https://bel.sputnik.by/20220119/pamr-byly-krank-palaty-pradstanko-belarus-malafee-1059618924.html
Памёр былы кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Беларусі Малафееў
Памёр былы кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Беларусі Малафееў
Sputnik Беларусь
Анатоль Малафееў быў старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання. 19.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-19T15:35+0300
2022-01-19T15:35+0300
2023-07-24T12:03+0300
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
кіраўнік
памяць
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/13/1059619048_0:220:2560:1660_1920x0_80_0_0_e5075a66339ea530d1b0a9c815e9c652.jpg
МІНСК, 19 сту - Sputnik. Памёр былы спікер ніжняй палаты беларускага парламента Анатоль Малафееў, перадае карэспандэнт Sputnik."Урад смуткуе ў сувязі са смерцю былога старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоля Аляксандравіча Малафеева і выказвае шчырыя спачуванні яго родным і блізкім", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.Беларускі палітык нарадзіўся 14 мая 1933 года ў Гомелі. За плячыма ў Анатоля Малафеева чыгуначнае вучылішча і Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.Кар'ера савецкага і беларускага дзяржаўнага дзеяча пайшла ў гару пасля заканчэння Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС. Ужо ў наступным годзе ён быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР.У 1978 годзе Анатоль Малафееў узначаліў абласны выканаўчы камітэт у родным Гомелі. Цягам 1980-1985 гадоў уваходзіў у прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. У 1986-1991 гадах - член ЦК КПСС.У лістападзе 1990 года ён стаў першым сакратаром ЦК КПБ, тады ж ён увайшоў у склад Палітбюро ЦК КПСС. У жніўні 1991 года падтрымаў ГКЧП. Пасля паражэння камітэта заставаўся лідэрам ЦК КПБ.У першыя гады незалежнасці Беларусі працаваў у якасці намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення па дзяржаўных матэрыяльных рэзервах пры Савеце міністраў.У 1995-1996 гадах Анатоль Малафееў быў дэпутатам Вярхоўнай Рады XII склікання. З 30 лістапада 1996 па 21 лістапада 2000 года - старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу першага склікання.Анатоль Малафееў быў узнагароджаны мноствам дзяржаўных узнагарод як савецкага перыяду, так і Рэспублікі Беларусь. Пры яго непасрэдным удзеле распрацоўвалася дамова аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі. Потым ён працаваў у Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/13/1059619048_28:0:2533:1879_1920x0_80_0_0_6d0bb71403b42d8ebf6728c4d4d23cea.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, кіраўнік, памяць, палітыка
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, кіраўнік, памяць, палітыка
Памёр былы кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Беларусі Малафееў
15:35 19.01.2022 (абноўлена: 12:03 24.07.2023) Анатоль Малафееў быў старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання.
МІНСК, 19 сту - Sputnik. Памёр былы спікер ніжняй палаты беларускага парламента Анатоль Малафееў, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Урад смуткуе ў сувязі са смерцю былога старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоля Аляксандравіча Малафеева і выказвае шчырыя спачуванні яго родным і блізкім", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Беларускі палітык нарадзіўся 14 мая 1933 года ў Гомелі. За плячыма ў Анатоля Малафеева чыгуначнае вучылішча і Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.
Кар'ера савецкага і беларускага дзяржаўнага дзеяча пайшла ў гару пасля заканчэння Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС. Ужо ў наступным годзе ён быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР.
У 1978 годзе Анатоль Малафееў узначаліў абласны выканаўчы камітэт у родным Гомелі. Цягам 1980-1985 гадоў уваходзіў у прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. У 1986-1991 гадах - член ЦК КПСС.
У лістападзе 1990 года ён стаў першым сакратаром ЦК КПБ, тады ж ён увайшоў у склад Палітбюро ЦК КПСС. У жніўні 1991 года падтрымаў ГКЧП. Пасля паражэння камітэта заставаўся лідэрам ЦК КПБ.
У першыя гады незалежнасці Беларусі працаваў у якасці намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення па дзяржаўных матэрыяльных рэзервах пры Савеце міністраў.
У 1995-1996 гадах Анатоль Малафееў быў дэпутатам Вярхоўнай Рады XII склікання. З 30 лістапада 1996 па 21 лістапада 2000 года - старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу першага склікання.
Анатоль Малафееў быў узнагароджаны мноствам дзяржаўных узнагарод як савецкага перыяду, так і Рэспублікі Беларусь. Пры яго непасрэдным удзеле распрацоўвалася дамова аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі. Потым ён працаваў у Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі.