https://bel.sputnik.by/20220123/latvya-khocha-padozhyts-rezhym-ns-na-myazhy-z-belarussyu-da-tranya-1059710022.html
Латвія хоча падоўжыць рэжым НС на мяжы з Беларуссю да траўня
Латвія хоча падоўжыць рэжым НС на мяжы з Беларуссю да траўня
Sputnik Беларусь
Дзеянне цяперашняй пастановы ў сувязі з наплывам мігрантаў, які працягваецца, заканчваецца 10 лютага, пры гэтым суседняя Літва адмяніла спецмеры з 15 студзеня. 23.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-23T13:10+0300
2022-01-23T13:10+0300
2022-01-23T13:10+0300
калючая загарода еўрасаюза
надзвычайнае здарэнне
латвія
нелегальныя мігранты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101535/99/1015359984_0:0:2048:1153_1920x0_80_0_0_be740240c0758cd759e8f671e6585fd3.jpg
МІНСК, 23 сту - Sputnik. Латвія плануе падоўжыць рэжым надзвычайнай сітуацыі ў прымежных з Беларуссю раёнах да 10 траўня, папраўкі да распараджэння аб НС падрыхтавала МУС рэспублікі.У анатацыі да пастановы адзначаецца, што з 10 жніўня мінулага года, калі ўпершыню была ўведзеная НС, і да 20 студзеня 2022-га мяжу спрабавалі перасекчы 4 962 нелегалы. Прычым за апошні месяц колькасць бежанцаў павялічылася - за гэты час у Латвію не пусцілі крыху больш за дзве тысячы чалавек."МУС лічыць неабходным падаўжэнне рэжыму НС на мяжы з Беларуссю да 10 траўня", - гаворыцца ў распараджэнні.У колькі абыдзецца рэжым НС?У Латвіі ўжо палічылі, што дзеянне асаблівага рэжыму на мяжы будзе каштаваць краіне амаль 4 мільёны долараў. Канчатковае рашэнне аб падаўжэнні надзвычайнай сітуацыі павінен прыняць урад.Нагадаем, Латвія ўпершыню ўвяла НС на мяжы з Беларуссю 11 жніўня 2021 года, у лістападзе працягнула яго да лютага 2022 года.Суседняя Літва пры гэтым адмяніла спецмеры з 15 студзеня, бо "сітуацыя на мяжы стабілізавалася".Крызіс на мяжыМіграцыйны крызіс абвастрыўся ў лістападзе мінулага года, калі бежанцы з Ірака, Ірана, Сірыі і іншых краін Блізкага Усходу прыйшлі да пункта пропуску "Брузгі", каля якога разбілі стыхійны палатачны лагер.Тысячы бежанцаў спрабавалі прарвацца на тэрыторыю Польшчы, пасля чаго польскі бок ужыў вадамёты, слёзатачывы газ і святлошумавыя гранаты.Тады мігранты перабіраліся ў арганізаваны беларускім бокам цэнтр часовага размяшчэння ў ГЛЦ "Брузгі", размешчаны недалёка ад пагранічнага і мытнага пункта пропуску. Большая частка мігрантаў праз час пакінула цэнтр і паляцела спецыяльна арганізаванымі авіярэйсамі на радзіму.Некаторыя з бежанцаў па-ранейшаму застаюцца на беларускай тэрыторыі, менавіта ў лагістычным цэнтры на польскай мяжы іх больш за 700.
https://bel.sputnik.by/20220122/kozhny-atrymae-qr-kod-yak-regstruyuts-mgranta-u-bruzgakh-1059702848.html
латвія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101535/99/1015359984_0:0:2048:1536_1920x0_80_0_0_f67bd46982c08345a113d51edb67b8ad.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надзвычайнае здарэнне, латвія, нелегальныя мігранты
надзвычайнае здарэнне, латвія, нелегальныя мігранты
Латвія хоча падоўжыць рэжым НС на мяжы з Беларуссю да траўня
Дзеянне цяперашняй пастановы ў сувязі з наплывам мігрантаў, які працягваецца, заканчваецца 10 лютага, пры гэтым суседняя Літва адмяніла спецмеры з 15 студзеня.
МІНСК, 23 сту - Sputnik. Латвія плануе падоўжыць рэжым надзвычайнай сітуацыі ў прымежных з Беларуссю раёнах да 10 траўня, папраўкі да распараджэння аб НС падрыхтавала МУС рэспублікі.
У анатацыі да пастановы адзначаецца, што з 10 жніўня мінулага года, калі ўпершыню была ўведзеная НС, і да 20 студзеня 2022-га мяжу спрабавалі перасекчы 4 962 нелегалы. Прычым за апошні месяц колькасць бежанцаў павялічылася - за гэты час у Латвію не пусцілі крыху больш за дзве тысячы чалавек.
"МУС лічыць неабходным падаўжэнне рэжыму НС на мяжы з Беларуссю да 10 траўня", - гаворыцца ў распараджэнні.
У колькі абыдзецца рэжым НС?
У Латвіі ўжо палічылі, што дзеянне асаблівага рэжыму на мяжы будзе каштаваць краіне амаль 4 мільёны долараў. Канчатковае рашэнне аб падаўжэнні надзвычайнай сітуацыі павінен прыняць урад.
Нагадаем, Латвія ўпершыню ўвяла НС на мяжы з Беларуссю 11 жніўня 2021 года, у лістападзе працягнула яго да лютага 2022 года.
Суседняя Літва пры гэтым адмяніла спецмеры з 15 студзеня, бо "сітуацыя на мяжы стабілізавалася".
Міграцыйны крызіс абвастрыўся ў лістападзе мінулага года, калі бежанцы з Ірака, Ірана, Сірыі і іншых краін Блізкага Усходу прыйшлі да пункта пропуску "Брузгі", каля якога разбілі стыхійны палатачны лагер.
Тысячы бежанцаў спрабавалі прарвацца на тэрыторыю Польшчы, пасля чаго польскі бок ужыў вадамёты, слёзатачывы газ і святлошумавыя гранаты.
Тады мігранты перабіраліся ў арганізаваны беларускім бокам цэнтр часовага размяшчэння ў ГЛЦ "Брузгі", размешчаны недалёка ад пагранічнага і мытнага пункта пропуску. Большая частка мігрантаў праз час пакінула цэнтр і паляцела спецыяльна арганізаванымі авіярэйсамі на радзіму.
Некаторыя з бежанцаў па-ранейшаму застаюцца на беларускай тэрыторыі, менавіта ў лагістычным цэнтры на польскай мяжы іх больш за 700.