https://bel.sputnik.by/20220128/paslanne-lukashenk-da-naroda--parlamenta---anlayn-1059847717.html
Лукашэнка сказаў, у якім выпадку будзе вайна
Лукашэнка сказаў, у якім выпадку будзе вайна
Sputnik Беларусь
Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што тэму магчымай вайны навязвае грамадству не ён і не ўлада. 28.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-28T11:04+0300
2022-01-28T11:04+0300
2022-01-28T12:00+0300
аляксандр лукашэнка
вайна
зварот
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/18/1059735228_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_3986ebcd29fddc4bb870812fa7a741a2.jpg
МІНСК, 28 сту - Sputnik. Вайна можа адбыцца па дзвюх прычынах, аб гэтым аб гэтым заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.Па ягоных словах, вайна будзе ў двух выпадках.Першы - у выпадку агрэсіі ў напрамку Беларусі, усе ў рэспубліцы стануць на яе абарону."Калі супраць нашай краіны будзе развязана гарачая вайна, мы ўсе, як адзін, і нават тыя, хто не хоча, устануць на абарону нашай зямлі і нашай Айчыны", - сказаў ён.Паводле слоў прэзідэнта, стагоддзямі беларускі народ змагаўся за незалежнасць і зараз ён яе атрымаў."І сёння - момант, калі гэтую незалежнасць трэба абараніць", - адзначыў Лукашэнка.Другім выпадкам, у якім вайна можа быць развязана, стане агрэсія ў напрамку саюзніка Беларусі - Расіі."І другі момант, калі быць вайне і Беларусь будзе ў ёй удзельнічаць - калі на нашага саюзніка, Расійскую Федэрацыю, ажыццявяць непасрэдны напад і такая ж агрэсія будзе ўчынена супраць тэрыторыі расійскай федэрацыі", - сказаў прэзідэнт."Аснова таму - нашы саюзныя дамоўленасці", - сказаў Лукашэнка.Пры гэтым беларускі лідэр падкрэсліў, што Мінск вайны не жадае.Супрацоўніцтва з АДКБЛукашэнка зазначыў, што ў сучасных умовах Беларусь павінна больш актыўна развіваць супрацоўніцтва з Расіяй і краінамі АДКБ у сферы бяспекі."Трэба больш актыўна развіваць узаемадзеянне з Расіяй і іншымі нашымі саюзнікамі па Дагавору аб калектыўнай бяспецы", - сказаў ён.Паводле слоў Лукашэнкі, прыклад Казахстана паказаў, наколькі аператыўна АДКБ можа рэагаваць на пагрозы бяспецы на постсавецкай прасторы."Сілы калектыўнай бяспекі сталі ключавым фактарам стабілізацыі абстаноўкі", - адзначыў ён.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/18/1059735228_309:0:1269:720_1920x0_80_0_0_acaa5c823ae7f6c57a752002fc566c48.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, вайна, зварот
аляксандр лукашэнка, вайна, зварот
Лукашэнка сказаў, у якім выпадку будзе вайна
11:04 28.01.2022 (абноўлена: 12:00 28.01.2022) Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што тэму магчымай вайны навязвае грамадству не ён і не ўлада.
МІНСК, 28 сту - Sputnik. Вайна можа адбыцца па дзвюх прычынах, аб гэтым аб гэтым заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.
"У нашым грамадстве, не з падачы ўлады і не з маёй падачы існуе пытанне нумар адзін - так будзе вайна ці не. Мы сабраліся для таго, каб шчыра абмеркаваць праблемы і сумленна і шчыра адказаць на ўсе пытанні", - сказаў Лукашэнка, выступаючы ў пятніцу з пасланнем да нацыянальнага сходу і народа Беларусі.
Па ягоных словах, вайна будзе ў двух выпадках.
Першы - у выпадку агрэсіі ў напрамку Беларусі, усе ў рэспубліцы стануць на яе абарону.
"Калі супраць нашай краіны будзе развязана гарачая вайна, мы ўсе, як адзін, і нават тыя, хто не хоча, устануць на абарону нашай зямлі і нашай Айчыны", - сказаў ён.
Паводле слоў прэзідэнта, стагоддзямі беларускі народ змагаўся за незалежнасць і зараз ён яе атрымаў.
"І сёння - момант, калі гэтую незалежнасць трэба абараніць", - адзначыў Лукашэнка.
Другім выпадкам, у якім вайна можа быць развязана, стане агрэсія ў напрамку саюзніка Беларусі - Расіі.
"І другі момант, калі быць вайне і Беларусь будзе ў ёй удзельнічаць - калі на нашага саюзніка, Расійскую Федэрацыю, ажыццявяць непасрэдны напад і такая ж агрэсія будзе ўчынена супраць тэрыторыі расійскай федэрацыі", - сказаў прэзідэнт.
"Аснова таму - нашы саюзныя дамоўленасці", - сказаў Лукашэнка.
Пры гэтым беларускі лідэр падкрэсліў, што Мінск вайны не жадае.
Лукашэнка зазначыў, што ў сучасных умовах Беларусь павінна больш актыўна развіваць супрацоўніцтва з Расіяй і краінамі АДКБ у сферы бяспекі.
"Трэба больш актыўна развіваць узаемадзеянне з Расіяй і іншымі нашымі саюзнікамі па Дагавору аб калектыўнай бяспецы", - сказаў ён.
Паводле слоў Лукашэнкі, прыклад Казахстана паказаў, наколькі аператыўна АДКБ можа рэагаваць на пагрозы бяспецы на постсавецкай прасторы.
"Сілы калектыўнай бяспекі сталі ключавым фактарам стабілізацыі абстаноўкі", - адзначыў ён.