Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Вальфовіч: у сумесным вучэнні Беларусі і Расіі няма нічога надзвычайнага

© Sputnik / Виктор ТолочкоАляксандр Вальфовіч
Аляксандр Вальфовіч - Sputnik Беларусь, 1920, 17.01.2022
Падпісацца
Ваенныя вучэнні Беларусі і Расіі, запланаваныя на люты, будуць называцца "Саюзная рашучасць - 2022".
МІНСК, 17 сту - Sputnik. У правядзенні сумеснага вучэння Беларусі і Расіі няма нічога надзвычайнага: яшчэ напрыканцы мінулага года прэзідэнты дзвюх краін пацвердзілі планы аб арганізацыі на беларускай тэрыторыі сумесных мерапрыемстваў. Аб гэтым пасля нарады ў прэзідэнта заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БелТА.
Як падкрэсліў дзяржсакратар, будзе праведзена пазапланавая праверка баяздольнасці рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, што стане важным мерапрыемствам сумесных дзеянняў па забеспячэнні бяспекі Саюзнай дзяржавы.
Вальфавіч растлумачыў, што рашэнне аб вучэнні прынята зыходзячы з ацэнкі ваенна-палітычнага становішча, якое складваецца каля межаў Беларусі і Расіі.
"Павялічваецца колькасць войскаў сумежных краін, інтэнсіўнасць ваенных вучэнняў. І адбываецца гэта не толькі ў Польшчы і Літве, якія з'яўляюцца членамі альянсу, - іх мілітарызацыя чаканая. Але ж не адстае ад іх ва ўгоду сваім заходнім куратарам і наш паўднёвы сусед - Украіна", - заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі.
На ягоную думку, у любы момант можа здарыцца правакацыя і адбудзецца непапраўнае.
"Агрэсіўная і дэструктыўная палітыка, якую праводзяць урады сумежных дзяржаў, ніколькі не садзейнічае захаванню і развіццю добрасуседскіх адносін", - падкрэсліў Вальфовіч і дадаў, што ў такой сітуацыі трэба быць гатовымі дзейнічаць неадкладна і рашуча.
У ходзе праверкі асноўная ўвага будзе ўдзелена ацэнцы дзеянняў органаў ваеннага кіравання. У прыватнасці, плануецца адпрацаваць арганізацыю кіравання войскамі падчас іх разгортвання, адбіцця ўдараў сродкаў паветранага нападу праціўніка і яго сухапутнага складальніка, а таксама шэраг іншых пытанняў.
Аляксандр Вальфовіч растлумачыў, што частка расійскіх сіл і сродкаў ужо прыбывае на тэрыторыю Беларусі ў рамках першага этапа праверкі.

"Саюзная рашучасць - 2022"

Сумесныя манеўры запланаваны на люты. Іх задуму зацвердзіў сёння прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Вучэнні пройдуць на заходніх і паўднёвых межах Беларусі.
"Гэта павінны быць нармальныя вучэнні па адпрацоўцы пэўнай задумы ў супрацьстаянні з гэтымі сіламі: захаду (Прыбалтыка і Польшча) і поўдня (Украіна)", - сказаў прэзідэнт.
У час комплекснай праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы плануецца перагрупаваць дастаткова вялікі кантынгент.
Будуць выкананы задачы па барацьбе з дыверсійна-разведвальнымі групамі, незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі. Запланавана праверка ваенна-лагістычнай сістэмы па забеспячэнні перагрупоўкі на вялікія адлегласці.
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка занепакоены сітуацыяй на мяжы з ЕС і Украінай – відэа
Зацверджана задума яшчэ адных ваенных вучэнняў Беларусі і Расіі
Лукашэнка расказаў аб ваеннай небяспецы з боку Польшчы і Украіны
Стужка навiн
0