https://bel.sputnik.by/20220127/lukashenka-belarusy-peneny-va-lasnykh-slakh-1059819508.html
Лукашэнка: беларусы ўпэўнены ва ўласных сілах
Лукашэнка: беларусы ўпэўнены ва ўласных сілах
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў работу беларускіх медыкаў, якія не толькі трымаюць вірусны ўдар, але і аказваюць усю планавую дапамогу. 27.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-27T12:20+0300
2022-01-27T12:20+0300
2022-01-27T12:20+0300
аляксандр лукашэнка
беларусы
каронавірус covid-19
медык
дапамога
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/1b/1059819668_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_ee1fa630ea7f7c46537009afd5e93712.jpg
МІНСК, 27 сту - Sputnik. Беларускі народ з аптымізмам глядзіць у будучыню, таму што ўпэўнены ва ўласных сілах, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.Кіраўнік дзяржавы сёння ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным дзеячам розных сфер.На мерапрыемстве ён падкрэсліў, што беларусы - мірныя і працавітыя людзі, яны з аптымізмам глядзяць у будучыню.Асабліва ён адзначыў заслугі беларускіх медыкаў ва ўмовах пандэміі каронавіруса."Сёння беларуская ахова здароўя не толькі трымае вірусны ўдар, але і прадаўжае аказваць планавую дапамогу па ўсіх напрамках", - сказаў кіраўнік дзяржавы.Лукашэнка таксама адзначыў, што сярод тых, каму сёння ўручаны ўзнагароды, шмат людзей у пагонах - пад іх абаронай дзяржаўная мяжа, бяспека дзяржавы і грамадзян."Дзякуй за службу, вернасць і рашучасць у супрацьстаянні ўсім знешнім і ўнутраным пагрозам", - сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да іх.Прэзідэнт таксама выказаў словы падзякі тым, хто ўзняў беларускі флаг і копію Сцяга Перамогі на Эверэст."Гэта глыбока сімвалічна: у цяжкіх умовах пранесці ля сэрца на найвышэйшую вяршыню планеты самае дарагое і каштоўнае", - сказаў ён.Паводле яго слоў, такія эмоцыі - гонару за Айчыну - людзі адчуваюць, калі бачаць як беларускі флаг узнімаецца на Алімпійскіх гульнях.Лукашэнка ў чацвер уручыў высокія дзяржузнагароды і дыпломы аб прысуджэнні заслужаных званняў прадстаўнікамі сферы навукі і аховы здароўя, сілавога блока, аграрнага сектара, культуры і спорту.Да пачатку цырымоніі для ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізавана экскурсія па Палацы Незалежнасці.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/1b/1059819668_122:0:1157:776_1920x0_80_0_0_985900a9d8d8843ae7c94bd4b4bac828.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, беларусы, каронавірус covid-19, медык, дапамога
аляксандр лукашэнка, беларусы, каронавірус covid-19, медык, дапамога
Лукашэнка: беларусы ўпэўнены ва ўласных сілах
Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў работу беларускіх медыкаў, якія не толькі трымаюць вірусны ўдар, але і аказваюць усю планавую дапамогу.
МІНСК, 27 сту - Sputnik. Беларускі народ з аптымізмам глядзіць у будучыню, таму што ўпэўнены ва ўласных сілах, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы сёння ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным дзеячам розных сфер.
На мерапрыемстве ён падкрэсліў, што беларусы - мірныя і працавітыя людзі, яны з аптымізмам глядзяць у будучыню.
"Вашы дасягненні - найярчэйшы таму доказ. Практычна за кожным стаіць дружны працоўны калектыў, дзе, я перакананы, падрастаюць новыя прафесіяналы, якіх у будучым мы абавязкова ўбачым у тым ліку тут", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Асабліва ён адзначыў заслугі беларускіх медыкаў ва ўмовах пандэміі каронавіруса.
"Сёння беларуская ахова здароўя не толькі трымае вірусны ўдар, але і прадаўжае аказваць планавую дапамогу па ўсіх напрамках", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка таксама адзначыў, што сярод тых, каму сёння ўручаны ўзнагароды, шмат людзей у пагонах - пад іх абаронай дзяржаўная мяжа, бяспека дзяржавы і грамадзян.
"Дзякуй за службу, вернасць і рашучасць у супрацьстаянні ўсім знешнім і ўнутраным пагрозам", - сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да іх.
Прэзідэнт таксама выказаў словы падзякі тым, хто ўзняў беларускі флаг і копію Сцяга Перамогі на Эверэст.
"Гэта глыбока сімвалічна: у цяжкіх умовах пранесці ля сэрца на найвышэйшую вяршыню планеты самае дарагое і каштоўнае", - сказаў ён.
Паводле яго слоў, такія эмоцыі - гонару за Айчыну - людзі адчуваюць, калі бачаць як беларускі флаг узнімаецца на Алімпійскіх гульнях.
"У гэтай зале прысутнічае прадстаўнік айчыннай зборнай на алімпіядзе ў Токіа. Беларускі народ чакае, што і ў Пекіне, на зімовых Алімпійскіх гульнях, якія стартуюць праз тыдзень, беларускі флаг узнімецца над стадыёнамі Паднябеснай", - сказаў Лукашэнка.
Лукашэнка ў чацвер уручыў высокія дзяржузнагароды і дыпломы аб прысуджэнні заслужаных званняў прадстаўнікамі сферы навукі і аховы здароўя, сілавога блока, аграрнага сектара, культуры і спорту.
Да пачатку цырымоніі для ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізавана экскурсія па Палацы Незалежнасці.