https://bel.sputnik.by/20220130/tskhana-rad-shto-ne-pustsl-na-pyatuyu-almpyadu--azhansya-b-pyaty-raz-1059895721.html
Ціханаў: рад, што не пусцілі на пятую Алімпіяду – ажаніўся б пяты раз
Ціханаў: рад, што не пусцілі на пятую Алімпіяду – ажаніўся б пяты раз
Sputnik Беларусь
Легендарнаму біятланісту і неардынарнаму чалавеку споўнілася 75 гадоў. Гэты юбілей ён адзначыў у Мінску, куды прыехала шмат знакамітых спартсменаў. 30.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-30T16:28+0300
2022-01-30T16:28+0300
2022-01-30T16:28+0300
біятлон
мінск
аляксандр ціханаў
юбілей
спорт
алімпіяда
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/1e/1059894982_0:2:3072:1730_1920x0_80_0_0_d4222b3fddcae2cbef662b8f6dfa0cde.jpg
Чатырохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Ціханаў шумна і весела адзначыў у Мінску сваё 75-годдзе, павіншаваць знакамітага спартсмена прыйшлі не толькі госці з Беларусі – спецыяльна з гэтай нагоды прыехалі сябры Аляксандра Іванавіча з Расіі, Казахстана і нават з Манголіі.Юбіляра шматразова выкупалі ў авацыях, яму ўручылі мноства падарункаў (часам вельмі экстравагантных).Ціханаў быў у гуморы: кожнаму стараўся надаць увагу, вымавіў палымяную прамову, у якой добрым словам узгадаў Савецкі Саюз, нядобрым – Міхаіла Гарбачова, пахваліў кіраўніцтва Беларусі. А яшчэ на святкаванні ён праспяваў песню і як звычайна шмат жартаваў.Карэспандэнты Sputnik пабывалі на Дні нараджэння знакамітага спартсмена і пазайздросцілі яго энергічнасці і бадзёрасці.Ёсць чаму зайздросціцьСам жа Ціханаў прызнаўся, што сілы чэрпае ў зносінах з прыродай і мілымі сэрцу людзьмі. Яго таксама натхняе жыццё ў "маленькай, прыгожай, чыстай Беларусі, з яе гасцінным народам". Ён таксама пахваліў мясцовыя спартыўныя збудаванні, якім "можа пазайздросціць любая краіна".А яшчэ Аляксандр Іванавіч прызнаўся, што захоўвае сілы дзякуючы жонцы, але пажартаваў і на гэты конт:Госці ў асноўным былі са свету спорту: чэмпіёны свету і Еўропы, Алімпійскіх гульняў. Пераможцаў Алімпіяд Sputnik налічыў 15 чалавек. Вось толькі некаторыя прозвішчы: Аляксандр Мядзведзь (вольная барацьба), Дзмітрый Васільеў, Аляксандр Папоў, Святлана Ішмуратава (біятлон), Галіна Гарохава, Аляксандр Раманькоў, Марк Ракітаў (фехтаванне), Іван Ядзешка, Ірына Сумнікава (баскетбол), Мікалай Зімятаў (лыжныя гонкі), Аляксандр Зайцаў (фігурнае катанне). Для прадстаўнікоў старэйшага пакалення – што ні імя – акорд ва ўрачыстым маршы. Для моладзі – Google у дапамогу.Прынцып "ніколі не здавацца"Усе, з кім давялося пагутарыць, паўтаралі, што Ціханаў – гэта прыклад для спартсменаў, таму што ніколі не здаваўся, а рабіў усё магчымае і немагчымае для перамогі. А яшчэ ён – чалавек-бура, вулкан, стыхія.Двухразовы чэмпіён Гульняў біятланіст Дзмітрый Васільеў прызнаўся, што ад Ціханава ў свой час многім даставалася (з 1998 па 2008 год Аляксандр Іванавіч узначальваў Саюз біятланістаў Расіі).Баскетбаліст Іван Едзешка адзначыў, што прынцып ніколі не здавацца ў Ціханава ў крыві: "Ён варушыцца, не, ён не варушыцца – ён робіць, жыве сапраўдным жыццём".Фехтавальшчык Аляксандр Раманькоў падзяліўся жартоўнай спартыўнай прыметай: калі пацерціся аб алімпійскага чэмпіёна, будзе перамога. Сам Раманькоў аб Ціханава цёрся."