https://bel.sputnik.by/20220128/absalyutny-antyrekord-zarazhennya-covid-zafksavany--belarus-1059862108.html
Абсалютны антырэкорд заражэнняў COVID зафіксаваны ў Беларусі
Абсалютны антырэкорд заражэнняў COVID зафіксаваны ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Напярэдадні, 27 студзеня, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, у рэспубліцы на каронавірус захварэлі 1974 грамадзян краіны. 28.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-28T16:16+0300
2022-01-28T16:16+0300
2023-02-23T14:06+0300
каронавірус covid-19
антырэкорд
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/04/1058465068_0:0:3075:1730_1920x0_80_0_0_2cb819905571d83988ba8e907f5f24e9.jpg
МІНСК, 28 сту - Sputnik. Антырэкорд па колькасці заражаных каранавірусам за суткі зарэгістраваны ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.Па дадзеных ведамства, днём раней было зарэгістравана 1974 выпадкі заражэння COVID-19, памерлі 16 пацыентаў. Пры гэтым медыкі ўжо заяўлялі, што ў краіне працягваецца распаўсюджванне штаму каронавіруса "амікрон".Там таксама ўдакладнілі, што за мінулыя 24 гадзіны ў краіне з бальніц выпісалі 1922 пацыенты.Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, усяго з пачатку пандэміі ў рэспубліцы зарэгістравалі 736299 чалавек, якія здалі станоўчы тэст на COVID-19. За ўвесь час распаўсюджвання каронавіруса акрыялі 727857 грамадзян.З пачатку пандэміі ў Беларусі ад каронавіруса памерлі 6009 чалавек - за апошнія суткі прырост смерцяў склаў 16 выпадкаў.Нагадаем, пік мінулай хвалі распаўсюджвання COVID-19 у рэспубліцы прыпаў на 21 кастрычніка 2021 года - тады было 2097 выпадкаў заражэння за суткі.Вакцынацыя ў БеларусіУ краіне выкарыстоўваюць кітайскія вакцыны Vero Cell кампаніі Sinopharm, расійскія прэпараты "Спутник V", "Спутник Лайт" і "КовиВак".Цяпер вядзецца актыўная работа над беларускай вакцынай ад каронавіруса. Паведамлялася, што яна будзе змяшчаць поўны склад антыгенаў, гэта значыць усю вірусную абалонку, якая ўключае не толькі S-бялок, але і N-бялок (не прадстаўлены ў "Спутнике V").Старшыня прэзідыума НАН акадэмік Уладзімір Гусакоў заявіў, што нацыянальная акадэмія навук плануе да канца года перадаць беларускую вакцыну ад COVID-19 для выкарыстання. Беларуская вакцына будзе аднакампанентнай, але ўводзіцца, хутчэй за ўсё, будзе ў два этапы з інтэрвалам паміж прышчэпкамі 1-2 месяцы. Таксама ў рэспубліцы жадаюць стварыць Цэнтр вірусалогіі ў Нацыянальнай акадэміі навук, плануецца, што гэта дапаможа засцерагчы Беларусь у далейшым.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/04/1058465068_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_3bf65230ab378205c3e0ea171cc044a5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
каронавірус covid-19, антырэкорд, беларусь
каронавірус covid-19, антырэкорд, беларусь
Абсалютны антырэкорд заражэнняў COVID зафіксаваны ў Беларусі
16:16 28.01.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Напярэдадні, 27 студзеня, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, у рэспубліцы на каронавірус захварэлі 1974 грамадзян краіны.
МІНСК, 28 сту - Sputnik. Антырэкорд па колькасці заражаных каранавірусам за суткі зарэгістраваны ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.
Па дадзеных ведамства, днём раней было зарэгістравана 1974 выпадкі заражэння COVID-19, памерлі 16 пацыентаў. Пры гэтым медыкі ўжо заяўлялі, што ў краіне працягваецца распаўсюджванне штаму каронавіруса "амікрон".
"За суткі ў рэспубліцы зарэгістраваны 2221 пацыент з COVID-19", – сказалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Там таксама ўдакладнілі, што за мінулыя 24 гадзіны ў краіне з бальніц выпісалі 1922 пацыенты.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, усяго з пачатку пандэміі ў рэспубліцы зарэгістравалі 736299 чалавек, якія здалі станоўчы тэст на COVID-19. За ўвесь час распаўсюджвання каронавіруса акрыялі 727857 грамадзян.
З пачатку пандэміі ў Беларусі ад каронавіруса памерлі 6009 чалавек - за апошнія суткі прырост смерцяў склаў 16 выпадкаў.
Нагадаем, пік мінулай хвалі распаўсюджвання COVID-19 у рэспубліцы прыпаў на 21 кастрычніка 2021 года - тады было 2097 выпадкаў заражэння за суткі.
У краіне выкарыстоўваюць кітайскія вакцыны Vero Cell кампаніі Sinopharm, расійскія прэпараты "Спутник V", "Спутник Лайт" і "КовиВак".
Цяпер вядзецца актыўная работа над беларускай вакцынай ад каронавіруса. Паведамлялася, што яна будзе змяшчаць поўны склад антыгенаў, гэта значыць усю вірусную абалонку, якая ўключае не толькі S-бялок, але і N-бялок (не прадстаўлены ў "Спутнике V").
Старшыня прэзідыума НАН акадэмік Уладзімір Гусакоў заявіў, што нацыянальная акадэмія навук плануе да канца года перадаць беларускую вакцыну ад COVID-19 для выкарыстання. Беларуская вакцына будзе аднакампанентнай, але ўводзіцца, хутчэй за ўсё, будзе ў два этапы з інтэрвалам паміж прышчэпкамі 1-2 месяцы. Таксама ў рэспубліцы жадаюць стварыць Цэнтр вірусалогіі ў Нацыянальнай акадэміі навук, плануецца, што гэта дапаможа засцерагчы Беларусь у далейшым.