https://bel.sputnik.by/20220131/mnzdaroya-zayavla-ab-gatonasts-da-rostu-vypadka-amkrona-1059907701.html
Мінздароўя заявіла аб гатоўнасці да росту выпадкаў "амікрона"
Мінздароўя заявіла аб гатоўнасці да росту выпадкаў "амікрона"
Sputnik Беларусь
З 1 лютага і да асаблівага распараджэння ў медыкаў прыпыняюцца адукацыйныя мерапрыемствы: курсы павышэння кваліфікацыі, семінары, навукова-практычныя... 31.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-31T14:24+0300
2022-01-31T14:24+0300
2022-01-31T14:24+0300
міністэрства аховы здароўя
каронавірус
медык
амікрон
"амікрон"-штам
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104479/40/1044794091_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_6937f3e5d5118e806b6f9d4f79bacaca.jpg
МІНСК, 31 сту - Sputnik. У Беларусі расце колькасць людзей з вострымі рэспіраторнымі захворваннямі, а таксама каронавіруснай інфекцыяй, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.Большасць пацыентаў хварэе дома, таму ўзрасла нагрузка на амбулаторна-паліклінічную і педыятрычную службы.У прыватнасці, правераны ўсе кіслародныя сістэмы, павялічаны запасы сродкаў індывідуальнай аховы, лекавых сродкаў. Міністэрства аховы здароўя інфармуе, што ва ўсіх рэгіёнах краіны загадзя праведзена навучанне ўрачоў розных спецыяльнасцей, прадумана лагістыка работы кантактных брыгад. Дапамогу ўрачам аказваюць студэнты медуніверсітэтаў, навучэнцы медкаледжаў.З 1 лютага і да асаблівага распараджэння ў медыкаў прыпыняюцца адукацыйныя мерапрыемствы: курсы павышэння кваліфікацыі, семінары, навукова-практычныя канферэнцыі.Спецыялісты звяртаюць увагу, што тыя, хто зрабіў прышчэпку, "амікрон" пераносяць лягчэй, чым тыя, якія не прышчэпліваліся. Пры гэтым хвароба працякае як вострая рэспіраторная інфекцыя, а не пнеўманія.Асноўныя сімптомы пры захворванні "амікрон"-штамам: боль у горле, кашаль, насмарк, у некаторых адзначаюцца павышэнне тэмпературы, ламота і слабасць.Усе на прышчэпку!Міністэрства аховы здароўя ў чарговы раз нагадвае: асноўныя спосабы засцерагчыся ад захворвання – вакцынацыя, дыстанцыяванне, выкарыстанне сродкаў індывідуальнай аховы органаў дыхання, гігіена рук.Профільнае міністэрства нагадвае, што "прышчапіцца можна практычна ва ўсіх паліклініках краіны, бальніцах, гандлёвых цэнтрах і нават у метро"."Амікрон" пераносіцца лягчэйНапярэдадні ў Беларусі быў пабіты рэкорд па колькасці захварэлых на COVID-19. Паводле афіцыйных дадзеных, у краіне зафіксаваны 2 387 выпадкаў заражэння каронавірусам.Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч напярэдадні расказаў, што зараз у краіне шмат хворых, але яны пераносяць хваробу ў лёгкай форме.Паводле яго слоў, штам "амікрон" – гэта вялікая колькасць хворых са значна меншай патагеннасцю.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220114/mnsk-rykhtuetstsa-da-khval-dztsyachaga--padletkavaga-zakhvorvannya-na-amkron-1059491687.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104479/40/1044794091_41:0:1057:762_1920x0_80_0_0_f0aa152b976031fb0faa5387b610fe80.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства аховы здароўя, каронавірус, медык, амікрон, "амікрон"-штам
міністэрства аховы здароўя, каронавірус, медык, амікрон, "амікрон"-штам
Мінздароўя заявіла аб гатоўнасці да росту выпадкаў "амікрона"
З 1 лютага і да асаблівага распараджэння ў медыкаў прыпыняюцца адукацыйныя мерапрыемствы: курсы павышэння кваліфікацыі, семінары, навукова-практычныя канферэнцыі.
МІНСК, 31 сту - Sputnik. У Беларусі расце колькасць людзей з вострымі рэспіраторнымі захворваннямі, а таксама каронавіруснай інфекцыяй, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Большасць пацыентаў хварэе дома, таму ўзрасла нагрузка на амбулаторна-паліклінічную і педыятрычную службы.
Міністэрства аховы здароўя супакойвае: "У кожнай установе аховы здароўя распрацаваны планы па арганізацыі работы ў залежнасці ад узроўню росту захваральнасці і звяртальнасці пацыентаў".
У прыватнасці, правераны ўсе кіслародныя сістэмы, павялічаны запасы сродкаў індывідуальнай аховы, лекавых сродкаў. Міністэрства аховы здароўя інфармуе, што ва ўсіх рэгіёнах краіны загадзя праведзена навучанне ўрачоў розных спецыяльнасцей, прадумана лагістыка работы кантактных брыгад. Дапамогу ўрачам аказваюць студэнты медуніверсітэтаў, навучэнцы медкаледжаў.
З 1 лютага і да асаблівага распараджэння ў медыкаў прыпыняюцца адукацыйныя мерапрыемствы: курсы павышэння кваліфікацыі, семінары, навукова-практычныя канферэнцыі.
Спецыялісты звяртаюць увагу, што тыя, хто зрабіў прышчэпку, "амікрон" пераносяць лягчэй, чым тыя, якія не прышчэпліваліся. Пры гэтым хвароба працякае як вострая рэспіраторная інфекцыя, а не пнеўманія.
Асноўныя сімптомы пры захворванні "амікрон"-штамам: боль у горле, кашаль, насмарк, у некаторых адзначаюцца павышэнне тэмпературы, ламота і слабасць.
Міністэрства аховы здароўя ў чарговы раз нагадвае: асноўныя спосабы засцерагчыся ад захворвання – вакцынацыя, дыстанцыяванне, выкарыстанне сродкаў індывідуальнай аховы органаў дыхання, гігіена рук.
Профільнае міністэрства нагадвае, што "прышчапіцца можна практычна ва ўсіх паліклініках краіны, бальніцах, гандлёвых цэнтрах і нават у метро".
"Амікрон" пераносіцца лягчэй
Напярэдадні ў Беларусі быў пабіты рэкорд па колькасці захварэлых на COVID-19. Паводле афіцыйных дадзеных, у краіне зафіксаваны 2 387 выпадкаў заражэння каронавірусам.
Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч напярэдадні расказаў, што зараз у краіне шмат хворых, але яны пераносяць хваробу ў лёгкай форме.
Паводле яго слоў, штам "амікрон" – гэта вялікая колькасць хворых са значна меншай патагеннасцю.