https://bel.sputnik.by/20220201/navuchalny-god-u-shkolakh-budze-zakanchvatstsa-31-zhnnya-1059955149.html
Навучальны год у школах будзе заканчвацца 31 жніўня
Навучальны год у школах будзе заканчвацца 31 жніўня
Sputnik Беларусь
У сувязі з пытаннем аб налічэнні працоўнага стажу настаўнікам у новы Кодэкс аб адукацыі ўнесены змяненні. 01.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-01T17:55+0300
2022-02-01T17:55+0300
2023-02-23T14:06+0300
адукацыя
школьнікі
канікулы
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/02/1058398616_0:0:3066:1725_1920x0_80_0_0_2e9619f9704e62a4d0783b1137c6b407.jpg
МІНСК, 2 лют – Sputnik. Працягласць навучальнага года ў школах будзе ўстаноўлена з 1 верасня па 31 жніўня, расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.Новаўвядзенне прадугледжана Кодэксам аб адукацыі, які напярэдадні падпісаў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.“Сёння ў Кодэксе прапісана, што вучоба доўжыцца з 1 верасня па 31 траўня. А што дзеці робяць улетку? Падчас канікул школа не зачыняецца, настаўнікі не звальняюцца, заробак ім плаціцца. Стала пытанне з налічэннем працоўнага стажу. Цяпер мы проста напісалі, што з 1 верасня па 31 жніўня будзе ісці навучальны год, але гэта не азначае, што з 1 чэрвеня па 31 жніўня дзеці будуць вучыцца”, – патлумачыла Каржова.Яна падкрэсліла, што навучальныя заняткі для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў, якія здаюць экзамены, згодна з новым Кодэксам аб адукацыі, устанаўліваюцца канкрэтнымі тэрмінамі: з 1 верасня па 25 мая.А калі канікулы?Расклад канікул на наступны навучальны год, паводле слоў Каржовай, будзе апублікаваны да канца лютага. Ніякіх змен у тэрмінах няма: вучняў па-ранейшаму чакаюць восеньскія, зімовыя, вясновыя і летнія канікулы.Самыя кароткія, восеньскія і вясновыя (8 дзён), пройдуць у перыяды з канца кастрычніка да пачатку лістапада 2022 года і з канца сакавіка да пачатку красавіка 2023 года.Зімовыя канікулы (16 дзён) намечаны, верагодна, з 24 снежня 2022 года па 8 студзеня 2023 года.Самыя доўгія, летнія (92 дні), стартуюць 1 чэрвеня і скончацца 31 жніўня 2023 года. Для навучэнцаў 9-х класаў яны пачнуцца пасля здачы выпускных экзаменаў - з 12 чэрвеня.Для перша-і другакласнікаў, а таксама навучэнцаў трэціх класаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў трэцяй чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы - у лютым.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/02/1058398616_335:0:3066:2048_1920x0_80_0_0_f4e94cbb2632b729cbef2de221726f7f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адукацыя, школьнікі, канікулы, беларусь
адукацыя, школьнікі, канікулы, беларусь
Навучальны год у школах будзе заканчвацца 31 жніўня
17:55 01.02.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) У сувязі з пытаннем аб налічэнні працоўнага стажу настаўнікам у новы Кодэкс аб адукацыі ўнесены змяненні.
МІНСК, 2 лют – Sputnik. Працягласць навучальнага года ў школах будзе ўстаноўлена з 1 верасня па 31 жніўня, расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.
Новаўвядзенне прадугледжана Кодэксам аб адукацыі, які напярэдадні падпісаў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.
“Сёння ў Кодэксе прапісана, што вучоба доўжыцца з 1 верасня па 31 траўня. А што дзеці робяць улетку? Падчас канікул школа не зачыняецца, настаўнікі не звальняюцца, заробак ім плаціцца. Стала пытанне з налічэннем працоўнага стажу. Цяпер мы проста напісалі, што з 1 верасня па 31 жніўня будзе ісці навучальны год, але гэта не азначае, што з 1 чэрвеня па 31 жніўня дзеці будуць вучыцца”, – патлумачыла Каржова.
Яна падкрэсліла, што навучальныя заняткі для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў, якія здаюць экзамены, згодна з новым Кодэксам аб адукацыі, устанаўліваюцца канкрэтнымі тэрмінамі: з 1 верасня па 25 мая.
Расклад канікул на наступны навучальны год, паводле слоў Каржовай, будзе апублікаваны да канца лютага. Ніякіх змен у тэрмінах няма: вучняў па-ранейшаму чакаюць восеньскія, зімовыя, вясновыя і летнія канікулы.
Самыя кароткія, восеньскія і вясновыя (8 дзён), пройдуць у перыяды з канца кастрычніка да пачатку лістапада 2022 года і з канца сакавіка да пачатку красавіка 2023 года.
Зімовыя канікулы (16 дзён) намечаны, верагодна, з 24 снежня 2022 года па 8 студзеня 2023 года.
Самыя доўгія, летнія (92 дні), стартуюць 1 чэрвеня і скончацца 31 жніўня 2023 года. Для навучэнцаў 9-х класаў яны пачнуцца пасля здачы выпускных экзаменаў - з 12 чэрвеня.
Для перша-і другакласнікаў, а таксама навучэнцаў трэціх класаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў трэцяй чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы - у лютым.
Прэзідэнт падпісаў галоўны для адукацыі дакумент
Як атрымаць адукацыю ў Расіі? У беларусаў ёсць новыя магчымасці