https://bel.sputnik.by/20220204/pasolstva-belarus--ras-rastlumachyla-dze-pragalasavats-na-referendume-1060049537.html
Пасольства Беларусі ў Расіі растлумачыла, дзе прагаласаваць на рэферэндуме
Пасольства Беларусі ў Расіі растлумачыла, дзе прагаласаваць на рэферэндуме
Sputnik Беларусь
Па дадзеных беларускай міграцыйнай службы, за межамі краіны пражывае менш за 1% беларускіх грамадзян, надзеленых правам выбарчага голасу. 04.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-04T13:52+0300
2022-02-04T13:52+0300
2022-02-04T13:52+0300
папраўкі ў канстытуцыю беларусі
канстытуцыя рэспублікі беларусь
пасольства беларусі ў расіі
рэферэндум
галасаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104325/65/1043256503_0:0:2953:1662_1920x0_80_0_0_9d46e0d5afb9b957559eb93951b29493.jpg
МІНСК, 4 лют - Sputnik. Пасольства Беларусі ў Маскве растлумачыла, як беларускія грамадзяне, якія жывуць у Расіі, змогуць прагаласаваць на рэферэндуме па зменах у Канстытуцыю.Як раней паведамлялі ў беларускім МЗС, было прынятае рашэнне аб тым, што ўчасткаў для галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме за мяжой не будзе. Прыняцце такое рашэнне - кампетэнцыя знешнепалітычнага ведамства, консульскіх і іншых дыпустаноў на мяжой.Там адзначылі, што гэта можна зрабіць у тым ліку і ў перыяд датэрміновага галасавання.Дыпламаты растлумачылі, што беларускія грамадзяне, якія часова знаходзяцца за мяжой і пастаянна пражываюць у Беларусі, змогуць прагаласаваць па месцы сваёй рэгістрацыі ў рэспубліцы.А грамадзяне, якія пастаянна пражываюць за мяжой і дакументаваныя пашпартамі серыі РР, - на ўчастку для галасавання ў Беларусі па месцы жыхарства дзяцей, бацькоў, родных братоў і сясцёр, бабуль, дзядуляў, унукаў. Таксама яны гэта змогуць зрабіць па месцы размяшчэння жылога памяшкання, якое знаходзіцца ў іх уласнасці, або па месцы знаходжання гасцініцы пры прад'яўленні дакумента аб засяленні ў гасцініцу.З'ездзіць на радзіму і вярнуццаУ дыпмісіі адзначылі, для беларускіх грамадзян абмежаванняў пры ўездзе ў Беларусь няма."Бесперашкодны ўезд на тэрыторыю Беларусі магчымы як праз наземныя, так і праз паветраныя пункты пропуску. Больш за тое, ПЦР-тэст на COVID-19 не патрабуецца", - растлумачылі ў пасольстве.Там таксама нагадалі, што выезд у Расію для грамадзян Рэспублікі Беларусь праз паветраныя пункты пропуску не абмежаваны, а выезд праз наземныя пункты пропуску магчымы адзін раз на тры месяцы.Як раней паведамлялася, канстытуцыйны рэферэндум пройдзе 27 лютага. Датэрміновае галасаванне пачнецца 22 лютага.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104325/65/1043256503_107:0:2836:2047_1920x0_80_0_0_d7053005f0ec1d5aad650fa681373185.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
папраўкі ў канстытуцыю беларусі, канстытуцыя рэспублікі беларусь, пасольства беларусі ў расіі, рэферэндум, галасаванне
папраўкі ў канстытуцыю беларусі, канстытуцыя рэспублікі беларусь, пасольства беларусі ў расіі, рэферэндум, галасаванне
Пасольства Беларусі ў Расіі растлумачыла, дзе прагаласаваць на рэферэндуме
Па дадзеных беларускай міграцыйнай службы, за межамі краіны пражывае менш за 1% беларускіх грамадзян, надзеленых правам выбарчага голасу.
МІНСК, 4 лют - Sputnik. Пасольства Беларусі ў Маскве растлумачыла, як беларускія грамадзяне, якія жывуць у Расіі, змогуць прагаласаваць на рэферэндуме па зменах у Канстытуцыю.
Як раней паведамлялі ў беларускім МЗС, было прынятае рашэнне аб тым, што ўчасткаў для галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме за мяжой не будзе. Прыняцце такое рашэнне - кампетэнцыя знешнепалітычнага ведамства, консульскіх і іншых дыпустаноў на мяжой.
"З прычыны таго, што ўчасткі для галасавання ў замежустановах Беларусі не ствараюцца, грамадзяне Беларусі, якія жывуць у РФ, змогуць узяць удзел у рэспубліканскім рэферэндуме і прагаласаваць на ўчастках для галасавання на тэрыторыі Беларусі", - паведамілі Sputnik у расійскай дыпмісіі ў Маскве.
Там адзначылі, што гэта можна зрабіць у тым ліку і ў перыяд датэрміновага галасавання.
Дыпламаты растлумачылі, што беларускія грамадзяне, якія часова знаходзяцца за мяжой і пастаянна пражываюць у Беларусі, змогуць прагаласаваць па месцы сваёй рэгістрацыі ў рэспубліцы.
А грамадзяне, якія пастаянна пражываюць за мяжой і дакументаваныя пашпартамі серыі РР, - на ўчастку для галасавання ў Беларусі па месцы жыхарства дзяцей, бацькоў, родных братоў і сясцёр, бабуль, дзядуляў, унукаў. Таксама яны гэта змогуць зрабіць па месцы размяшчэння жылога памяшкання, якое знаходзіцца ў іх уласнасці, або па месцы знаходжання гасцініцы пры прад'яўленні дакумента аб засяленні ў гасцініцу.
З'ездзіць на радзіму і вярнуцца
У дыпмісіі адзначылі, для беларускіх грамадзян абмежаванняў пры ўездзе ў Беларусь няма.
"Бесперашкодны ўезд на тэрыторыю Беларусі магчымы як праз наземныя, так і праз паветраныя пункты пропуску. Больш за тое, ПЦР-тэст на COVID-19 не патрабуецца", - растлумачылі ў пасольстве.
Там таксама нагадалі, што выезд у Расію для грамадзян Рэспублікі Беларусь праз паветраныя пункты пропуску не абмежаваны, а выезд праз наземныя пункты пропуску магчымы адзін раз на тры месяцы.
Як раней паведамлялася, канстытуцыйны рэферэндум пройдзе 27 лютага. Датэрміновае галасаванне пачнецца 22 лютага.
Кіраўнік ЦВК Карпенка: заклікаць да байкоту рэферэндуму дэструктыўна
Лукашэнка: "
Рэферэндум пакажа, ці сапраўды "Саша 3%"