Міратворцы ўсялілі ў нас надзею: што кажуць людзі, якія прыляцелі з Нур-Султана?

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкПасажыры ў міжнародным аэрапорце ў Нур-Султане
Пасажыры ў міжнародным аэрапорце ў Нур-Султане - Sputnik Беларусь, 1920, 14.01.2022
Падпісацца
Самалёты беларускай авіякампаніі не ляталі ў Нур-Султан толькі 6 і 7 студзеня з-за масавых сутыкненняў пратэстуючых з сілавікамі ў Казахстане. З таго часу паветраныя судны спраўна злучаюць дзве сталіцы.
Карэспандэнт Sputnik Аляксандр Жыбуль раніцай пятніцы сустрэў пасажыраў рэйса Нур-Султан - Мінск і даведаўся, што яны думаюць аб сітуацыі ў Казахстане.
Самалёты "Белавія" ў Нур-Султан лятаюць па аўторках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях. Зваротны вылет - панядзелак, серада, пятніца, субота. Рэйсы карыстаюцца немалым попытам. Многія пасажыры прыляцелі ў пятніцу ў добрым настроі, але стомленыя.
Некаторыя яшчэ не прызвычаіліся да мірнага жыцця пасля беспарадкаў у Казахстане. Нямала сярод пасажыраў і беларусаў, якія вярнуліся дадому пазней запланаванага.

Было адчуванне, што ніхто не дапаможа

Эла прыехала ў Алматы разам з сям'ёй 2 студзеня адпачыць, беспарадкі ў Казахстане іх заспелі знянацку.
"Чатыры дні мы правялі, зачыніўшыся ў гасцініцы, было вельмі страшна. Мы ведалі ад мясцовых, што адбываецца вакол, наш раён аказаўся вельмі неспакойным. Паляпшэнне сітуацыі адчулі, калі ўвялі міратворцаў АДКБ, літаральна за суткі ўсе супакоіліся і наш раён зачысцілі", - сказала яна.
Жанчына адзначыла, што падчас беспарадкаў прыйшло ўсведамленне, што калі нешта здарыцца, то на дапамогу ніхто не прыйдзе, бо мясцовая паліцыя была занята і са сваімі функцыямі не спраўлялася.
"Стала лягчэй, калі ўвялі войскі АДКБ і вызваліўся рэсурс. Да гэтага не было на каго разлічваць. Адным з вечароў нам сказалі на ўсялякі выпадак сабраць рэчы, зачыніцца ў нумарах. Нервіравалі і пастаянныя навучальныя трывогі, мы сядзелі з выключаным святлом, каб нас не бачылі з вуліцы пратэстуючыя", - дадала яна.
Яна падкрэсліла, што ў Казахстане падчас беспарадкаў не працавала сотавая сувязь, інтэрнет, немагчыма было звязацца з роднымі. А навіны ўдавалася даведвацца з тэлевізара.
Таму навіна аб увядзенні міратворцаў АДКБ сям'я ўспрыняла з радасцю.
"Гэта ўсяліла надзею, бо марадзёраў было вельмі шмат. Пасля таго як выехалі на машыне ў горад, бачылі разрабаваныя магазіны, спаленыя аўто. Нават назіралі, як людзі на запраўцы вёдрамі цягаюць паліва", - успамінае беларуска.
Калі ўсё больш-менш супакоілася, Эле разам з сям'ёй удалося выбрацца ў горад і нават з'ездзіць у горы. Пасля сям'я спрабавала паляцець дадому ў Беларусь з Алматы, але пасля двух перанесеных рэйсаў прыйшлося звярнуцца ў пасольства і мяняць месца вылету.
"Дзякуй нашаму пасольству і консулу Кацярыне Дзмітрыеўне, якая была пастаянна на сувязі і дапамагала перабраніраваць білеты з Алматы на Нур-Султан", - дадала жанчына.
Да казахстанскай сталіцы прыйшлося дабірацца на цягніку, балазе, сітуацыя ў краіне ўжо была кантраляваная і спакойная.

