https://bel.sputnik.by/20220117/pyasko-rasya-ne-mozha-mrytstsa-z-pastupovym-uvarvannem-nata-na-ukranu-1059542910.html
Пяскоў: Расія не можа мірыцца з паступовым уварваннем НАТА на Украіну
Пяскоў: Расія не можа мірыцца з паступовым уварваннем НАТА на Украіну
Sputnik Беларусь
Прэс-сакратар расійскага лідара зазначыў, што з-за Украіны сітуацыя з НАТА падыходзіць да "чырвонай лініі". 17.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-17T09:27+0300
2022-01-17T09:27+0300
2022-01-17T09:28+0300
дзмітрый пяскоў
ната
расія
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0e/1047872874_0:181:2996:1866_1920x0_80_0_0_eaceb4b2ffdb2fc77e8fc1bf8bd96ea2.jpg
МІНСК, 17 сту - Sputnik. Расія бачыць паступовае ўварванне НАТА на тэрыторыю Украіны і больш з гэтым мірыцца не можа, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў у інтэрв'ю тэлеканалу CNN.Ён адзначыў, што ў Масквы ёсць інфармацыя аб прасоўванні ваеннай інфраструктуры НАТА на ўкраінскую тэрыторыю.Паводле яго слоў, НАТА ў разуменні Масквы - гэта арганізацыя, якая створана для канфрантацыі, ніяк не для абароны. І яна з кожным днём падбіраецца бліжэй да Расіі.Войскі на мяжы з УкраінайПрэс-сакратар прэзідэнта Расіі падкрэсліў, што войскі знаходзяцца побач з мяжой з Украінай, таму што гэта неабходная мера перад вельмі напружанай сітуацыяй, непрыязнай атмасферай. "Створанай рознымі вучэннямі НАТА, знішчальнікамі і шпіёнскімі самалётамі НАТА, прасоўваннем інфраструктуры НАТА да меж", - дадаў ён.Пяскоў звярнуў увагу на тое, што Расія вымушана рэагаваць і "прымаць меры засцярогі". "Таму нашы вайскоўцы на нашай тэрыторыі там", - сказаў ён.Пяскоў падкрэсліў, што расійскіх войск на Данбасе ці Украіне няма, яны ёсць на тэрыторыі РФ.СанкцыіПяскоў дадаў, што прапанаваныя новыя санкцыі ЗША ў дачыненні да Расіі могуць прывесці да разрыву адносін паміж краінамі. Паводле яго слоў, калі гэта адбудзецца, то ЗША зробіць "вялікую памылку".Таксама прэс-сакратар прэзідэнта звярнуўся да прадстаўнікоў афіцыйнага Вашынгтона з пытаннем: ці могуць тыя ўзгадаць хаця б нейкі прыклад сітуацыі, калі санкцыі дапамаглі вырашыць іх праблему?НАТАТаксама ён закрануў сітуацыю з размяшчэннем ядзерных ракет у Калінінградзе, падкрэсліўшы, што Расія ніколі і ні з кім не стане абмяркоўваць гэта.Пяскоў звярнуў увагу на абяцанні, якія давалі ЗША пры аб’яднанні Германіі. "Было абяцанне амерыканскага боку, на жаль, не зафіксаванае ў форме юрыдычна абавязваючага дакумента, але была гарантыя, што НАТА ніколі не будзе распаўсюджваць сваю ваенную або палітычную інфраструктуру на ўсход", - сказаў ён.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220115/blnken-patsverdz-gatonasts-daleyshaga-dyyalogu-zsha-z-rasyay-1059513985.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0e/1047872874_134:0:2863:2047_1920x0_80_0_0_022fbd98e667cb4f51ef2a495b333057.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый пяскоў, ната, расія, украіна
дзмітрый пяскоў, ната, расія, украіна
Пяскоў: Расія не можа мірыцца з паступовым уварваннем НАТА на Украіну
09:27 17.01.2022 (абноўлена: 09:28 17.01.2022) Прэс-сакратар расійскага лідара зазначыў, што з-за Украіны сітуацыя з НАТА падыходзіць да "чырвонай лініі".
МІНСК, 17 сту - Sputnik. Расія бачыць паступовае ўварванне НАТА на тэрыторыю Украіны і больш з гэтым мірыцца не можа, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў у інтэрв'ю тэлеканалу CNN.
Ён адзначыў, што ў Масквы ёсць інфармацыя аб прасоўванні ваеннай інфраструктуры НАТА на ўкраінскую тэрыторыю.
"Мы назіраем паступовае ўварванне НАТА на тэрыторыю Украіны са сваёй інфраструктурай, сваімі інструктарамі, запасамі абарончага і наступальнага ўзбраення, навучаннем украінскіх вайскоўцаў і таму падобнага", – сказаў Пяскоў.
Паводле яго слоў, НАТА ў разуменні Масквы - гэта арганізацыя, якая створана для канфрантацыі, ніяк не для абароны. І яна з кожным днём падбіраецца бліжэй да Расіі.
Войскі на мяжы з Украінай
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі падкрэсліў, што войскі знаходзяцца побач з мяжой з Украінай, таму што гэта неабходная мера перад вельмі напружанай сітуацыяй, непрыязнай атмасферай. "Створанай рознымі вучэннямі НАТА, знішчальнікамі і шпіёнскімі самалётамі НАТА, прасоўваннем інфраструктуры НАТА да меж", - дадаў ён.
Пяскоў звярнуў увагу на тое, што Расія вымушана рэагаваць і "прымаць меры засцярогі". "Таму нашы вайскоўцы на нашай тэрыторыі там", - сказаў ён.
Пяскоў падкрэсліў, што расійскіх войск на Данбасе ці Украіне няма, яны ёсць на тэрыторыі РФ.
Пяскоў дадаў, што прапанаваныя новыя санкцыі ЗША ў дачыненні да Расіі могуць прывесці да разрыву адносін паміж краінамі. Паводле яго слоў, калі гэта адбудзецца, то ЗША зробіць "вялікую памылку".
Таксама прэс-сакратар прэзідэнта звярнуўся да прадстаўнікоў афіцыйнага Вашынгтона з пытаннем: ці могуць тыя ўзгадаць хаця б нейкі прыклад сітуацыі, калі санкцыі дапамаглі вырашыць іх праблему?
Таксама ён закрануў сітуацыю з размяшчэннем ядзерных ракет у Калінінградзе, падкрэсліўшы, што Расія ніколі і ні з кім не стане абмяркоўваць гэта.
"Таму што Калінінград – гэта расійская тэрыторыя. Пры ўсёй павазе, мы ніколі не будзем мірыцца з якімі-небудзь патрабаваннямі ў плане таго, што нам рабіць на нашай тэрыторыі. Ні адна краіна не будзе з гэтым мірыцца", - дадаў прэс-сакратар расійскага лідара.
Пяскоў звярнуў увагу на абяцанні, якія давалі ЗША пры аб’яднанні Германіі. "Было абяцанне амерыканскага боку, на жаль, не зафіксаванае ў форме юрыдычна абавязваючага дакумента, але была гарантыя, што НАТА ніколі не будзе распаўсюджваць сваю ваенную або палітычную інфраструктуру на ўсход", - сказаў ён.
Пяскоў:
РФ настойвае на прамым адказе на прапановы па гарантыях бяспекі