https://bel.sputnik.by/20220203/mnsterstva-akhovy-zdaroya-parala-admyants-vechary-sustrech-vypusknko-1059999274.html
Міністэрства аховы здароўя параіла адмяніць вечары сустрэч выпускнікоў
Міністэрства аховы здароўя параіла адмяніць вечары сустрэч выпускнікоў
Sputnik Беларусь
Спецыялісты не раяць збірацца як у школах, так і ў рэстаранах, выхад - правесці відэаканферэнцыю. 03.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-03T10:49+0300
2022-02-03T10:49+0300
2022-02-03T10:49+0300
міністэрства аховы здароўя
выпускнікі
сустрэча
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/05/1045822577_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_56fce7ca55c9ad98f717cad3041d9e37.jpg
МІНСК, 3 лют – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя парэкамендавала не праводзіць вечары сустрэч выпускнікоў, прычына – каронавірус, пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.Цяпер у Беларусі назіраецца сур'ёзны ўздым захваральнасці. Учора ў рэспубліцы быў устаноўлены абсалютны антырэкорд па новых выпадкаў каронавіруса за суткі - 3 634 хворых (павелічэнне - амаль удвая).Сустрэчу лепш не праводзіць як у школах, так і ў рэстаранах - эпідсітуацыя не дазваляе. Ведамства раіць альбо перанесці сустрэчу былых аднакласнікаў, альбо правесці яе ў рэжыме відэаканферэнцыі.Вечар сустрэч выпускнікоў, як правіла, праводзіцца ў першую суботу месяца - сёлета ён прыпадае на 5 лютага.Без панікіГэты тыдзень пачаўся з выбуховага росту чэргаў у паліклініках па ўсёй краіне - шматгадзінныя чаканні, "хвост" з жадаючых патрапіць на прыём выходзіў нават за межы ўстаноў.Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч паспрабаваў супакоіць людзей: не трэба панікі. Ён адзначыў, што Міністэрства аховы здароўя прагназавала выбухны рост захваральнасці COVID-19 у сувязі з новым штамам "амікрон", які, мяркуючы па даследаваннях, ужо выцесніў "дэльту".З канца мінулага тыдня штодзённая афіцыйная статыстыка па каронавірусе б'е антырэкорды ўсіх папярэдніх хваляў: 2 лютага быў зафіксаваны пандэмійны максімум - за суткі ў краіне выявілі 3634 хворых, да гэтага антырэкорд абнавіўся ў мінулую пятніцу (2221 чалавек), затым у суботу (2302 хворых), а пасля яшчэ і ў нядзелю (2387 чалавек).
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/05/1045822577_243:0:2878:1976_1920x0_80_0_0_08e666e6de6e6211886abe67efd96276.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства аховы здароўя, выпускнікі, сустрэча
міністэрства аховы здароўя, выпускнікі, сустрэча
Міністэрства аховы здароўя параіла адмяніць вечары сустрэч выпускнікоў
Спецыялісты не раяць збірацца як у школах, так і ў рэстаранах, выхад - правесці відэаканферэнцыю.
МІНСК, 3 лют – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя парэкамендавала не праводзіць вечары сустрэч выпускнікоў, прычына – каронавірус, пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.
Цяпер у Беларусі назіраецца сур'ёзны ўздым захваральнасці. Учора ў рэспубліцы быў устаноўлены абсалютны антырэкорд па новых выпадкаў каронавіруса за суткі - 3 634 хворых (павелічэнне - амаль удвая).
"У Рэспубліцы Беларусь адзначаецца павелічэнне колькасці хворых на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ) і COVID-19, у тым ліку сярод дзяцей, якія наведваюць арганізаваныя калектывы", - удакладнілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Сустрэчу лепш не праводзіць як у школах, так і ў рэстаранах - эпідсітуацыя не дазваляе. Ведамства раіць альбо перанесці сустрэчу былых аднакласнікаў, альбо правесці яе ў рэжыме відэаканферэнцыі.
Вечар сустрэч выпускнікоў, як правіла, праводзіцца ў першую суботу месяца - сёлета ён прыпадае на 5 лютага.
Гэты тыдзень пачаўся з выбуховага росту чэргаў у паліклініках па ўсёй краіне - шматгадзінныя чаканні, "хвост" з жадаючых патрапіць на прыём выходзіў нават за межы ўстаноў.
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч паспрабаваў супакоіць людзей: не трэба панікі. Ён адзначыў, што Міністэрства аховы здароўя прагназавала выбухны рост захваральнасці COVID-19 у сувязі з новым штамам "амікрон", які, мяркуючы па даследаваннях, ужо выцесніў "дэльту".
З канца мінулага тыдня штодзённая афіцыйная статыстыка па каронавірусе б'е антырэкорды ўсіх папярэдніх хваляў: 2 лютага быў зафіксаваны пандэмійны максімум - за суткі ў краіне выявілі 3634 хворых, да гэтага антырэкорд абнавіўся ў мінулую пятніцу (2221 чалавек), затым у суботу (2302 хворых), а пасля яшчэ і ў нядзелю (2387 чалавек).