https://bel.sputnik.by/20220131/belarus-abykhodzts-sanktsy-pry-dapamoze-eston-1059907894.html
Беларусь абыходзіць санкцыі пры дапамозе Эстоніі
Беларусь абыходзіць санкцыі пры дапамозе Эстоніі
Sputnik Беларусь
Фактычны экспарт беларускіх нафтапрадуктаў у балтыйскую рэспубліку ў мінулым годзе вырас па некаторых пазіцыях у тры разы. 31.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-31T14:48+0300
2022-01-31T14:48+0300
2023-02-23T14:06+0300
экспарт
эстонія
санкцыі
нафтапрадукты
у свеце
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/07/1056273039_0:151:2945:1808_1920x0_80_0_0_26a7d19bcbf2c5c90820fee539843d3f.jpg
МІНСК, 31 сту - Sputnik. Нягледзячы на больш жорсткія санкцыі ЕС, экспарт нафтапрадуктаў з Беларусі ў Эстонію летась вырас да рэкорднага ўзроўню, піша выданне Eesti Päevaleht.Гандаль Беларусі з краінамі Балтыі летась рос, і ў гэтых дадзеных выдзяляецца Эстонія, якая імпартавала нафтапрадуктаў амаль у тры разы больш, чым годам раней.Пры гэтым у Эстонію была перанакіраваная нафта з Беларусі, якая раней ішла ў латвійскія парты. Паводле інфармацыі эстонскага выдання, пастаўкамі займаюцца кампаніі, афіляваныя з беларускім бізнесменам Мікалаем Вараб'ём.У артыкуле сцвярджаецца, што для таго, каб ажыццявіць экспарт беларускіх нафтапрадуктаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі, ідзе замена таварных кодаў пад тыя віды прадукцыі, якія не патрапілі пад абмежаванні.Пасля аб'яўлення кампаніяй NNK, якая займаецца экспартам нафтапрадуктаў, першага тэндэру на перавозку мазуту праз парты Балтыйскіх краін, колькасць прыбылых у Эстонію тавараў з кодам 2707 падскочыла з нуля да 150 тыс. тон у месяц."У Латвіі і Літве яны па-ранейшаму на нулявым узроўні", - гаворыцца ў артыкуле.У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра бензол, талуол, ксілол, нафталін і сумесі араматычных вуглевадародаў."Эстонія, па сутнасці, адзіная краіна Еўрапейскага саюза, якая ўвогуле імпартуе з Беларусі тавары з кодам 2707. Летась у некаторыя месяцы доля Эстоніі ў імпарце тавараў з гэтым кодам у ЕС дасягала больш за 99%, а ў асобныя месяцы яна складала 100% ", - канстатуе Eesti Päevaleht."Чытайце таксама:
эстонія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/07/1056273039_118:0:2849:2048_1920x0_80_0_0_12ef60dd5129f79bad8389d0f0b9cee7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
экспарт, эстонія, санкцыі, нафтапрадукты, у свеце, беларусь
экспарт, эстонія, санкцыі, нафтапрадукты, у свеце, беларусь
Беларусь абыходзіць санкцыі пры дапамозе Эстоніі
14:48 31.01.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Фактычны экспарт беларускіх нафтапрадуктаў у балтыйскую рэспубліку ў мінулым годзе вырас па некаторых пазіцыях у тры разы.
МІНСК, 31 сту - Sputnik. Нягледзячы на больш жорсткія санкцыі ЕС, экспарт нафтапрадуктаў з Беларусі ў Эстонію летась вырас да рэкорднага ўзроўню, піша выданне Eesti Päevaleht.
Гандаль Беларусі з краінамі Балтыі летась рос, і ў гэтых дадзеных выдзяляецца Эстонія, якая імпартавала нафтапрадуктаў амаль у тры разы больш, чым годам раней.
Пры гэтым у Эстонію была перанакіраваная нафта з Беларусі, якая раней ішла ў латвійскія парты. Паводле інфармацыі эстонскага выдання, пастаўкамі займаюцца кампаніі, афіляваныя з беларускім бізнесменам Мікалаем Вараб'ём.
У артыкуле сцвярджаецца, што для таго, каб ажыццявіць экспарт беларускіх нафтапрадуктаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі, ідзе замена таварных кодаў пад тыя віды прадукцыі, якія не патрапілі пад абмежаванні.
Пасля аб'яўлення кампаніяй NNK, якая займаецца экспартам нафтапрадуктаў, першага тэндэру на перавозку мазуту праз парты Балтыйскіх краін, колькасць прыбылых у Эстонію тавараў з кодам 2707 падскочыла з нуля да 150 тыс. тон у месяц.
"У Латвіі і Літве яны па-ранейшаму на нулявым узроўні", - гаворыцца ў артыкуле.
У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра бензол, талуол, ксілол, нафталін і сумесі араматычных вуглевадародаў.
"Эстонія, па сутнасці, адзіная краіна Еўрапейскага саюза, якая ўвогуле імпартуе з Беларусі тавары з кодам 2707. Летась у некаторыя месяцы доля Эстоніі ў імпарце тавараў з гэтым кодам у ЕС дасягала больш за 99%, а ў асобныя месяцы яна складала 100% ", - канстатуе Eesti Päevaleht."
ЛЧ адмовіла тром кампаніям у транзіце беларускіх удабрэнняў
Нягледзячы на санкцыі: ДМК распавёў
аб росце грузапатоку праз мяжуЛукашэнка лічыць, што
Беларусь раздражняе Захад сваімі поспехамі