https://bel.sputnik.by/20220129/mkalay-lukashenka-adkry-lk-u-chargovym-matchy-kamandy-batsk-1059877685.html
Мікалай Лукашэнка адкрыў лік і забяспечыў перамогу камандзе бацькі
Мікалай Лукашэнка адкрыў лік і забяспечыў перамогу камандзе бацькі
Sputnik Беларусь
Зборная Аляксандра Лукашэнкі прадаўжае ўдзел у рэспубліканскім аматарскім турніры на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. 29.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-29T13:58+0300
2022-01-29T13:58+0300
2022-01-29T16:58+0300
аляксандр лукашэнка
хакей
беларусь
спорт
мікалай лукашэнка
матч
турнір
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/04/1058466052_504:151:1093:483_1920x0_80_0_0_bb34918cbb894164587467e3d7f5cba9.jpg
МІНСК, 29 сту – Sputnik. Мікалай Лукашэнка закінуў першую шайбу ў хакейным матчы каманд прэзідэнта і Магілёўскай вобласці.Хакейная зборная Аляксандра Лукашэнкі выступае ў аматарскіх рэспубліканскіх спаборніцтвах на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, якім кіруе сярэдні сын беларускага лідара Дзмітрый.Актыўную ролю ў прэзідэнцкай дружыне адыгрывае малодшы сын. У папярэдняй сустрэчы ў пачатку снежня каманда Лукашэнкі разграміла калектыў Гомельскай вобласці – 8:2, Мікалай Лукашэнка закінуў дзве шайбы і аддаў галявую перадачу.Безумоўная перамогаХакейная каманда Прэзідэнта ў выніку сённяшняга турніру разграміла калектыў Магілёўскай вобласці - 12:4 (лік па перыядах: 4:0, 4:3, 4:1). Мікалай Лукашэнка вызначыўся 5 разоў.У рамках XV Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод аматараў каманда прэзідэнта таксама ўпэўнена перайграла дружыны Брэсцкай (7:3), Мінскай (5:2) і Гомельскай (8:2) абласцей.Наступны паядынак адбудзецца 12 лютага, сапернікам стане зборная Гродзенскай вобласці.Хакейная каманда прэзідэнта 12 разоў выйгравала гэтыя спаборніцтвы, двойчы першынствавалі хакеісты Гомельшчыны і Міншчыны.Мікалай Лукашэнка ў камандзе прэзідэнтаМалодшы сын Аляксандра Лукашэнкі даўно выступае за прэзідэнцкую дружыну.У канцы мінулага года ён з бацькам згуляў за каманду прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і стаў другім бамбардзірам сустрэчы пасля расійскага лідара, закінуўшы 4 шайбы (Пуцін вызначыўся 7 разоў, Аляксандр Лукашэнка двойчы).Каманда "белых", за якую гулялі два прэзідэнты, у выніку разграміла "чырвоных" з лікам 18:7. Мікалай Лукашэнка тады ўпершыню згуляў у кампаніі знакамітых у мінулым хакеістаў: у матчы прынялі ўдзел алімпіскія чэмпіёны Вячаслаў Фяцісаў, Аляксей Жамноў, Аляксей Касатонаў, Ілья Кавальчук.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211230/yak-vyglyada-prezdentsk-khakey-z-putsnym--lukashenkam--vdea-1059139444.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/04/1058466052_540:140:1081:546_1920x0_80_0_0_4a90b027e78cb475fd7dd2b984c4809d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, хакей, беларусь, спорт, мікалай лукашэнка, матч, турнір
аляксандр лукашэнка, хакей, беларусь, спорт, мікалай лукашэнка, матч, турнір
Мікалай Лукашэнка адкрыў лік і забяспечыў перамогу камандзе бацькі
13:58 29.01.2022 (абноўлена: 16:58 29.01.2022) Зборная Аляксандра Лукашэнкі прадаўжае ўдзел у рэспубліканскім аматарскім турніры на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
МІНСК, 29 сту – Sputnik. Мікалай Лукашэнка закінуў першую шайбу ў хакейным матчы каманд прэзідэнта і Магілёўскай вобласці.
Хакейная зборная Аляксандра Лукашэнкі выступае ў аматарскіх рэспубліканскіх спаборніцтвах на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, якім кіруе сярэдні сын беларускага лідара Дзмітрый.
Актыўную ролю ў прэзідэнцкай дружыне адыгрывае малодшы сын. У папярэдняй сустрэчы ў пачатку снежня каманда Лукашэнкі разграміла калектыў Гомельскай вобласці – 8:2, Мікалай Лукашэнка закінуў дзве шайбы і аддаў галявую перадачу.
Хакейная каманда Прэзідэнта ў выніку сённяшняга турніру разграміла калектыў Магілёўскай вобласці - 12:4 (лік па перыядах: 4:0, 4:3, 4:1). Мікалай Лукашэнка вызначыўся 5 разоў.
У рамках XV Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод аматараў каманда прэзідэнта таксама ўпэўнена перайграла дружыны Брэсцкай (7:3), Мінскай (5:2) і Гомельскай (8:2) абласцей.
Наступны паядынак адбудзецца 12 лютага, сапернікам стане зборная Гродзенскай вобласці.
Хакейная каманда прэзідэнта 12 разоў выйгравала гэтыя спаборніцтвы, двойчы першынствавалі хакеісты Гомельшчыны і Міншчыны.
Мікалай Лукашэнка ў камандзе прэзідэнта
Малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі даўно выступае за прэзідэнцкую дружыну.
У канцы мінулага года ён з бацькам згуляў за каманду прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і стаў другім бамбардзірам сустрэчы пасля расійскага лідара, закінуўшы 4 шайбы (Пуцін вызначыўся 7 разоў, Аляксандр Лукашэнка двойчы).
Каманда "белых", за якую гулялі два прэзідэнты, у выніку разграміла "чырвоных" з лікам 18:7. Мікалай Лукашэнка тады ўпершыню згуляў у кампаніі знакамітых у мінулым хакеістаў: у матчы прынялі ўдзел алімпіскія чэмпіёны Вячаслаў Фяцісаў, Аляксей Жамноў, Аляксей Касатонаў, Ілья Кавальчук.
Мікалай Лукашэнка
згуляў у камандзе бацькі на хакейным турніры
Лукашэнка расказаў, як яго сын Мікалай
спаборнічаў з Пуціным у стральбеЯхта Пуціна, новы імідж і "Вялікая размова":
лета Мікалая Лукашэнкі