https://bel.sputnik.by/20220114/zyalnae-svyatlo-rasyskamu-mpartu-shto-budze-na-prylakakh-z-za-kharchembarga-1059484768.html
Зялёнае святло расійскаму імпарту: што будзе на прылаўках з-за харчэмбарга
Зялёнае святло расійскаму імпарту: што будзе на прылаўках з-за харчэмбарга
Sputnik Беларусь
Уведзенае Беларуссю харчовага эмбарга на тавары з "недружалюбных краін" можа не толькі ўдарыць па асартыменце прадукцыі на паліцах магазінаў, але і выклікаць... 14.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-14T09:52+0300
2022-01-14T09:52+0300
2022-01-14T10:20+0300
харчовае эмбарга
імпарт
гандаль
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0a/1046866237_0:0:3079:1733_1920x0_80_0_0_29bec9ad65d890885c58ffb9d61f2cb6.jpg
МІНСК, 14 сту - Sputnik. Беларусь з 1 студзеня ўвяла эмбарга на многія харчовыя тавары, якія ўвозіліся з заходніх "недружалюбных" краін.Гэта вынікае з пастановы Саўміна ад 6 снежня 2021 года № 700 "Аб прымяненні спецыяльных мер адносна асобных відаў тавараў".Ва ўрадзе гавораць, што ўдар нанесены не па адчувальных таварах. Як заяўлялі чыноўнікі, з паліц знікнуць прадукты, якія можна замяніць аналагічнымі з "дружалюбных краін", альбо якія вырабляюць у Беларусі.Sputnik паспрабаваў высветліць, чым жа гэтыя абмежаванні могуць абярнуцца для беларускіх спажыўцоў і для беларускіх рэтэйлераў. Зноў страты прыбыткаў, альбо штатная сітуацыя для рознічнага бізнесу?Што мы страцілі?Давайце спачатку пройдземся па спісе. Якія ж тавары патрапілі пад эмбарга? У пераліку "забаронкі" зараз свініна, субпрадукты, малако і малочная прадукцыя, садавіна і арэхі, агародніна, каўбасы, а таксама кандытарскія вырабы. Усяго ў спісе каля 20 груп прадуктаў.Паводле звестак прэс-службы ўрада, толькі са студзеня па кастрычнік мінулага года Беларусь імпартавала з "недружалюбных" краін харчавання больш чым на паўмільярда долараў.І што - зараз не ўбачым на паліцах іспанскіх алівак і хамона, французскіх сыроў і макаронаў з Італіі?"Забаронка”з-пад прылаўкаМногія спецыялісты беларускага рэтэйлу ўпэўнены, што "забароненыя" прадукты нікуды не знікнуць з магазінаў. Не выключаюць, вядома, што асартымент "санкцыёнкі" стане меншым."Хутчэй за ўсё, імпартныя тавары, якія трапілі пад санкцыі, уключацца ў іншыя схемы дастаўкі тавараў. Той жа імпарт будуць пераводзіць у катэгорыю не імпарту, а потым усё гэта з'явіцца на паліцах. Гэта значыць зразумела, што ў рэтэйлераў асартымент скароціцца, яны пераключацца на тыя групы тавараў, якія можна з іншых краін завезці. З той жа Турцыі", - кажа адзін з удзельнікаў рынку рэтэйл-паслуг.У любым выпадку, паводле яго слоў, чыста еўрапейскія прадукты, якія нідзе не ўзяць у іншых краінах, усё роўна апынуцца на паліцах супермаркетаў."Ёсць упэўненасць у адным - што гэта будуць не вельмі адкрытыя схемы", - дадаў ён.Тым больш у беларускіх вытворцаў ёсць досвед працы ў сітуацыі з эмбарга. Толькі з расійскім.Беларусь зарабіла на расійскіх санкцыяхПаводле звестак расійскага Нацыянальнага рэйтынгавага агенцтва, на так званым расійскім харчэмбарга больш за ўсё зарабіла Беларусь. Напрыклад, у 2013 годзе амаль трэць санкцыёнкі ўвозілася ў Расію з ЕС, а доля Беларусі складала 12%. Праз сем гадоў, паводле вынікаў 2020 года, доля беларускіх паставак у Расію ўжо дасягнула 25 працэнтаў.Прычым за гады расійскіх харчовых абмежаванняў, якія ёсць і сёння, Беларусь асабліва нарасціла пастаўкі мяса і малака. А па сырах рэспубліка павялічыла экспарт у Расію ў тры разы.