https://bel.sputnik.by/20220120/novy-pasol-rf-u-belarus-gryzlo-pachne-abavyazk-da-kantsa-studzenya-1059642579.html
Новы пасол РФ у Беларусі Грызлоў прыступіць да выканання абавязкаў да канца студзеня
Новы пасол РФ у Беларусі Грызлоў прыступіць да выканання абавязкаў да канца студзеня
Sputnik Беларусь
Прызначаны паслом Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў падкрэсліваў, што яго галоўным прыярытэтам на новай пасадзе будзе прадаўжэнне інтэграцыі ў рамках Саюзнай... 20.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-20T12:51+0300
2022-01-20T12:51+0300
2022-01-20T16:22+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
мзс рф
беларусь
расія
саюзная дзяржава
пасол
барыс грызлоў
інтэграцыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102002/89/1020028926_0:0:3076:1731_1920x0_80_0_0_cd4f69c10bed095424e77dc6db8d745c.jpg
МІНСК, 20 сту – Sputnik. Барыс Грызлоў, прызначаны паслом Расіі ў Беларусі, прыступіць да выканання абавязкаў да канца студзеня, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.Марыя Захарава адзначыла, што галоўнай задачай новага пасла ў Мінску стане работа "на карысць далейшага развіцця супрацоўніцтва па ўсіх напрамках".Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ назвала Барыса Грызлова вядомым палітычным дзеячам. І гэта паказвае асаблівае стаўленне Масквы да супрацоўніцтва з Беларуссю, упэўнена яна.Інтэграцыя ў прыярытэцеРаней Барыс Грызлоў расказаў, што стане яго галоўным прыярытэтам на новай пасадзе. Паводле яго слоў, гэта будзе прадаўжэнне інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы.Як расказаў дыпламат у інтэрв’ю, перад ад’ездам у Мінск ён плануе правесці шэраг працоўных кансультацый у МЗС РФ і адміністрацыі прэзідэнта, што "зойме нейкі час".Прызначэнне ГрызловаКандыдатуру Грызлова ў якасці новага пасла ў Беларусі ўхвалілі раней у Дзярждуме, пасля яе ўзгадніла беларускае МЗС. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прызначыў Грызлова паслом у Мінску 14 студзеня.Адзначым, што Барыс Грызлоў стане дзесятым кіраўніком расійскага дыппрадстаўніцтва ў Беларусі. Пры гэтым новае прызначэнне дыпламата не адменіць яго ранейшых абавязкаў. Ён застанецца старшынёй вышэйшага савета партыі "Единая Россия". Акрамя таго, новы пасол захавае за сабой пасаду паўнамоцнага прадстаўніка РФ у Кантактнай групе па Украіне.Нагадаем, з сакавіка 2021 года расійскае пасольства ў Мінску ўзначальваў Яўген Лук’янаў. Ён прабыў на сваёй пасадзе менш за год.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220118/pasolstva-ras-akazha-dudnkavu--sapeze-neabkhodnuyu-padtrymku--gryzlo-1059573721.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102002/89/1020028926_275:0:3006:2048_1920x0_80_0_0_25e7b948dbd51828a493a7bef0358e56.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мзс рф, беларусь, расія, саюзная дзяржава, пасол, барыс грызлоў, інтэграцыя
мзс рф, беларусь, расія, саюзная дзяржава, пасол, барыс грызлоў, інтэграцыя
Новы пасол РФ у Беларусі Грызлоў прыступіць да выканання абавязкаў да канца студзеня
12:51 20.01.2022 (абноўлена: 16:22 20.01.2022) Прызначаны паслом Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў падкрэсліваў, што яго галоўным прыярытэтам на новай пасадзе будзе прадаўжэнне інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы.
МІНСК, 20 сту – Sputnik. Барыс Грызлоў, прызначаны паслом Расіі ў Беларусі, прыступіць да выканання абавязкаў да канца студзеня, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
"Барыс Вячаслававіч мае намер прыбыць у Мінск і прыступіць да сваіх абавязкаў да канца бягучага месяца", - сказала Захарава.
Марыя Захарава адзначыла, што галоўнай задачай новага пасла ў Мінску стане работа "на карысць далейшага развіцця супрацоўніцтва па ўсіх напрамках".
Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ назвала Барыса Грызлова вядомым палітычным дзеячам. І гэта паказвае асаблівае стаўленне Масквы да супрацоўніцтва з Беларуссю, упэўнена яна.
"Прызначэнне такога вядомага палітычнага дзеяча на пасаду пасла паказвае асаблівае значэнне, якое мы надаём адносінам з брацкай рэспублікай", - сказала Захарава.
Раней Барыс Грызлоў расказаў, што стане яго галоўным прыярытэтам на новай пасадзе. Паводле яго слоў, гэта будзе прадаўжэнне інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы.
"Паслядоўнае збліжэнне ў рамках Саюзнай дзяржавы на прынцыпах суверэннай роўнасці, добраахвотнасці і добрасумленнага выканання ўзаемных абавязацельстваў", - заявіў ён.
Як расказаў дыпламат у інтэрв’ю, перад ад’ездам у Мінск ён плануе правесці шэраг працоўных кансультацый у МЗС РФ і адміністрацыі прэзідэнта, што "зойме нейкі час".
Кандыдатуру Грызлова ў якасці новага пасла ў Беларусі ўхвалілі раней у Дзярждуме, пасля яе ўзгадніла беларускае МЗС. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прызначыў Грызлова паслом у Мінску 14 студзеня.
Адзначым, што Барыс Грызлоў стане дзесятым кіраўніком расійскага дыппрадстаўніцтва ў Беларусі. Пры гэтым новае прызначэнне дыпламата не адменіць яго ранейшых абавязкаў. Ён застанецца старшынёй вышэйшага савета партыі "Единая Россия". Акрамя таго, новы пасол захавае за сабой пасаду паўнамоцнага прадстаўніка РФ у Кантактнай групе па Украіне.
Нагадаем, з сакавіка 2021 года расійскае пасольства ў Мінску ўзначальваў Яўген Лук’янаў. Ён прабыў на сваёй пасадзе менш за год.
Беларускае
МЗС узгадніла Барыса Грызлова на пасаду пасла РФ у Беларусі