Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Грызлоў уручыў Макею копіі даверчых грамат

© Photo : МИД БеларусиБарыс Грызлоў і Уладзімір Макей
Барыс Грызлоў і Уладзімір Макей - Sputnik Беларусь, 1920, 31.01.2022
Падпісацца
Грызлоў стаў дзесятым па ліку расійскім паслом у Беларусі, змяніўшы на гэтай пасадзе Яўгена Лук’янава.
МІНСК, 31 сту – Sputnik. Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў уручыў міністру замежных спраў рэспублікі Уладзіміру Макею копіі даверчых грамат, паведамілі Sputnik у расійскім пасольстве.
"Уладзімір Макей павіншаваў Барыса Грызлова з пачаткам дыпламатычнай місіі ў Беларусі і выказаў надзею на яго актыўную работу ў мэтах далейшага ўмацавання адносін паміж Мінскам і Масквой", - расказалі ў пасольстве.
У ходзе сустрэчы бакі таксама абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва Расіі і Беларусі, а таксама ўзаемадзеянне ў рамках інтэграцыйных аб’яднанняў.
Барыс Грызлоў стаў дзесятым па ліку кіраўніком беларускага дыппрадстаўніцтва ў Беларусі, ён змяніў на гэтай пасадзе Уладзіміра Лук’янава.

Прызначэнне Грызлова

Кандыдатуру Грызлова ў якасці новага пасла ў Беларусі ўхвалілі раней у Дзярждуме, пасля яе ўзгадніла беларускае МЗС. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прызначыў Грызлова паслом 14 студзеня.
Новае прызначэнне дыпламата не адменіць яго ранейшых абавязкаў. Ён застанецца старшынёй вышэйшага савета партыі "Единая Россия". Акрамя таго, новы пасол захавае за сабой пасаду паўнамоцнага прадстаўніка РФ у Кантактнай групе па Украіне.
Паведамлялася, што Грызлоў да канца студзеня пачне выконваць свае абавязкі, яго галоўным прыярытэтам на новай пасадзе будзе працяг інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава назвала Барыса Грызлова вядомым палітычным дзеячам і заявіла, што яго прызначэнне на пасаду пасла паказвае асаблівае стаўленне Масквы да супрацоўніцтва з Беларуссю.
Барыс Грызлоў - Sputnik Беларусь, 1920, 30.01.2022
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Што звязвае новага пасла Расіі Барыса Грызлова з Беларуссю
Чытайце таксама:
Пасол Расіі ў Беларусі расказаў аб прыярытэтах сваёй працы
Пасольства Расіі акажа Дуднікаву і Сапезе неабходную падтрымку – Грызлоў
Пуцін прызначыў Грызлова паслом Расіі ў Беларусі
Стужка навiн
0