Але тут цікавы іншы аспект, гавораць эксперты. Беларусь "вызначылася" пастаўкамі "беларускага пармезану і крэветак", што ў выніку прымушала спрачацца чыноўнікаў дзвюх краін.Але сітуацыя ў РФ такая, што ўсе замежныя пастаўшчыкі, у тым ліку з Беларусі, з кожным годам будуць атрымліваць усё менш выгод ад расійскага харчэмбарга, таму што краіна актыўна нарошчвае імартазамяшчэнне - акцэнт у расіян зараз на айчыннае.Цікаўныя выняткіПра тое, што санкцыйныя тавары поўнасцю не знікнуць з паліц беларускіх магазінаў, сведчыць і тое, што па рашэнні ўрада прадугледжаны шэраг выключэнняў.Пад эмбарга не патрапілі тавары, якія завезлі ў краіну да 1 студзеня 2022 года. А завезці тавараў маглі шмат - у запас.Акрамя гэтага, пад забарону не патрапілі і тавары, якія ўвозяцца для асабістага карыстання, тавары для перапрацоўкі і змешчаныя пад мытныя працэдуры выпуску для ўнутранага спажывання ў рамках устаноўленых тарыфных квот пры наяўнасці ліцэнзіі, выдадзенай МАРГ, свабоднай мытнай зоны, перапрацоўкі для ўнутранага спажывання.Можна таксама ўвозіць тавары і па квотах, якія патрэбны, як сказана ў пастанове, для забеспячэння "збалансаванасці на рынку". Парадак увозу будуць вызначаць упаўнаважаныя органы.Ад контрсанкцый выйграе РасіяЯк мяркуюць эксперты, беларускія контрсанкцыі многім пастаўшчыкам і вытворцам тавараў толькі дарэчы. Як беларускім пастаўшчыкам "крэветак у Расію", так і расійскім кампаніям, якія пачнуць рээкспарт еўрапейскіх прадуктаў у Беларусь."Ды і самім расійскім вытворцам такое становішча выгадна. Можаце ўзяць гісторыю з сеткай "Святлафор", якая працуе ў Беларусі. Паглядзіце, там значны асартымент прадстаўлены менавіта расійскімі таварамі. Гэта значыць не выключана, што еўрапейскія тавары будуць замяшчацца расійскімі і ў іншых гандлёвых сетках нашай краіны", - адзначае эксперт рынку.Але тут, зважае ён, важна атрымаць якасны тавар з РФ. Каб у гэтай вялікай плыні не пайшоў прадукт горш за еўрапейскі.Стукнулі па якасціНа думку эксперта, беларускія ўлады, уводзячы кантрасанкцыі, ударылі менавіта па якасці тавараў.“Магу сказаць, што дадзенае эмбарга паўплывала менавіта на якасны складнік тавараў. Ну, прабачце, у Беларусі не выгадуеш аліўкі ці нешта яшчэ. Так, беларусы навучыліся сыр рабіць, малочныя прадукты таксама добрыя. Але замяніць якасныя еўрапейскія тавары будзе рэальна складана. Тыя ж італьянскія макароны з суперцвёрдых гатункаў пшаніцы. Пройгрыш у якасці для спажыўцоў будзе", – адзначае прадстаўнік рынку рэтэйлу.Зрэшты, зазначае ён, уладальнікі гандлёвых сетак у Беларусі ўжо даўно прывыклі да "заціску гаек".А што будзе з коштамі?У МАРГлічаць, што беларусы не павінны адчуць дзеянне эмбарга і па частцы цаны.Пастанова Савета міністраў нумар 700 прадпісвае "забяспечыць насычэнне ўнутранага рынку шырокім асартыментам харчовай прадукцыі беларускай вытворчасці".Таксама яны павінны "забяспечыць выкананне ўстаноўленага параметра індэкса спажывецкіх цэн, у тым ліку на тавары для перапрацоўкі і кватаваныя тавары".На думку экспертаў, сітуацыя з расійскім харчэмбарга кажа пра адваротнае. Частковы рост коштаў усё ж такі магчымы. Бо і беларускія, і расійскія вытворцы прадуктаў харчавання і да гэтага часу па многіх пунктах залежаць ад еўрапейскіх пастаўшчыкоў. Гэта датычыцца як абсталявання, так і таго ж насення, кармоў.