Паглядзіце на яго: ды хоць зараз вінтоўку ў рукі – і на лыжню! Ён жа ўсіх "перастраляе". З яго характарам, ніколькі не сумняваюся: так яно і будзе!" - запэўніў Раманькоў.Падарункаў на вечарыне было шмат, але, мабыць, адзін з самых арыгінальных – гэта дыван ручной працы з партрэтам Аляксандра Ціханава, які ўручылі юбіляру кіраўнікі федэрацыі біятлона Манголіі. Другая нечаканасць – бюст віноўніка ўрачыстасці, выкананы трэнерам па біятлоне з Новасібірска Юрыем Кудрашовым.Сам жа юбіляр пажадаў тым, хто маладзейшы, каб яны не забыліся запрасіць яго на свае 75-годдзі.Хто такі Аляксандр ЦіханаўНарадзіўся ён 2 студзеня 1947 года ў вёсцы Уйскае Калгаснага раёна Чэлябінскай вобласці.Скончыў фабрычна-завадское вучылішча. Працаваў мулярам вогнетрывалага мура на Чэлябінскім металургічным заводзе.За яго плячыма вучоба ў Новасібірскім тэхнікуме фізкультуры і Новасібірскім дзяржуніверсітэце. Служыў тэрміновую ў арміі.У 1966 годзе дэбютаваў на зімовай Спартакіядзе народаў СССР. Перамог на дыстанцыях 5 і 10 кіламетраў. У тым жа годзе перайшоў у біятлон.Ціханаў – чатырохразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў, 11-разовы чэмпіён свету, 15-разовы чэмпіён СССР. Ёсць у яго таксама сярэбраны медаль Гульняў у індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў.Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры працаваў трэнерам, сыходзіў у бізнес. На працягу некалькіх гадоў займаўся конным спортам, абіраўся віцэ-прэзідэнтам Федэрацыі коннага спорту Расіі.У кастрычніку 1999 года Аляксандр Ціханаў балаціраваўся на пасаду губернатара Маскоўскай вобласці, але няўдала.У жніўні 2000 года яму прад’явілі абвінавачанне ў саўдзеле ў падрыхтоўцы замаху на губернатара Кемераўскай вобласці. Праз сем гадоў Ціханаў быў прызнаны вінаватым і прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі. У дзень абвяшчэння прыгавору быў вызвалены па амністыі. Сам Ціханаў сябе вінаватым не прызнаў.На працягу 12 гадоў (1996-2008) узначальваў Саюз біятланістаў Расіі. Потым два гады з’яўляўся віцэ-прэзідэнтам гэтага саюза. Сем гадоў (2002-2009) быў першым віцэ-прэзідэнтам Міжнароднага саюза біятланістаў.Удастоены многіх дзяржаўных узнагарод: у тым ліку ордэнаў Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы, медалёў "За трудовую доблесть", "За трудовое отличие". За затрыманне асабліва небяспечнага злачынца ў 1969 годзе Ціханаву ўручаны ордэн Чырвонай Зоркі.Ён таксама ўладальнік узнагароды Міжнароднага алімпійскага камітэта – Алімпійскага Ордэна Славы.Міжнароднай федэрацыяй біятлона быў прызнаны "Лепшым біятланістам XX стагоддзя". У 1977 годзе сусветная грамадскасць назвала яго "Містэр біятлон".
https://bel.sputnik.by/20161028/cihana-my-adstaem-u-spartovaj-navucy-zharem-doping-i-ganbim-sjabe-1025835309.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/1e/1059894982_228:0:2959:2048_1920x0_80_0_0_031ccc518fbbd2b8666740ad9fa4e7fb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
біятлон, мінск, аляксандр ціханаў, юбілей, спорт, алімпіяда
біятлон, мінск, аляксандр ціханаў, юбілей, спорт, алімпіяда
Ціханаў: рад, што не пусцілі на пятую Алімпіяду – ажаніўся б пяты раз
Легендарнаму біятланісту і неардынарнаму чалавеку споўнілася 75 гадоў. Гэты юбілей ён адзначыў у Мінску, куды прыехала шмат знакамітых спартсменаў.
Чатырохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Ціханаў шумна і весела адзначыў у Мінску сваё 75-годдзе, павіншаваць знакамітага спартсмена прыйшлі не толькі госці з Беларусі – спецыяльна з гэтай нагоды прыехалі сябры Аляксандра Іванавіча з Расіі, Казахстана і нават з Манголіі.
Юбіляра шматразова выкупалі ў авацыях, яму ўручылі мноства падарункаў (часам вельмі экстравагантных).
Ціханаў быў у гуморы: кожнаму стараўся надаць увагу, вымавіў палымяную прамову, у якой добрым словам узгадаў Савецкі Саюз, нядобрым – Міхаіла Гарбачова, пахваліў кіраўніцтва Беларусі. А яшчэ на святкаванні ён праспяваў песню і як звычайна шмат жартаваў.
Карэспандэнты Sputnik пабывалі на Дні нараджэння знакамітага спартсмена і пазайздросцілі яго энергічнасці і бадзёрасці.
Сам жа Ціханаў прызнаўся, што сілы чэрпае ў зносінах з прыродай і мілымі сэрцу людзьмі. Яго таксама натхняе жыццё ў "маленькай, прыгожай, чыстай Беларусі, з яе гасцінным народам". Ён таксама пахваліў мясцовыя спартыўныя збудаванні, якім "можа пазайздросціць любая краіна".
А яшчэ Аляксандр Іванавіч прызнаўся, што захоўвае сілы дзякуючы жонцы, але пажартаваў і на гэты конт:
"Я спачатку страшна крыўдзіўся, калі мяне не пусцілі на пятую Алімпіяду. Ну проста не далі магчымасці. А потым я ім стаў дзякаваць. У мяне з Машанькай чацвёрты шлюб. Прыйшлося б ажаніцца пяты раз. Я не захацеў".
Госці ў асноўным былі са свету спорту: чэмпіёны свету і Еўропы, Алімпійскіх гульняў. Пераможцаў Алімпіяд Sputnik налічыў 15 чалавек. Вось толькі некаторыя прозвішчы: Аляксандр Мядзведзь (вольная барацьба), Дзмітрый Васільеў, Аляксандр Папоў, Святлана Ішмуратава (біятлон), Галіна Гарохава, Аляксандр Раманькоў, Марк Ракітаў (фехтаванне), Іван Ядзешка, Ірына Сумнікава (баскетбол), Мікалай Зімятаў (лыжныя гонкі), Аляксандр Зайцаў (фігурнае катанне). Для прадстаўнікоў старэйшага пакалення – што ні імя – акорд ва ўрачыстым маршы. Для моладзі – Google у дапамогу.
Прынцып "ніколі не здавацца"
Усе, з кім давялося пагутарыць, паўтаралі, што Ціханаў – гэта прыклад для спартсменаў, таму што ніколі не здаваўся, а рабіў усё магчымае і немагчымае для перамогі. А яшчэ ён – чалавек-бура, вулкан, стыхія.
Двухразовы чэмпіён Гульняў біятланіст Дзмітрый Васільеў прызнаўся, што ад Ціханава ў свой час многім даставалася (з 1998 па 2008 год Аляксандр Іванавіч узначальваў Саюз біятланістаў Расіі).
"Паколькі ён чалавек вельмі актыўны, часам, не чакаючы аб’ектыўнай інфармацыі, рабіў высновы – вымаў шашку нагала і зносіў некаторым галовы. Але ў яго вельмі добрая якасць: пасля таго, як ва ўсім разбіраўся, прасіў прабачэння. Крыўд, вядома, не засталося", - распавёў Васільеў.
