https://bel.sputnik.by/20220119/zno-rost-mnsterstva-akhovy-zdaroya-apublkavala-sutachnuyu-statystyku-pa-covid-19-1059616791.html
Зноў рост: Міністэрства аховы здароўя апублікавала сутачную статыстыку па COVID-19
Зноў рост: Міністэрства аховы здароўя апублікавала сутачную статыстыку па COVID-19
Sputnik Беларусь
Агульная колькасць інфіцыраваных з моманту пачатку пандэміі ў Беларусі наблізілася да 720 тысяч чалавек. 19.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-19T16:18+0300
2022-01-19T16:18+0300
2022-01-19T16:18+0300
міністэрства аховы здароўя
статыстыка
каронавірус covid-19
пандэмія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/12/1054958058_0:187:2977:1861_1920x0_80_0_0_2eebc837ee5a507d4c3848f992effded.jpg
МІНСК, 19 сту - Sputnik. Колькасць хворых на каронавірус за суткі ў Беларусі склала 1387 пацыентаў, днём раней было 1064 выпадкі, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.Пры гэтым выпісана за мінулыя 24 гадзіны 1363 чалавекі (больш за 712 тысяч - за ўвесь час).Усяго на тэрыторыі рэспублікі памерла 5866 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй (+16 за суткі). Усяго медыкі правялі ў Беларусі больш за 11,389 мільёнаў ПЦР-даследаванняў (за мінулыя 24 гадзіны - больш за 31,5 тысячы).Калі чакаць новую хвалю?Як раней адзначаў загадчык кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый БелМАПА Юрый Горбіч, уздым узроўня захворвання COVID-19 варта чакаць з трэцяй дэкады студзеня і прыкладна да 10-х дзён лютага, тады магчымы дастаткова высокі рост колькасці новых выпадкаў захворвання на каронавірус.Нядаўна быў выяўлены новы штам COVID-19 - "амікрон", яго знайшлі ў рэспубліцы 29 снежня.Сімптомы віруса - гэта ў першую чаргу боль у горле, заложанасць носа. А вось страта нюху і густу зараз зусім не першачарговая прыкмета COVID-19, як гэта было пры іншых штамах.У краіне актыўна праходзіць вакцынацыя, вядома, што ўжо зрабілі прышчэпку ад каронавірусу каля 55% насельніцтва. Беларускія ўлады раней паведамлялі, што плануюць забяспечыць вакцынай ад COVID-19 не менш як 60 працэнтаў насельніцтва краіны.Акрамя таго, 20 студзеня ў Беларусь прыбудзе гуманітарны груз з Кітая. На борце будзе тры мільёны доз вакцыны ад каронавіруса карпарацыі "Сінафарм" (Vero Cell) і больш за 1,5 мільёна шпрыцаў.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/12/1054958058_122:0:2853:2048_1920x0_80_0_0_245e27e20362a79acb80fbbf9b95d781.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства аховы здароўя, статыстыка, каронавірус covid-19, пандэмія
міністэрства аховы здароўя, статыстыка, каронавірус covid-19, пандэмія
Зноў рост: Міністэрства аховы здароўя апублікавала сутачную статыстыку па COVID-19
Агульная колькасць інфіцыраваных з моманту пачатку пандэміі ў Беларусі наблізілася да 720 тысяч чалавек.
МІНСК, 19 сту - Sputnik. Колькасць хворых на каронавірус за суткі ў Беларусі склала 1387 пацыентаў, днём раней было 1064 выпадкі, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Пры гэтым выпісана за мінулыя 24 гадзіны 1363 чалавекі (больш за 712 тысяч - за ўвесь час).
Усяго на тэрыторыі рэспублікі памерла 5866 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй (+16 за суткі). Усяго медыкі правялі ў Беларусі больш за 11,389 мільёнаў ПЦР-даследаванняў (за мінулыя 24 гадзіны - больш за 31,5 тысячы).
Як раней адзначаў загадчык кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый БелМАПА Юрый Горбіч, уздым узроўня захворвання COVID-19 варта чакаць з трэцяй дэкады студзеня і прыкладна да 10-х дзён лютага, тады магчымы дастаткова высокі рост колькасці новых выпадкаў захворвання на каронавірус.
Нядаўна быў выяўлены новы штам COVID-19 - "амікрон", яго знайшлі ў рэспубліцы 29 снежня.
Сімптомы віруса - гэта ў першую чаргу боль у горле, заложанасць носа. А вось страта нюху і густу зараз зусім не першачарговая прыкмета COVID-19, як гэта было пры іншых штамах.
У краіне актыўна праходзіць вакцынацыя, вядома, што ўжо зрабілі прышчэпку ад каронавірусу каля 55% насельніцтва. Беларускія ўлады раней паведамлялі, што плануюць забяспечыць вакцынай ад COVID-19 не менш як 60 працэнтаў насельніцтва краіны.
Акрамя таго, 20 студзеня ў Беларусь прыбудзе гуманітарны груз з Кітая. На борце будзе тры мільёны доз вакцыны ад каронавіруса карпарацыі "Сінафарм" (Vero Cell) і больш за 1,5 мільёна шпрыцаў.
Міністэрства аховы здароўя расказала аб сімптомах COVID-19 у дзяцей
Кітай выдзеліць Беларусі яшчэ 1,5 мільёны доз
вакцыны ад каронавіруса