Рэжым надзвычайнага становішча зняты ў Казахстане

© Sputnik / Василий Крестьянинов / Перайсці ў медыябанкСітуацыя ў Алматы
Сітуацыя ў Алматы - Sputnik Беларусь, 1920, 19.01.2022
Падпісацца
У шэрагу гарадоў застаецца "чырвоны" ўзровень тэрарыстычнай небяспекі, па ўсёй краіне МУС працуе ва ўзмоцненым рэжыме.
МІНСК, 19 сту – Sputnik. Рэжым надзвычайнага становішча ў Казахстане завяршыўся апоўначы па мясцовым часе, але супрацоўнікі органаў унутраных спраў заступілі на ўзмоцнены рэжым нясення службы, паведамляюць праваахоўныя органы краіны.
Рэжым надзвычайнага становішча быў уведзены прэзідэнтам краіны Касымам-Жамартам Такаевым у шэрагу рэгіёнаў Казахстана практычна адразу пасля распачатых у некалькіх гарадах масавых беспарадкаў 5 студзеня.
"У сямі рэгіёнах Казахстана скончыўся тэрмін рэжыму надзвычайнага становішча, ён зняты ў Алматы, Нур-Султане, Жамбылскай вобласці, Кызылардынскай, Атыраўскай, Алмацінскай, Мангістаўскай абласцях", - паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Такім чынам у гарадах адменена каменданцкая гадзіна, іншыя абмежаванні, звязаныя з забеспячэннем грамадскай бяспекі.

"Чырвоны" ўзровень небяспекі

Разам з тым, як паведаміла прэс-служба Камітэта нацыянальнай бяспекі Казахстана, у шэрагу гарадоў краіны захоўваецца "чырвоны" ўзровень тэрарыстычнай небяспекі. У першую чаргу размова ідзе аб Жамбылскай, Алмацінскай абласцях і горадзе Алматы.
Акрамя гэтага, у краіне, як толькі быў зняты рэжым НС, пачаліся аператыўна-тактычныя мерапрыемствы па забеспячэнні грамадскай бяспекі і правапарадку, міліцыя працуе ва ўзмоцненым рэжыме, аб гэтым паведаміла прэс-служба МУС.
Там адзначылі, што асноўная мэта гэтых мер – "аздараўленне аператыўнай абстаноўкі" ў Казахстане.
МУС правярае пашпарты, іншыя дакументы, аўтатранспарт, супрацоўнікі міліцыі праводзяць агляд грамадзян, іх асабістых рэчаў, калі ў іх з’яўляюцца на тое падставы.
Акрамя гэтага, праводзяцца рэйды па здымных кватэрах, кінутым жыллі, таксама "адпрацоўваюцца" хостэлы, дачныя масівы, рынкі, СТА, фермерскія гаспадаркі з мэтай вывядзення асоб, якія маюць дачыненне да масавых беспарадкаў, пагромаў, іншых злачынстваў.
Ідзе адабранне незаконнай агнястрэльнай і халоднай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў. Асаблівую ўвагу сілавікі ўдзяляюць асобам без пэўнага месца жыхарства, нелегальным мігрантам, адпрацоўваецца раней судзімы кантынгент.

Беспарадкі ў Казахстане

Масавыя пратэсты ў Казахстане адбыліся ў першыя дні гэтага года. Падставай для незадаволенасці паслужыла павелічэнне цэн на звадкаваны газ, аднак вельмі хутка ўсё перарасло ў беспарадкі, пагромы, марадзёрства і сутычкі з сілавікамі.
Па ўсёй краіне ўвялі надзвычайнае становішча да 19 студзеня, а пазней прэзідэнт Казахстана звярнуўся па дапамогу ў АДКБ "у пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы". У рэспубліку прыбылі міратворчыя місіі з Расіі, Беларусі, Арменіі, Кыргызстана і Таджыкістана.
На гэты час работа сумесных міратворчых сіл у краіне завершана. Вертанне міратворцаў краін АДКБ з Казахстана на радзіму, якое стартавала 13 студзеня, плануецца завяршыць 19 студзеня. Беларускія сілы ўжо вярнуліся дадому.
Сітуацыя ў Казахстане падчас НС - Sputnik Беларусь, 1920, 18.01.2022
Пуцін і Лукашэнка доўга абмяркоўвалі падзеі ў Казахстане – Крэмль
Чытайце таксама:
Назарбаеў звярнуўся да народа Казахстана
Сядзелі як у бункеры: беларусы вярнуліся на радзіму з Алматы
Мацвіенка: АДКБ абароніць членаў арганізацыі пры спробе каляровай рэвалюцыі
Зась: новае абвастрэнне сітуацыі ў Казахстане немагчыма
Генеральны сакратар АДКБ расказаў, ці былі нападзенні на міратворцаў у Казахстане
Стужка навiн
0