у праблемных школах былі ўдасканалены харчаблокі, на гэтыя мэты ўлады накіравалі больш за 2 мільёны рублёў.Дрэннае харчаваннеПа словах супрацоўніка Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алы Малахавай, скаргі на школьнае харчаванне паступаюць ад бацькоў увесь час. Па-першае, лічыць спецыяліст, у дзяцей памяняліся смакавыя прыхільнасці. Меню ў сталовых павінна заставацца "гнуткім", калі раптам бачна, што нейкая страва катэгарычна "не зайшла" дзецям.Акрамя таго, на яе думку, у сталовых дрэнна сервіруюць стравы - калі ў адну талерку звалены горы з гарачага і салаты адначасова, апетыту гэта не дадае. Таму варта ўлічваць і сервіроўку, і афармленне залы, і нават знешні выгляд кухараў і іх чыстая ўніформа, лічыць Малахава.
віцебская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/15/1046204833_210:0:2941:2048_1920x0_80_0_0_bfdc7aa7df4bfbddc82f1093025ae48b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кдк рб, ежа і напоі, віцебская вобласць, школа
кдк рб, ежа і напоі, віцебская вобласць, школа
Гэта неядома: КДК праверыў школьныя сталовыя Віцебшчыны
Спецыялісты паспрабавалі высветліць, чаму вучні не хочуць есці прыгатаваныя стравы: так, напрыклад, у адной з віцебскіх школ каля паловы ўсіх порцый гуляшу з макаронамі выкідвалася ў адходы.
МІНСК, 14 сту - Sputnik. Інспектары Камітэта дзяржкантролю паглядзелі, як арганізавана харчаванне вучняў у Віцебскай вобласці, і выявілі шмат парушэнняў, паведамляе прэс-служба ведамства.
Маніторынгі ў школах праходзілі ў лістападзе-снежні 2021 года. Істотныя недахопы былі выяўлены ў навучальных установах Віцебска, Аршанскага і Ліёзненскага раёнаў. Вучні скардзіліся на неядомую ежу - у прыватнасці гуляш і макароны ў адной з віцебскіх школ, - якая пасля сняданку заставалася некранутай. Каля паловы ўсіх порцый выкідвалася ў адыходы.
"А ў лёзненскай школе адходы тварожнай запяканкі са смятанай склалі 28 працэнтаў", - адзначылі ў КДК.
Супрацоўнікі камітэта выявілі таксама факты незадавальнення порцый. Напрыклад, у адной з віцебскіх школ сярэдняя недавага адной порцыі склала 25,8%. Акрамя таго, былі выпадкі лішкаў і нястачы прадуктаў у школьнай сталовай. У школьнай установе Аршанскага раёна на складзе знайшлі 22 кг нявыдаткаваных прадуктаў, у той жа час не хапала сокаў, малака і каўбасы.
Установам накіравалі рэкамендацыю па аператыўным навядзенні парадку, дзевяць кіраўнікоў і работнікаў школ былі пакараныя дысцыплінарна. У Дзяржкантролі ўдакладнілі, што летась у праблемных школах былі ўдасканалены харчаблокі, на гэтыя мэты ўлады накіравалі больш за 2 мільёны рублёў.
Па словах супрацоўніка Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алы Малахавай, скаргі на школьнае харчаванне паступаюць ад бацькоў увесь час. Па-першае, лічыць спецыяліст, у дзяцей памяняліся смакавыя прыхільнасці. Меню ў сталовых павінна заставацца "гнуткім", калі раптам бачна, што нейкая страва катэгарычна "не зайшла" дзецям.
Акрамя таго, на яе думку, у сталовых дрэнна сервіруюць стравы - калі ў адну талерку звалены горы з гарачага і салаты адначасова, апетыту гэта не дадае. Таму варта ўлічваць і сервіроўку, і афармленне залы, і нават знешні выгляд кухараў і іх чыстая ўніформа, лічыць Малахава.