Жонка Уладзіміра Макея Вера Палякова прыляцела ў Баку

Вера Палякова
Вера Палякова - Sputnik Беларусь, 1920, 22.01.2022
Падпісацца
Акцёры "Тэатра-студыі кінаакцёра", у тым ліку Вера Палякова, зараз на гастролях у сталіцы Азербайджана.
МІНСК, 22 сту- Sputnik. Беларуская актрыса, жонка міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея Вера Палякова прыляцела на гастролі ў Баку, перадае Sputnik Азербайджан.
"Тэатр-студыя кінаакцёра", дзе служыць Палякова, у нядзелю прадставіць на сцэне Палаца Гейдара Аліева спектакль "Княжна Мэры" паводле рамана Міхаіла Лермантава "Герой нашага часу".
Днямі гэтая пастаноўка стала лаўрэатам першай ступені адкрытага фестывалю тэатральных калектываў "Тарарабумбія".
Апроч Веры Паляковай, у спектаклі задзейнічаныя заслужаны артыст РБ Аляксандр Цімошкін, Юрый Баранаў, Зміцер Ягораў, Яна Хадановіч, а таксама Зміцер Клімавіч і Маргарыта Кісялітэ. Артысты выступяць у суправаджэнні малога складу Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.
Акцёры прыляцелі ў Баку два дні таму і ўжо паспелі паглядзець горад. Беларускія артысты пабывалі ў Ічэрышэхер, наведалі майстэрню мастака Алі Шамсі і прагуляліся па Прыморскім бульвары.
"Баку - мой горад", - прызналася жонка кіраўніка МЗС Беларусі ў сваіх сацсетках.
Вера Палякова вядомая як спявачка і актрыса, яна грала ў фільме "Вар'яцкае кіно", серыялах "Мужчыны не плачуць" і "Ой, ма-мач-кі!", нямала роляў у яе і на тэатральных падмостках. Палякова вядома і як тэлевядучая ранішняга шоу на тэлеканале АНТ.
Спявак Філіп Кіркораў - Sputnik Беларусь, 1920, 24.10.2019
Кіркораў прыляцеў у Мінск павіншаваць з днём нараджэння жонку Макея
Стужка навiн
0