Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка назваў галоўную мэту вучэнняў на мяжы з Украінай

© Telegram / Пул первогоПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам абароны Расійскай Федэрацыі Сяргеем Шайгу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам абароны Расійскай Федэрацыі Сяргеем Шайгу - Sputnik Беларусь, 1920, 03.02.2022
Падпісацца
З 10 па 20 лютага - пройдуць сумесныя вучэнні Беларусі і Расіі "Саюзная рашучасць-2022".
МІНСК, 3 лют - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам абароны РФ Сяргеем Шайгу ў чацвер расказаў аб асноўнай мэце беларуска-расійскіх вучэнняў.
Праверка сіл Саюзнай дзяржавы праводзіцца на беларускай тэрыторыі за два этапы. Да 9 лютага ў Беларусь з Расіі перадыслакуюцца ваеннаслужачыя і тэхніка, будзе створана некалькі груповак войскаў. З 10 па 20 лютага пройдуць сумесныя вучэнні "Саюзная рашучасць-2022".
Мінск і Масква дамаўляліся аб тым, што абяруць час для правядзення вучэнняў, "каб не перашкаджаць" народнай і сельскай гаспадарцы, заявіў Лукашэнка.
"І правядзём буйныя вучэнні на поўдні Беларусі. З Прэзідэнтам (Расіі - Sputnik) двойчы абмяркоўвалі гэту тэму. Увесь час удасканальвалі задумы", - дадаў ён.

Перадыслакацыя войскаў

Лукашэнка падзякаваў Шайгу за арганізацыю вучэнняў і адзначыў, што зусім няшмат часу засталося для перадыслакацыі войскаў з РФ.
"У нас тут праблем абсалютна няма. Усё, што спланавана з нашага боку, фактычна рэалізавана. Думаю, што недзе з 10-га чысла мы пачнем актыўную фазу гэтых мерапрыемстваў", - сказаў Лукашэнка.
З Расіі ў Беларусь перадыслакуюць нямала тэхнікі, у тым ліку і сучаснай, гэта заўважылі ўсе, падкрэсліў прэзідэнт.

Беларусь хоча навучыцца

"Як мы і дамаўляліся і з вамі, і з прэзідэнтам Расіі, для нас вельмі важна, каб нашы ваенныя людзі не проста ўбачылі гэтую тэхніку на малюнку, але і, што называецца, памацалі. Каб разам з расіянамі, братамі сваімі, падвучыліся карыстацца гэтай тэхнікай", - адзначыў ён.
Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што для Беларусі гэта вельмі важна, паколькі амаль усю тэхніку, якая прыбудзе ў краіну на вучэнні, плануецца закупляць у Расіі ў гэтым і наступным годзе.
"Гэта для нашай Саюзнай дзяржавы крытычна важна сёння ў сувязі з тым, як сябе паводзяць і НАТА, і Украіна, якая імкнецца туды. Таму мы хочам навучыцца", - заявіў Лукашэнка.

Найноўшая зброя

Прэзідэнт расказаў аб тым, што сумесна з РФ ствараюцца цэнтры, дзе навучаюць абыходжанню з найноўшымі ўзорамі расійскіх узбраенняў.
"Гэта мая была просьба да вас, каб мы стварылі тут цэнтры па найноўшай зброі", - сказаў Лукашэнка і падзякаваў расійскаму боку за тое, што ён адгукнуўся на гэта.
На гэты момант ужо ёсць тры такія цэнтры: два ў Расіі і адзін у Беларусі. Наша краіна гатова ствараць яшчэ цэнтры, "каб асвоіць і сістэмы супрацьпаветранай абароны, і найноўшыя ўзоры ўзбраенняў, якія сёння ствараюцца на тэрыторыі Расіі".
Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусі "крытычна важна іх асвоіць і ўмець карыстацца".

Умацаваць мяжу з Украінай

Яшчэ адна мэта сумесных беларуска-расійскіх манеўраў, паводле слоў прэзідэнта - умацаванне мяжы з Украінай.
"Я яе не хаваю. Сёння ў нас, на жаль, адкрываецца паўднёвы напрамак. Ад гэтага нікуды не дзенешся. Мы вымушаны ўмацоўваць мяжу з Украінай", - сказаў Лукашэнка.
Стужка навiн
0