Захарава расказала пра сур'ёзныя правакацыі з боку Захаду

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкВід на будынак Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі
Від на будынак Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2022
Падпісацца
Раней у брытанскім МЗС заявілі, што Масква разглядае варыянт прывесці да ўлады на Украіне лаяльны ў адносінах да РФ урад.
МІНСК, 24 сту - Sputnik. Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі загадзя рыхтавала інфармацыйны ўкід, у якім гаварылася аб нейкіх планах Расіі змяніць уладу на Украіне.
Пра гэта расказала афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
На яе думку, на Захадзе разлічвалі, што расійскі бок не здолее своечасова адрэагаваць на агучаныя абвінавачанні.
"Мы адрэагавалі і будзем рэагаваць", - падкрэсліла Захарава ў эфіры тэлеканала "Россия-1".

Інфармацыйнае поле для правакацый

Расійскі дыпламат адзначыла, што на Захадзе для правакацый зачышчаюць інфармацыйнае поле і рыхтуюць для гэтага грамадства.
"То ўварванне, то перавароты, гэта значыць лінейка пашыраецца для таго, каб бясконца падтрымліваць тэму на плаву", – дадала яна.
На думку Захаравай, па-іншаму англасаксы і краіны НАТА дзейнічаць не ўмеюць.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ не выключыла, што таксама могуць здарыцца і вайсковыя правакацыі.
Акрамя таго, адзначыла Захарава, для стварэння інфармацыйнага асяроддзя ўжо зроблены шэраг укідаў. У прыклад дыпламат прывяла нядаўні артыкул у "Нью-Ёрк таймс" аб нібыта эвакуацыі расійскага пасольства ў Кіеве. Таксама апублікаваны матэрыял у Bloomberg аб тым, што нібыта лідэр Кітая папрасіў прэзідэнта Расіі не пачынаць вайну ва Украіне падчас Алімпійскіх гульняў у Пекіне.

Абвінавачанні Масквы

Раней у брытанскім МЗС заявілі, што Масква разглядае варыянт прывесці да ўлады на Украіне лаяльны ў адносінах да РФ урад, патэнцыйным кіраўніком якога ў Лондане назвалі былога дэпутата Вярхоўнай рады Яўгена Мураева.
Сам Мураеў назваў такія заявы "дурасцю і лухтой", якія яму "цяжка пераварыць". Ён таксама выказаў меркаванне, што такая дэзінфармацыя можа быць звязана з жаданнем "закрыць яшчэ адзін незалежны тэлеканал (Мураеў валодае ўкраінскім тэлеканалам "Наш" - Sputnik), заявіў ён брытанскаму выданню Telegraph.
У Маскве таксама пракаментавалі заяву МЗС Брытаніі, што нібыта Крэмль спрабуе прывесці да ўлады ва Украіне прарасійскага лідэра. Гэтае паведамленне ў МЗС РФ назвалі дэзінфармацыяй.
Чытайце таксама:
Пры якіх умовах рэальна вайна паміж Украінай і Расіяй – эксперт
Сустрэча Лаўрова і Блінкена ў Жэневе: карысная і адкрытая
Захарава назвала злачыннай халатнасцю пытанні журналістаў Байдэну
Стужка навiн
0