https://bel.sputnik.by/20220129/ltva-zho-stanavla-bolsh-za-200-km-kalyuchk-na-myazhy-z-belarussyu-1059869187.html
Літва ўжо ўстанавіла больш за 200 км "калючкі" на мяжы з Беларуссю
Літва ўжо ўстанавіла больш за 200 км "калючкі" на мяжы з Беларуссю
Sputnik Беларусь
Пакуль Літва не будзе адмяняць рэжым надзвычайнага здарэння на мяжы - час для гэтага яшчэ не прыйшоў. 29.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-29T09:30+0300
2022-01-29T09:30+0300
2022-01-29T09:30+0300
калючая загарода еўрасаюза
надзвычайнае здарэнне
літва
нелегальныя мігранты
мяжа
плот
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/1c/1059868086_0:67:1323:811_1920x0_80_0_0_f11b26b0fc4de8295266697a17b32100.jpg
МІНСК, 28 сту - Sputnik. Больш за 200 кіламетраў загароды з калючага дроту ўжо ўстаноўлена на мяжы з Беларуссю, паведаміла ў пятніцу прэс-служба ўрада Літвы.Паводле інфармацыі літоўскага Кабміна, штодня на літоўска-беларускай мяжы будуецца тры кіламетры драцяных загарод. Займаюцца ўзвядзеннем плота на мяжы каля 600 працоўных і больш за 100 адзінак тэхнікі.Паводле слоў літоўскага прэм'ера Інгрыды Шыманітэ, якая наведала ў пятніцу прыгранічную зону, яна чакае, што рэалізацыя праекта будзе завершана ў тэрмін і ў рамках запланаванага фінансавага плана.Кіраўнік урада адзначыла, што пакуль Літва не будзе адмяняць рэжым надзвычайнага здарэння на мяжы - час для гэтага яшчэ не прыйшоў, паколькі яшчэ фіксуюцца спробы нелегальнага перасячэння дзяржаўнай мяжы з тэрыторыі Беларусі.Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і ЕСАб павелічэнні колькасці нелегальных мігрантаў Польшча, Літва і Латвія пачалі казаць яшчэ з лета 2021 года. Абвастрэнне крызісу адбылося 8 лістапада, калі вялікая колькасць - некалькі тысяч - бежанцаў з Ірака, Ірана, Сірыі і іншых краін Блізкага Усходу прыйшлі да беларуска-польскай мяжы і разбілі там стыхійны палатачны лагер.Мігранты спрабавалі прарвацца на тэрыторыю Польшчы, пасля чаго польскі бок прымяніў вадамёты, слёзатачывы газ і святлошумавыя гранаты.Потым беларускі бок арганізаваў цэнтр часовага размяшчэння ў ТЛЦ "Брузгі", размешчаны недалёка ад пагранічнага і мытнага пункта пропуску, куды мігранты і перасяліліся. Большая частка праз час пакінула цэнтр і паляцела спецыяльна арганізаванымі авіярэйсамі на радзіму.Аднак некаторыя па-ранейшаму застаюцца на беларускай тэрыторыі, у лагістычным цэнтры іх больш за 700.Таксама на Sputnik:
літва
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/1c/1059868086_75:0:1246:878_1920x0_80_0_0_4908bff2718d92b60234f507f59d7c0f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надзвычайнае здарэнне, літва, нелегальныя мігранты, мяжа, плот
надзвычайнае здарэнне, літва, нелегальныя мігранты, мяжа, плот
Літва ўжо ўстанавіла больш за 200 км "калючкі" на мяжы з Беларуссю
Пакуль Літва не будзе адмяняць рэжым надзвычайнага здарэння на мяжы - час для гэтага яшчэ не прыйшоў.
МІНСК, 28 сту - Sputnik. Больш за 200 кіламетраў загароды з калючага дроту ўжо ўстаноўлена на мяжы з Беларуссю, паведаміла ў пятніцу прэс-служба ўрада Літвы.
Паводле інфармацыі літоўскага Кабміна, штодня на літоўска-беларускай мяжы будуецца тры кіламетры драцяных загарод. Займаюцца ўзвядзеннем плота на мяжы каля 600 працоўных і больш за 100 адзінак тэхнікі.
"Загарода з дроту ўжо ўстаноўлена ва ўсіх самых уразлівых і найбольш схільных патокам мігрантаў месцах, а даўжыня загароды дасягае прыкладна 200 кіламетраў", - гаворыцца ў паведамленні.
Паводле слоў літоўскага прэм'ера Інгрыды Шыманітэ, якая наведала ў пятніцу прыгранічную зону, яна чакае, што рэалізацыя праекта будзе завершана ў тэрмін і ў рамках запланаванага фінансавага плана.
Кіраўнік урада адзначыла, што пакуль Літва не будзе адмяняць рэжым надзвычайнага здарэння на мяжы - час для гэтага яшчэ не прыйшоў, паколькі яшчэ фіксуюцца спробы нелегальнага перасячэння дзяржаўнай мяжы з тэрыторыі Беларусі.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і ЕС
Аб павелічэнні колькасці нелегальных мігрантаў Польшча, Літва і Латвія пачалі казаць яшчэ з лета 2021 года. Абвастрэнне крызісу адбылося 8 лістапада, калі вялікая колькасць - некалькі тысяч - бежанцаў з Ірака, Ірана, Сірыі і іншых краін Блізкага Усходу прыйшлі да беларуска-польскай мяжы і разбілі там стыхійны палатачны лагер.
Мігранты спрабавалі прарвацца на тэрыторыю Польшчы, пасля чаго польскі бок прымяніў вадамёты, слёзатачывы газ і святлошумавыя гранаты.
Потым беларускі бок арганізаваў цэнтр часовага размяшчэння ў ТЛЦ "Брузгі", размешчаны недалёка ад пагранічнага і мытнага пункта пропуску, куды мігранты і перасяліліся. Большая частка праз час пакінула цэнтр і паляцела спецыяльна арганізаванымі авіярэйсамі на радзіму.
Аднак некаторыя па-ранейшаму застаюцца на беларускай тэрыторыі, у лагістычным цэнтры іх больш за 700.
Як жывуць мігранткі з немаўлятамі пасля вяртання ў ТЛЦ "Брузгі" – відэа
Новую
хвалю міграцыйнага крызісу прадказваюць спецслужбы Польшчы