На вучобу - праз Беларусь

Даяна родам з Кастаная, вучыцца ў Празе, а ў Казахстане была на навагодніх святах.
"У нас усё ціха было, адзінае, адчула на сабе наступствы пратэстаў у адсутнасці білетаў, бо я павінна была выляцець 6 студзеня, прыйшлося транзітам дабірацца праз Беларусь 14-га чысла", - расказала дзяўчына.

Шчаслівыя выпадковасці

Аляксандр працуе кіроўцам, пераганяе аўтамабілі, у Казахстан патрапіў па рабоце, ездзіць туды не адзін год. Якраз 5 студзеня ён мусіў з'ехаць у аэрапорт Алматы, каб паляцець у Мінск, але шэраг выпадковасцяў дапамог не стаць прамым удзельнікам тых падзеяў.
Справа ў тым, што таксісты з-за беспарадкаў адмовіліся везці Аляксандра ў аэрапорт і мужчына звярнуўся да знаёмага. Той параіў яму засяліцца ў атэль і дапамог туды дабрацца (у гэты час аэрапорт быў захоплены пратэстоўцамі).
"Нам пашанцавала, мы не ведалі, што аэрапорт захоплены. Ехалі па Алматы, ужо сцямнела, змрочна ўсё выглядала: туман, ноч, падлеткі радыкальна настроеныя. Я засяліўся ў гасцініцу і амаль з яе не выходзіў з меркаванняў бяспекі. Першапачаткова было адчуванне, што усё гэта часова", - сказаў мужчына.
Паводле яго слоў, як толькі даведаліся аб увядзенні ваенных АДКБ зразумелі: пытанне з пратэстамі ў Казахстане вырашана.
"Я думаю, што для АДКБ - гэта вялікі поспех, арганізацыя заявіла аб сабе на ўвесь свет. Увод войскаў паказаў, што не заўсёды паліцыя і ўнутраныя войскі могуць справіцца з нейкімі хваляваннямі, а міратворцы дапамаглі рэальна разабрацца з праблемай", - падзяліўся сваімі думкамі Аляксандр.
З-за хваляванняў у Казахстане ўзнікла праблема са зняццем наяўных грошай, на шчасце, яе ўдалося вырашыць. Перадаць вестачкі родным і кіраўніцтву дапамаглі ў беларускім пасольстве.
"Кацярына Дзмітрыеўна вельмі моцна нам дапамагла, ёй асаблівая падзяка, знаходзілася са мной у пастаянным кантакце. Калі б не яна, нават не ведаў бы, што рабіць", - падкрэсліў ён.
З-за пратэстаў у Казахстане Аляксандр прыехаў у Мінск на тыдзень пазней, але ён не апускае рукі і збіраецца і далей ездзіць туды, бо там "жывуць добрыя людзі".
Паступова Казахстан вяртаецца да нармальнага жыцця, напрыклад, аэрапорт Нур-Султана практычна поўнасцю аднавіў міжнародныя авіязносіны. Праўда, пакуль яшчэ не лятаюць дзве кампаніі – Lufthansa і Tukrish Airlines, але гэта часова. Сітуацыя ў краіне паступова стабілізуецца.
Значна больш дасталося аэрапорту Алматы, адтуль у Мінск няма рэйсаў з 5 студзеня. Справа ў тым, што ў гэты ж дзень паветраную гавань захапілі тэрарысты і яна спыніла працу. Тым не менш, авіякампанія "Белавія" аднаўляе палёты ў Алматы з суботы. Плануецца, што першы рэйс адправіцца туды з Мінска ў суботу ў 23.55.
Жыццё пачынае вяртацца ў звыклае рэчышча. Дарэчы, не без дапамогі міратворцаў АДКБ, сярод якіх былі і вайскоўцы нашай рэспублікі. Што да ваеннаслужачых, то яны, як і дзесяткі грамадзян нашай краіны вяртаюцца дадому.
Як працуюць беларускія міратворцы ў Казахстане – відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 11.01.2022
Відэа
Як працуюць беларускія міратворцы ў Казахстане – відэа
Стужка навiн
0