https://bel.sputnik.by/20220123/sapradnaya-zma-yakm-budze-nadvore--belarus-24-30-studzenya-1059707615.html
Сапраўдная зіма: якім будзе надвор'е ў Беларусі 24-30 студзеня?
Сапраўдная зіма: якім будзе надвор'е ў Беларусі 24-30 студзеня?
Sputnik Беларусь
На наступным тыдні ў краіне будзе больш-менш стабільнае надвор'е: абыдзецца без істотных ападкаў, затое мароз канчаткова замацуецца і захаваецца нейкі час. 23.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-23T10:50+0300
2022-01-23T10:50+0300
2022-01-23T10:50+0300
надвор'е
ападкі
зіма
мароз
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/1c/1059077150_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_e07dc9aeac9d45c3ea4974966b608cf3.jpg
МІНСК, 23 сту - Sputnik. У пачатку наступнага працоўнага тыдня сярэднесутачная тэмпература паветра ў Беларусі будзе на ўзроўні 6-8 градусаў марозу, распавялі ў эфіры тэлеканала АНТ.У панядзелак будзе воблачна з праясненнямі, верагоднасць ападкаў складзе 10 працэнтаў. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца, вецер будзе дзьмуць умерана. Цяплей будзе ў заходніх рэгіёнах краіны, а на ўсходзе раніцай і ноччу будзе да -20°C.У аўторак стане яшчэ халадней: слупок тэрмометра ў начны час упадзе да 23 градусаў ніжэй за нуль, днём у большасці раёнаў будзе 8-10°C.Сіноптыкі не выключаюць, што з серады ў рэспубліцы пачнуцца снегапады рознай інтэнсіўнасці. Вецер стане парывістым і будзе дзьмуць з захаду. Да пятніцы тэмпература захаваецца на такіх адзнаках: днём - ад мінус 3 да мінус 10 градусаў, ноччу - ад мінус 4 да мінус 17 градусаў.У выхадныя пачне крыху цяплець, магчымы мокры снег з дажджом. Вецер будзе з парывамі - да 20 м/с. Днём у суботу і нядзелю будзе ўжо "каля нуля", гурбы пачнуць раставаць. Аднак ноччу на ўсходзе краіны слупок тэрмометра яшчэ апусціцца ніжэй за 13 градусаў.Парады аўтааматарамДзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе па магчымасці адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце ў найбліжэйшыя дні. Калі гэтага зрабіць не атрымалася, ехаць за рулём пажадана з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі, а таксама выконваць хуткасны рэжым і бяспечную дыстанцыю.Таксама ДАІ просіць аўтамабілістаў не пакідаць свае машыны на праезнай частцы на працяглы час, каб не ствараць перашкоды для працы снегаўборачнай тэхнікі. У адваротным выпадку іх адбуксіруюць эвакуатарамі на ахоўныя стаянкі.
https://bel.sputnik.by/20211229/zma-stanovtstsa-tsyapleyshay-yak-glabalnae-patsyaplenne-plyvae-na-belarus-1059096336.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/1c/1059077150_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_6ab11a30bdf9d01a03266dbe1302bf05.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, ападкі, зіма, мароз
надвор'е, ападкі, зіма, мароз
Сапраўдная зіма: якім будзе надвор'е ў Беларусі 24-30 студзеня?
На наступным тыдні ў краіне будзе больш-менш стабільнае надвор'е: абыдзецца без істотных ападкаў, затое мароз канчаткова замацуецца і захаваецца нейкі час.
МІНСК, 23 сту - Sputnik. У пачатку наступнага працоўнага тыдня сярэднесутачная тэмпература паветра ў Беларусі будзе на ўзроўні 6-8 градусаў марозу, распавялі ў эфіры тэлеканала АНТ.
У панядзелак будзе воблачна з праясненнямі, верагоднасць ападкаў складзе 10 працэнтаў. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца, вецер будзе дзьмуць умерана. Цяплей будзе ў заходніх рэгіёнах краіны, а на ўсходзе раніцай і ноччу будзе да -20°C.
У аўторак стане яшчэ халадней: слупок тэрмометра ў начны час упадзе да 23 градусаў ніжэй за нуль, днём у большасці раёнаў будзе 8-10°C.
Сіноптыкі не выключаюць, што з серады ў рэспубліцы пачнуцца снегапады рознай інтэнсіўнасці. Вецер стане парывістым і будзе дзьмуць з захаду. Да пятніцы тэмпература захаваецца на такіх адзнаках: днём - ад мінус 3 да мінус 10 градусаў, ноччу - ад мінус 4 да мінус 17 градусаў.
У выхадныя пачне крыху цяплець, магчымы мокры снег з дажджом. Вецер будзе з парывамі - да 20 м/с. Днём у суботу і нядзелю будзе ўжо "каля нуля", гурбы пачнуць раставаць. Аднак ноччу на ўсходзе краіны слупок тэрмометра яшчэ апусціцца ніжэй за 13 градусаў.
Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе па магчымасці адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце ў найбліжэйшыя дні. Калі гэтага зрабіць не атрымалася, ехаць за рулём пажадана з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі, а таксама выконваць хуткасны рэжым і бяспечную дыстанцыю.
Таксама ДАІ просіць аўтамабілістаў не пакідаць свае машыны на праезнай частцы на працяглы час, каб не ствараць перашкоды для працы снегаўборачнай тэхнікі. У адваротным выпадку іх адбуксіруюць эвакуатарамі на ахоўныя стаянкі.