Баскетбаліст Іван Едзешка адзначыў, што прынцып ніколі не здавацца ў Ціханава ў крыві: "Ён варушыцца, не, ён не варушыцца – ён робіць, жыве сапраўдным жыццём".
Фехтавальшчык Аляксандр Раманькоў падзяліўся жартоўнай спартыўнай прыметай: калі пацерціся аб алімпійскага чэмпіёна, будзе перамога. Сам Раманькоў аб Ціханава цёрся.
"Паглядзіце на яго: ды хоць зараз вінтоўку ў рукі – і на лыжню! Ён жа ўсіх "перастраляе". З яго характарам, ніколькі не сумняваюся: так яно і будзе!" - запэўніў Раманькоў.
Падарункаў на вечарыне было шмат, але, мабыць, адзін з самых арыгінальных – гэта дыван ручной працы з партрэтам Аляксандра Ціханава, які ўручылі юбіляру кіраўнікі федэрацыі біятлона Манголіі. Другая нечаканасць – бюст віноўніка ўрачыстасці, выкананы трэнерам па біятлоне з Новасібірска Юрыем Кудрашовым.
Сам жа юбіляр пажадаў тым, хто маладзейшы, каб яны не забыліся запрасіць яго на свае 75-годдзі.
Хто такі Аляксандр Ціханаў
Нарадзіўся ён 2 студзеня 1947 года ў вёсцы Уйскае Калгаснага раёна Чэлябінскай вобласці.
Скончыў фабрычна-завадское вучылішча. Працаваў мулярам вогнетрывалага мура на Чэлябінскім металургічным заводзе.
За яго плячыма вучоба ў Новасібірскім тэхнікуме фізкультуры і Новасібірскім дзяржуніверсітэце. Служыў тэрміновую ў арміі.
У 1966 годзе дэбютаваў на зімовай Спартакіядзе народаў СССР. Перамог на дыстанцыях 5 і 10 кіламетраў. У тым жа годзе перайшоў у біятлон.
Ціханаў – чатырохразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў, 11-разовы чэмпіён свету, 15-разовы чэмпіён СССР. Ёсць у яго таксама сярэбраны медаль Гульняў у індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў.
Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры працаваў трэнерам, сыходзіў у бізнес. На працягу некалькіх гадоў займаўся конным спортам, абіраўся віцэ-прэзідэнтам Федэрацыі коннага спорту Расіі.
У кастрычніку 1999 года Аляксандр Ціханаў балаціраваўся на пасаду губернатара Маскоўскай вобласці, але няўдала.
У жніўні 2000 года яму прад’явілі абвінавачанне ў саўдзеле ў падрыхтоўцы замаху на губернатара Кемераўскай вобласці. Праз сем гадоў Ціханаў быў прызнаны вінаватым і прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі. У дзень абвяшчэння прыгавору быў вызвалены па амністыі. Сам Ціханаў сябе вінаватым не прызнаў.
На працягу 12 гадоў (1996-2008) узначальваў Саюз біятланістаў Расіі. Потым два гады з’яўляўся віцэ-прэзідэнтам гэтага саюза. Сем гадоў (2002-2009) быў першым віцэ-прэзідэнтам Міжнароднага саюза біятланістаў.
Удастоены многіх дзяржаўных узнагарод: у тым ліку ордэнаў Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы, медалёў "За трудовую доблесть", "За трудовое отличие". За затрыманне асабліва небяспечнага злачынца ў 1969 годзе Ціханаву ўручаны ордэн Чырвонай Зоркі.
Ён таксама ўладальнік узнагароды Міжнароднага алімпійскага камітэта – Алімпійскага Ордэна Славы.
Міжнароднай федэрацыяй біятлона быў прызнаны "Лепшым біятланістам XX стагоддзя". У 1977 годзе сусветная грамадскасць назвала яго "Містэр біятлон".
28 кастрычніка 2016, 12:00