https://bel.sputnik.by/20220119/belarusy-khochuts-udzelnchats-u-rasyskay-mesyachnay-pragrame-1059617365.html
Беларусы хочуць удзельнічаць у расійскай месячнай праграме
Беларусы хочуць удзельнічаць у расійскай месячнай праграме
Sputnik Беларусь
У мінулым годзе Масква і Пекін анансавалі праект па стварэнні Міжнароднай навуковай месячнай станцыі, да якога можа далучыцца любы ахвочы бок. 19.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-19T16:49+0300
2022-01-19T16:49+0300
2023-07-24T16:37+0300
нан беларусі
расія
масква
кітай
пекін
месяц
беларусы
станцыя
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102016/21/1020162114_18:0:2391:1335_1920x0_80_0_0_cf5e98f6a0936cecb7140b4414196fcd.jpg
МІНСК, 19 сту – Sputnik. Беларускія вучоныя зацікаўлены ва ўдзеле ў расійскай месячнай праграме, заявіў старшыня прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў.Паводле яго слоў, праграма па асваенні спадарожніка Зямлі з’яўляецца доўгатэрміновым расійскім праектам. Прадугледжваецца яго рэалізацыя ў некалькі этапаў аж да 2040 года.Пры гэтым ён нагадаў, што ў сакавіку 2021 года ўжо быў прадстаўлены праект па стварэнні Міжнароднай навуковай месячнай станцыі. Яго ініцыявалі Расія і Кітай, і ён мае адкрыты характар, таму да ўдзелу можа далучыцца любы бок.На думку Уладзіміра Гусакова, асобную цікавасць могуць уяўляць сумесныя медыка-біялагічныя даследаванні, якія дадуць магчымасць забяспечыць функцыянаванне персаналу станцыі.Там таксама можна працаваць над стварэннем штучнай глебы для вырошчвання раслін як ва ўмовах бязважкасці, так і пры наяўнасці гравітацыі. Беларускія вучоныя вельмі, як адзначыў старшыня прэзідыума НАН, зацікаўлены ў сумесных праектах з расійскімі калегамі.Даследчыкі з акадэміі навук ужо ўдзельнічаюць, у тым ліку, у наземных эксперыментах "Роскосмоса" і плануюць працягваць сумесную дзейнасць па гэтым напрамку.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220119/akademya-navuk-belarus--roskosmos-abmyarkovayuts-palt-belarusa--kosmas-1059612580.html
расія
масква
кітай
пекін
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102016/21/1020162114_398:0:2178:1335_1920x0_80_0_0_85c5afb48d432cba0348fa5d248fb8ea.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нан беларусі, расія, масква, кітай, пекін, месяц, беларусы, станцыя, саюзная дзяржава, космас
нан беларусі, расія, масква, кітай, пекін, месяц, беларусы, станцыя, саюзная дзяржава, космас
Беларусы хочуць удзельнічаць у расійскай месячнай праграме
16:49 19.01.2022 (абноўлена: 16:37 24.07.2023) У мінулым годзе Масква і Пекін анансавалі праект па стварэнні Міжнароднай навуковай месячнай станцыі, да якога можа далучыцца любы ахвочы бок.
МІНСК, 19 сту – Sputnik. Беларускія вучоныя зацікаўлены ва ўдзеле ў расійскай месячнай праграме, заявіў старшыня прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў.
Паводле яго слоў, праграма па асваенні спадарожніка Зямлі з’яўляецца доўгатэрміновым расійскім праектам. Прадугледжваецца яго рэалізацыя ў некалькі этапаў аж да 2040 года.
"З улікам існуючага навукова-тэхнічнага зачыну ў касмічнай сферы ў НАН Беларусі, безумоўна, ёсць зацікаўленасць да развіцця супрацоўніцтва з дзяржкарпарацыяй "Роскосмос" і ў рамках месячнай праграмы", - сказаў кіраўнік беларускай акадэміі навук у інтэрв'ю РІА Навіны.
Пры гэтым ён нагадаў, што ў сакавіку 2021 года ўжо быў прадстаўлены праект па стварэнні Міжнароднай навуковай месячнай станцыі. Яго ініцыявалі Расія і Кітай, і ён мае адкрыты характар, таму да ўдзелу можа далучыцца любы бок.
На думку Уладзіміра Гусакова, асобную цікавасць могуць уяўляць сумесныя медыка-біялагічныя даследаванні, якія дадуць магчымасць забяспечыць функцыянаванне персаналу станцыі.
Там таксама можна працаваць над стварэннем штучнай глебы для вырошчвання раслін як ва ўмовах бязважкасці, так і пры наяўнасці гравітацыі. Беларускія вучоныя вельмі, як адзначыў старшыня прэзідыума НАН, зацікаўлены ў сумесных праектах з расійскімі калегамі.
Даследчыкі з акадэміі навук ужо ўдзельнічаюць, у тым ліку, у наземных эксперыментах "Роскосмоса" і плануюць працягваць сумесную дзейнасць па гэтым напрамку.
Космас наш:
рэпартаж з цэнтра кіравання палётам беларускім спадарожнікам