https://bel.sputnik.by/20220127/nepagadz-razgulyaetstsa-snoptyk-raspavyal-yakoe-nadvore-budze-na-vykhadnykh-1059828451.html
Непагадзь разгуляецца: сіноптыкі распавялі, якое надвор'е будзе на выхадных
Непагадзь разгуляецца: сіноптыкі распавялі, якое надвор'е будзе на выхадных
Sputnik Беларусь
Адпачыць ад складаных умоў не атрымаецца - у найбліжэйшы ўікэнд у рэспубліцы захаваецца няпростае зімовае надвор'е. 27.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-27T16:22+0300
2022-01-27T16:22+0300
2022-01-27T16:22+0300
прырода
надвор'е
непагадзь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/14/1059655705_0:36:1280:756_1920x0_80_0_0_56488b7dc3f7c15bcf0b49751e7f5857.jpg
МІНСК, 27 сту - Sputnik. Працяглыя ападкі, завеі, узмацненне ветру абяцаюць сіноптыкі на гэтыя выхадныя дні ў Беларусі. Асабліва шмат праблем непагадзь прынясе ў нядзелю."29 студзеня, у суботу на большай частцы тэрыторыі рэспублікі прагназуецца снег, мокры снег, слабая мяцеліца", - паведамілі Sputnik у чацвер у Белгідрамеце.Па словах сіноптыкаў, у гэтыя суткі на асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца.Сінаптычная карціна таксама пагоршыцца ўзмацненнем ветру - яго парывы месцамі будуць дасягаць да 15-20 м/с."Тэмпература паветра чакаецца мінімальная ноччу -1°С.. -6°С, максімальная днём ад -5°С да +1°С", - сказалі сіноптыкі.Па іх словах, у нядзелю будуць складаныя ўмовы надвор'я."30 студзеня чакаецца працяглыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, дажджу, а ноччу і раніцай месцамі прагназуецца завіруха", - сказалі ў Белгідрамеце.Акрамя гэтага, паводле слоў суразмоўцаў агенцтва, у асобных раёнах прагназуецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца."На большай частцы тэрыторыі трэба чакаць узмацнення ветру парывамі да 15-20 м/с, а днём у асобных раёнах 21-24 м/с", - паведамілі ў Белгідрамеце.Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе -2°С.. -9°С, па захадзе краіны ад -1°С да +1°С, дзённы максімум тэмператур - ад -2°С да +3°С.Надвор'е ў Мінску на выхадныяЗгодна з прагнозам, 29 студзеня ў Мінску будзе воблачна з праясненнямі, але ноччу і раніцай чакаецца кароткачасовы снег, слабая мяцеліца."Днём у суботу будзе без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, 5-10 м/с, парывы будуць дасягаць да 14 м/с. Уначы парывы ўзмоцняцца месцамі да 15-18 м/с", - сказалі сіноптыкі.Тэмпература паветра ноччу будзе -3°С.. -5°С, днём -2°С.. -4°С.У нядзелю, як і ў цэлым па краіне, у Мінску будуць складаныя ўмовы надвор'я."30 студзеня будзе воблачна. Прагназуюцца працяглыя ападкі - снег, мокры снег, дождж. Уначы чакаецца месцамі мяцеліца, раніцай слабы галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца", - расказалі субяседнікі агенцтва.Вецер будзе заходні, яго парывы будуць дасягаць 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу на нядзелю ў Мінску будзе -4°С.. -6°С, а днём 0°С..+2°С.
https://bel.sputnik.by/20211229/zma-stanovtstsa-tsyapleyshay-yak-glabalnae-patsyaplenne-plyvae-na-belarus-1059096336.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/14/1059655705_112:0:1168:792_1920x0_80_0_0_c2e1589f3d18f8009d0fc3a021ca034a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
прырода, надвор'е, непагадзь
прырода, надвор'е, непагадзь
Непагадзь разгуляецца: сіноптыкі распавялі, якое надвор'е будзе на выхадных
Адпачыць ад складаных умоў не атрымаецца - у найбліжэйшы ўікэнд у рэспубліцы захаваецца няпростае зімовае надвор'е.
МІНСК, 27 сту - Sputnik. Працяглыя ападкі, завеі, узмацненне ветру абяцаюць сіноптыкі на гэтыя выхадныя дні ў Беларусі. Асабліва шмат праблем непагадзь прынясе ў нядзелю.
"29 студзеня, у суботу на большай частцы тэрыторыі рэспублікі прагназуецца снег, мокры снег, слабая мяцеліца", - паведамілі Sputnik у чацвер у Белгідрамеце.
Па словах сіноптыкаў, у гэтыя суткі на асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца.
Сінаптычная карціна таксама пагоршыцца ўзмацненнем ветру - яго парывы месцамі будуць дасягаць да 15-20 м/с.
"Тэмпература паветра чакаецца мінімальная ноччу -1°С.. -6°С, максімальная днём ад -5°С да +1°С", - сказалі сіноптыкі.
Па іх словах, у нядзелю будуць складаныя ўмовы надвор'я.
"30 студзеня чакаецца працяглыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, дажджу, а ноччу і раніцай месцамі прагназуецца завіруха", - сказалі ў Белгідрамеце.
Акрамя гэтага, паводле слоў суразмоўцаў агенцтва, у асобных раёнах прагназуецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.
"На большай частцы тэрыторыі трэба чакаць узмацнення ветру парывамі да 15-20 м/с, а днём у асобных раёнах 21-24 м/с", - паведамілі ў Белгідрамеце.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе -2°С.. -9°С, па захадзе краіны ад -1°С да +1°С, дзённы максімум тэмператур - ад -2°С да +3°С.
Надвор'е ў Мінску на выхадныя
Згодна з прагнозам, 29 студзеня ў Мінску будзе воблачна з праясненнямі, але ноччу і раніцай чакаецца кароткачасовы снег, слабая мяцеліца.
"Днём у суботу будзе без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, 5-10 м/с, парывы будуць дасягаць да 14 м/с. Уначы парывы ўзмоцняцца месцамі да 15-18 м/с", - сказалі сіноптыкі.
Тэмпература паветра ноччу будзе -3°С.. -5°С, днём -2°С.. -4°С.
У нядзелю, як і ў цэлым па краіне, у Мінску будуць складаныя ўмовы надвор'я.
"30 студзеня будзе воблачна. Прагназуюцца працяглыя ападкі - снег, мокры снег, дождж. Уначы чакаецца месцамі мяцеліца, раніцай слабы галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца", - расказалі субяседнікі агенцтва.
Вецер будзе заходні, яго парывы будуць дасягаць 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу на нядзелю ў Мінску будзе -4°С.. -6°С, а днём 0°С..+2°С.