https://bel.sputnik.by/20220119/pratsuyuts-kruglasutachna-yak-prakhodzts-budantstva-masta-na-nyamze-1059613277.html
Працуюць кругласутачна: як праходзіць будаўніцтва маста на Нямізе
Працуюць кругласутачна: як праходзіць будаўніцтва маста на Нямізе
Sputnik Беларусь
Пешаходная частка пуцеправода на сталічнай Нямізе абрынулася 8 студзеня, зараз там актыўна ідуць работы. 19.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-19T15:20+0300
2022-01-19T15:20+0300
2022-01-19T15:20+0300
будаўніцтва
мост
няміга
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0d/1059474129_0:63:1212:745_1920x0_80_0_0_6b565c742a0ed7192f26fae621be1af3.jpg
МІНСК, 19 сту - Sputnik. На месцы будаўнцтва маста на Нямізе работы ідуць па плане, прастояў няма, паведаміў намеснік гендырэктара ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" Уладзімір Латушкін на прэс-канферэнцыі.Ён адзначыў, што пакуль усё ідзе да таго, каб рух па мосце запусціць 10 лютага."Нейкіх вялікіх праблем пакуль няма, работы вядуцца кругласутачна, прычым прыцягваюцца разнастайныя спецыялісты і тэхніка. Мы вельмі аператыўна рэагуем на неабходнасць у спецыялізаванай тэхніцы або нейкіх брыгад. Гарадскія арганізацыі адна адной дапамагаюць, прастояў няма", - сказаў Латушкін.Надзвычайнае здарэнне ў цэнтры сталіцыЗдарэнне з мостам на Нямізе адбылося 8 студзеня раніцай. Пешаходная частка пуцеправода абрынулася, абышлося без трагедый.Улады горада паведамлялі аб тым, што мост праходзіў праверку кожны год, апошні раз - у сакавіку 2021-га, ніякіх нараканняў не было. Спецыялісты назвалі прычынай абвальвання моста "стомленасць канструкцыі ў сувязі з работай метро і павышанай нагрузкай з-за скокаў тэмператур".Следчы камітэт у выніку ўзбудзіў дзве крымінальныя справы па артыкулах службовая халатнасць і парушэнне праектаў, абавязковых для захавання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў пры вытворчасці будаўніча-мантажных работ.Рух транспарту вакол моста забаронены да 10 лютага.Чытайце таксама:
няміга
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0d/1059474129_68:0:1145:808_1920x0_80_0_0_ad807bbf0a1334c30e98cd4c6f246b29.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
будаўніцтва, мост, няміга
будаўніцтва, мост, няміга
Працуюць кругласутачна: як праходзіць будаўніцтва маста на Нямізе
Пешаходная частка пуцеправода на сталічнай Нямізе абрынулася 8 студзеня, зараз там актыўна ідуць работы.
МІНСК, 19 сту - Sputnik. На месцы будаўнцтва маста на Нямізе работы ідуць па плане, прастояў няма, паведаміў намеснік гендырэктара ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" Уладзімір Латушкін на прэс-канферэнцыі.
Ён адзначыў, што пакуль усё ідзе да таго, каб рух па мосце запусціць 10 лютага.
"Нейкіх вялікіх праблем пакуль няма, работы вядуцца кругласутачна, прычым прыцягваюцца разнастайныя спецыялісты і тэхніка. Мы вельмі аператыўна рэагуем на неабходнасць у спецыялізаванай тэхніцы або нейкіх брыгад. Гарадскія арганізацыі адна адной дапамагаюць, прастояў няма", - сказаў Латушкін.
Надзвычайнае здарэнне ў цэнтры сталіцы
Здарэнне з мостам на Нямізе адбылося 8 студзеня раніцай. Пешаходная частка пуцеправода абрынулася, абышлося без трагедый.
Улады горада паведамлялі аб тым, што мост праходзіў праверку кожны год, апошні раз - у сакавіку 2021-га, ніякіх нараканняў не было. Спецыялісты назвалі прычынай абвальвання моста "стомленасць канструкцыі ў сувязі з работай метро і павышанай нагрузкай з-за скокаў тэмператур".
Следчы камітэт у выніку ўзбудзіў дзве крымінальныя справы па артыкулах службовая халатнасць і парушэнне праектаў, абавязковых для захавання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў пры вытворчасці будаўніча-мантажных работ.
Рух транспарту вакол моста забаронены да 10 лютага.
Падмурак і апорныя сцены: як ідзе
будаўніцтва моста на НямізеМэр Мінска расказаў, калі будзе адкрыты
новы мост на Нямізе