Пацерпяць у першую чаргу ад эмбарга тыя, хто набываў тавары прэміум-узроўню, мяркуюць многія спецыялісты.Гандлёвыя сеткі панясуць страты?Страцяць прыбыткі ад контрсанкцый і самі гандлёвыя сеткі. Таму што якасны еўрапейскі тавар быў заўсёды маржынальны, на ім і зараблялі суб'екты гаспадарання гандлёвых кампаній."Пытанне ў тым, што калі тавар якасны, то ён дастаткова маржынальны. Яго доля ў агульным абароце рэтэйлера не вельмі вялікая. Але еўрапейскія тавары неслі добры прыбытак. Таму санкцыйныя абмежаванні па імпарту - гэта ўплыў на маржу рэтэйлера", - адзначае спецыяліст.Алею ў агонь падліла гісторыя са скідкамі на пэўныя тавары для сацыяльна неабароненых груп насельніцтва.“Увогуле, радасці ў гандлёвых кампаній няшмат. Вядома, буйныя рэтэйл-аператары пайшлі на прапанову аб увядзенні гэтых сацыяльных скідак. Таму што гэта была прапанова ад чыноўнікаў, ад якой нельга было адмовіцца без наступстваў. І сітуацыя з увядзеннем эмбарга, увядзеннем вось гэтых сацыяльных скідак на і без таго нізкамаржынальныя групы тавараў у выніку прывядзе да таго, што пачнецца схаваны рост коштаў на іншыя тавары", - упэўнены спецыяліст.Паводле яго слоў, гандлёвым сеткам проста не пакідаюць выбару. Яны вымушаныя будуць неяк кампэнсаваць свае страты."Калі хтосьці думае, што гандлёвыя сеткі атрымліваюць нечуваныя даходы – то гэта не так. Гандлёвыя аператары працуюць з прыбыткам у 1-2%. І асаблівасць рынку ў тым, што чым буйнейшыя сетка, тым менш даходаў яна атрымлівае", – падкрэслівае прадстаўнік рынку рэтэйла.Пакуль спіс беларускіх контрсанкцый разлічаны на паўгода. Але ўрад пакідае за сабой права падоўжыць і расшыць яго. Як гавораць эксперты, хутчэй за ўсё, так і здарыцца. Бо санкцыйныя спрэчкі ніколі хутка не завяршаюцца.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0a/1046866237_348:0:3079:2048_1920x0_80_0_0_40f547ed9bb5506c147dacf8529a58e8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
харчовае эмбарга, імпарт, гандаль
харчовае эмбарга, імпарт, гандаль
Зялёнае святло расійскаму імпарту: што будзе на прылаўках з-за харчэмбарга
09:52 14.01.2022 (абноўлена: 10:20 14.01.2022) Уведзенае Беларуссю харчовага эмбарга на тавары з "недружалюбных краін" можа не толькі ўдарыць па асартыменце прадукцыі на паліцах магазінаў, але і выклікаць скрытае павышэнне цэн, упэўнены ўдзельнікі рынку гандлю.
МІНСК, 14 сту - Sputnik. Беларусь з 1 студзеня ўвяла эмбарга на многія харчовыя тавары, якія ўвозіліся з заходніх "недружалюбных" краін.
Гэта вынікае з пастановы Саўміна ад 6 снежня 2021 года № 700 "Аб прымяненні спецыяльных мер адносна асобных відаў тавараў".
Ва ўрадзе гавораць, што ўдар нанесены не па адчувальных таварах. Як заяўлялі чыноўнікі, з паліц знікнуць прадукты, якія можна замяніць аналагічнымі з "дружалюбных краін", альбо якія вырабляюць у Беларусі.
Sputnik паспрабаваў высветліць, чым жа гэтыя абмежаванні могуць абярнуцца для беларускіх спажыўцоў і для беларускіх рэтэйлераў. Зноў страты прыбыткаў, альбо штатная сітуацыя для рознічнага бізнесу?
Давайце спачатку пройдземся па спісе. Якія ж тавары патрапілі пад эмбарга? У пераліку "забаронкі" зараз свініна, субпрадукты, малако і малочная прадукцыя, садавіна і арэхі, агародніна, каўбасы, а таксама кандытарскія вырабы. Усяго ў спісе каля 20 груп прадуктаў.
Паводле звестак прэс-службы ўрада, толькі са студзеня па кастрычнік мінулага года Беларусь імпартавала з "недружалюбных" краін харчавання больш чым на паўмільярда долараў.
І што - зараз не ўбачым на паліцах іспанскіх алівак і хамона, французскіх сыроў і макаронаў з Італіі?
"Забаронка”з-пад прылаўка
Многія спецыялісты беларускага рэтэйлу ўпэўнены, што "забароненыя" прадукты нікуды не знікнуць з магазінаў. Не выключаюць, вядома, што асартымент "санкцыёнкі" стане меншым.
"Хутчэй за ўсё, імпартныя тавары, якія трапілі пад санкцыі, уключацца ў іншыя схемы дастаўкі тавараў. Той жа імпарт будуць пераводзіць у катэгорыю не імпарту, а потым усё гэта з'явіцца на паліцах. Гэта значыць зразумела, што ў рэтэйлераў асартымент скароціцца, яны пераключацца на тыя групы тавараў, якія можна з іншых краін завезці. З той жа Турцыі", - кажа адзін з удзельнікаў рынку рэтэйл-паслуг.
У любым выпадку, паводле яго слоў, чыста еўрапейскія прадукты, якія нідзе не ўзяць у іншых краінах, усё роўна апынуцца на паліцах супермаркетаў.
"Ёсць упэўненасць у адным - што гэта будуць не вельмі адкрытыя схемы", - дадаў ён.
Тым больш у беларускіх вытворцаў ёсць досвед працы ў сітуацыі з эмбарга. Толькі з расійскім.
Беларусь зарабіла на расійскіх санкцыях
Паводле звестак расійскага Нацыянальнага рэйтынгавага агенцтва, на так званым расійскім харчэмбарга больш за ўсё зарабіла Беларусь. Напрыклад, у 2013 годзе амаль трэць санкцыёнкі ўвозілася ў Расію з ЕС, а доля Беларусі складала 12%. Праз сем гадоў, паводле вынікаў 2020 года, доля беларускіх паставак у Расію ўжо дасягнула 25 працэнтаў.
Прычым за гады расійскіх харчовых абмежаванняў, якія ёсць і сёння, Беларусь асабліва нарасціла пастаўкі мяса і малака. А па сырах рэспубліка павялічыла экспарт у Расію ў тры разы.
Але тут цікавы іншы аспект, гавораць эксперты. Беларусь "вызначылася" пастаўкамі "беларускага пармезану і крэветак", што ў выніку прымушала спрачацца чыноўнікаў дзвюх краін.
Але сітуацыя ў РФ такая, што ўсе замежныя пастаўшчыкі, у тым ліку з Беларусі, з кожным годам будуць атрымліваць усё менш выгод ад расійскага харчэмбарга, таму што краіна актыўна нарошчвае імартазамяшчэнне - акцэнт у расіян зараз на айчыннае.
Пра тое, што санкцыйныя тавары поўнасцю не знікнуць з паліц беларускіх магазінаў, сведчыць і тое, што па рашэнні ўрада прадугледжаны шэраг выключэнняў.
Пад эмбарга не патрапілі тавары, якія завезлі ў краіну да 1 студзеня 2022 года. А завезці тавараў маглі шмат - у запас.
Акрамя гэтага, пад забарону не патрапілі і тавары, якія ўвозяцца для асабістага карыстання, тавары для перапрацоўкі і змешчаныя пад мытныя працэдуры выпуску для ўнутранага спажывання ў рамках устаноўленых тарыфных квот пры наяўнасці ліцэнзіі, выдадзенай МАРГ, свабоднай мытнай зоны, перапрацоўкі для ўнутранага спажывання.
Можна таксама ўвозіць тавары і па квотах, якія патрэбны, як сказана ў пастанове, для забеспячэння "збалансаванасці на рынку". Парадак увозу будуць вызначаць упаўнаважаныя органы.
Ад контрсанкцый выйграе Расія
Як мяркуюць эксперты, беларускія контрсанкцыі многім пастаўшчыкам і вытворцам тавараў толькі дарэчы. Як беларускім пастаўшчыкам "крэветак у Расію", так і расійскім кампаніям, якія пачнуць рээкспарт еўрапейскіх прадуктаў у Беларусь.
"Ды і самім расійскім вытворцам такое становішча выгадна. Можаце ўзяць гісторыю з сеткай "Святлафор", якая працуе ў Беларусі. Паглядзіце, там значны асартымент прадстаўлены менавіта расійскімі таварамі. Гэта значыць не выключана, што еўрапейскія тавары будуць замяшчацца расійскімі і ў іншых гандлёвых сетках нашай краіны", - адзначае эксперт рынку.
