https://bel.sputnik.by/20220203/rost-pratsyagvaetstsa-za-sutk-na-covid-19-zakhvarel-amal-5-tysyach-chalavek-1060010719.html
Рост працягваецца: за суткі на COVID-19 захварэлі амаль 5 тысяч чалавек
Рост працягваецца: за суткі на COVID-19 захварэлі амаль 5 тысяч чалавек
Sputnik Беларусь
Колькасць хворых на каронавірус у Беларусі рэзка павялічваецца апошнія два дні, у параўнанні з 1 лютага паказчык стаў вышэйшым у 2,5 разы. 03.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-03T13:38+0300
2022-02-03T13:38+0300
2022-02-03T13:38+0300
каронавірус covid-19
статыстыка
міністэрства аховы здароўя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/17/1057403053_0:0:3233:1819_1920x0_80_0_0_9d74db27f617b4b1eeba711ef6b94ed5.jpg
МІНСК, 3 лют ― Sputnik. У Беларусі абноўлены антырэкорд па захворванні на каронавірус: за суткі з'явілася 4990 новых пацыентаў, паведамілі ў прэс-службе міністэрства аховы здароўя.Таксама зарэгістравана 15 смяротных выпадкаў, за ўвесь перыяд пандэміі ахвярамі інфекцыі ў рэспубліцы сталі 6099 чалавек.Агульная колькасць захварэлых - 753495, акрыялі 742762 пацыенты. Усяго ў краіне праведзена больш за 11,8 млн. тэстаў.У сераду Міністэрства аховы здароўя заяўляла пра 3634 захварэлыя, у аўторак было 1918. На мінулым тыдні ў Беларусі тры дні запар фіксаваліся антырэкорды.Выбухны рост прагназаваўсяМіністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч напярэдадні заявіў, што раней прагназаваўся выбухны рост захворвання на каронавірус з-за распаўсюджвання штаму "амікрон". Пры гэтым кіраўнік профільнага ведамства адзначыў нязначны рост шпіталізацый, паколькі, паводле яго слоў, "амікрон" рэдка пераносіцца ў цяжкай форме.На фоне такой дынамікі Міністэрства аховы здароўя выпусціла шэраг загадаў. У прыватнасці, студэнтам шостых курсаў медыцынскіх ВНУ, якія прыцягнулі да працы ў паліклініках, дазволілі афармляць пацыентам бальнічныя.
https://bel.sputnik.by/20220203/palklnk-belarus-z-za-skachka-covid-19-perakhodzyats-na-rabotu-bez-vykhadnykh-1060002620.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/17/1057403053_413:0:3142:2047_1920x0_80_0_0_5cc32b36589d1d50199c9eda0e3f6761.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
каронавірус covid-19, статыстыка, міністэрства аховы здароўя
каронавірус covid-19, статыстыка, міністэрства аховы здароўя
Рост працягваецца: за суткі на COVID-19 захварэлі амаль 5 тысяч чалавек
Колькасць хворых на каронавірус у Беларусі рэзка павялічваецца апошнія два дні, у параўнанні з 1 лютага паказчык стаў вышэйшым у 2,5 разы.
МІНСК, 3 лют ― Sputnik. У Беларусі абноўлены антырэкорд па захворванні на каронавірус: за суткі з'явілася 4990 новых пацыентаў, паведамілі ў прэс-службе міністэрства аховы здароўя.
Таксама зарэгістравана 15 смяротных выпадкаў, за ўвесь перыяд пандэміі ахвярамі інфекцыі ў рэспубліцы сталі 6099 чалавек.
Агульная колькасць захварэлых - 753495, акрыялі 742762 пацыенты. Усяго ў краіне праведзена больш за 11,8 млн. тэстаў.
У сераду Міністэрства аховы здароўя заяўляла пра 3634 захварэлыя, у аўторак было 1918. На мінулым тыдні ў Беларусі тры дні запар фіксаваліся антырэкорды.
Выбухны рост прагназаваўся
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч напярэдадні заявіў, што раней прагназаваўся выбухны рост захворвання на каронавірус з-за распаўсюджвання штаму "амікрон". Пры гэтым кіраўнік профільнага ведамства адзначыў нязначны рост шпіталізацый, паколькі, паводле яго слоў, "амікрон" рэдка пераносіцца ў цяжкай форме.
На фоне такой дынамікі Міністэрства аховы здароўя выпусціла шэраг загадаў. У прыватнасці, студэнтам шостых курсаў медыцынскіх ВНУ, якія прыцягнулі да працы ў паліклініках, дазволілі афармляць пацыентам бальнічныя.