Але тут, зважае ён, важна атрымаць якасны тавар з РФ. Каб у гэтай вялікай плыні не пайшоў прадукт горш за еўрапейскі.
На думку эксперта, беларускія ўлады, уводзячы кантрасанкцыі, ударылі менавіта па якасці тавараў.
“Магу сказаць, што дадзенае эмбарга паўплывала менавіта на якасны складнік тавараў. Ну, прабачце, у Беларусі не выгадуеш аліўкі ці нешта яшчэ. Так, беларусы навучыліся сыр рабіць, малочныя прадукты таксама добрыя. Але замяніць якасныя еўрапейскія тавары будзе рэальна складана. Тыя ж італьянскія макароны з суперцвёрдых гатункаў пшаніцы. Пройгрыш у якасці для спажыўцоў будзе", – адзначае прадстаўнік рынку рэтэйлу.
Зрэшты, зазначае ён, уладальнікі гандлёвых сетак у Беларусі ўжо даўно прывыклі да "заціску гаек".
У МАРГлічаць, што беларусы не павінны адчуць дзеянне эмбарга і па частцы цаны.
Пастанова Савета міністраў нумар 700 прадпісвае "забяспечыць насычэнне ўнутранага рынку шырокім асартыментам харчовай прадукцыі беларускай вытворчасці".
Таксама яны павінны "забяспечыць выкананне ўстаноўленага параметра індэкса спажывецкіх цэн, у тым ліку на тавары для перапрацоўкі і кватаваныя тавары".
На думку экспертаў, сітуацыя з расійскім харчэмбарга кажа пра адваротнае. Частковы рост коштаў усё ж такі магчымы. Бо і беларускія, і расійскія вытворцы прадуктаў харчавання і да гэтага часу па многіх пунктах залежаць ад еўрапейскіх пастаўшчыкоў. Гэта датычыцца як абсталявання, так і таго ж насення, кармоў.
Пацерпяць у першую чаргу ад эмбарга тыя, хто набываў тавары прэміум-узроўню, мяркуюць многія спецыялісты.
Гандлёвыя сеткі панясуць страты?
Страцяць прыбыткі ад контрсанкцый і самі гандлёвыя сеткі. Таму што якасны еўрапейскі тавар быў заўсёды маржынальны, на ім і зараблялі суб'екты гаспадарання гандлёвых кампаній.
"Пытанне ў тым, што калі тавар якасны, то ён дастаткова маржынальны. Яго доля ў агульным абароце рэтэйлера не вельмі вялікая. Але еўрапейскія тавары неслі добры прыбытак. Таму санкцыйныя абмежаванні па імпарту - гэта ўплыў на маржу рэтэйлера", - адзначае спецыяліст.
Алею ў агонь падліла гісторыя са скідкамі на пэўныя тавары для сацыяльна неабароненых груп насельніцтва.
“Увогуле, радасці ў гандлёвых кампаній няшмат. Вядома, буйныя рэтэйл-аператары пайшлі на прапанову аб увядзенні гэтых сацыяльных скідак. Таму што гэта была прапанова ад чыноўнікаў, ад якой нельга было адмовіцца без наступстваў. І сітуацыя з увядзеннем эмбарга, увядзеннем вось гэтых сацыяльных скідак на і без таго нізкамаржынальныя групы тавараў у выніку прывядзе да таго, што пачнецца схаваны рост коштаў на іншыя тавары", - упэўнены спецыяліст.
Паводле яго слоў, гандлёвым сеткам проста не пакідаюць выбару. Яны вымушаныя будуць неяк кампэнсаваць свае страты.
"Калі хтосьці думае, што гандлёвыя сеткі атрымліваюць нечуваныя даходы – то гэта не так. Гандлёвыя аператары працуюць з прыбыткам у 1-2%. І асаблівасць рынку ў тым, што чым буйнейшыя сетка, тым менш даходаў яна атрымлівае", – падкрэслівае прадстаўнік рынку рэтэйла.
Пакуль спіс беларускіх контрсанкцый разлічаны на паўгода. Але ўрад пакідае за сабой права падоўжыць і расшыць яго. Як гавораць эксперты, хутчэй за ўсё, так і здарыцца. Бо санкцыйныя спрэчкі ніколі хутка не завяршаюцца.