https://bel.sputnik.by/20220204/putsn--s-tsznpn-pravodzyats-peramovy--pekne-1060042594.html
Пуцін і Сі Цзіньпін праводзяць перамовы ў Пекіне
Пуцін і Сі Цзіньпін праводзяць перамовы ў Пекіне
Sputnik Беларусь
Сусветныя лідэры працягваюць прыбываць у сталіцу Паднябеснай, дзе адбудзецца цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў 2022 04.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-04T11:38+0300
2022-02-04T11:38+0300
2022-02-04T11:38+0300
уладзімір пуцін
сі цзіньпін
пекін
перамовы
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне
зімовыя алімпійскія гульні - 2022
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/04/1060041447_0:0:3187:1793_1920x0_80_0_0_50a739f321e86ee8278a6c707295320e.jpg
МІНСК, 4 лют - Sputnik. Лідэры Расіі і Кітая Уладзімір Пуцін і Сі Цзіньпін пачалі перагаворы, па выніках якіх плануецца прыняць пакет дакументаў.Пуцін прыбыў у Пекін для таго, каб узяць удзел у адкрыцці Алімпійскіх Гульняў, якія праходзяць у кітайскай сталіцы.Пасля перагавораў расійскі прэзідэнт наведае цырымонію адкрыцця Алімпійскіх гульняў.Што абмяркоўваюцьУ ходзе перагавораў Пуцін адзначыў, што Расія і Кітай выйшлі на заключэнне новага кантракта на пастаўку газу з Далёкага Усходу - па 10 млрд кубоў у год. Таксама расійскія нафтавыя кампаніі падрыхтавалі новыя прапановы па пастаўках вуглевадародаў у Кітай."Да нашай сённяшняй сустрэчы нашы нафтавікі падрыхтавалі вельмі добрыя новыя рашэнні па пастаўках вуглевадародаў у Кітай", - заўважыў ён.Пуцін таксама падкрэсліў, што адносіны Расіі і Кітая набылі беспрэцэдэнтны характар, краіны падтрымліваюць развіццё адна адной."Што датычыцца двухбаковых адносін, то яны развіваюцца паступальна ў духу дружбы, стратэгічнага партнёрства. Яны набылі, сапраўды, беспрэцэдэнтны характар і з'яўляюцца прыкладам дастойных адносін, якія дапамагаюць развівацца адзін аднаму і ў той жа час падтрымліваюць адзін аднаго ў развіцці", - заявіў расійскі лідэр.Сі Цзіньпін у сваю чаргу заявіў, што палітычнае і стратэгічнае партнёрства паміж Пекінам і Масквой працягвае мацнець.Хто яшчэ прыехаў у ПекінЯк перадаюць кітайскія тэлеканалы, 4 лютага ў сталіцу Паднябеснай на адкрыццё Алімпіяды ўжо прыбылі наследны прынц Абу-Дабі шэйх Мухамад ібн Заід Аль Нахаян, прэзідэнт Аргенціны Альберта Фернандэс, прэзідэнт Туркменіі Гурбангулы Бердымухамедаў, прэзідэнт Таджыкістані Эмом Вучыч.Днём раней у Пекін прыбылі каля 20 сусветных лідэраў і кіраўнікоў міжнародных арганізацый, у тым ліку генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш і кіраўнік СААЗ Тэдрас Адханам Гебрэесус.Плануецца, што на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў будуць прысутнічаць не меней 32 сусветных лідэраў, членаў каралеўскіх сем'яў і кіраўнікоў міжнародных арганізацый.Хто не прыедзе на ГульніНе прыедуць на адкрыццё Алімпіяды прадстаўнікі ўлад шэрагу еўрапейскіх краін: Нарвегіі, Швецыі, Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Даніі, Нідэрландаў і Новай Зеландыі.Яны спаслаліся на прычыны, звязаныя з пандэміяй каронавіруса.Некалькі краін аб'явілі байкот пекінскай Алімпіядзе: ЗША, Вялікабрытанія, Аўстралія, Канада, Літва і Індыя сцвярджаюць, што Пекін ушчамляе інтарэсы уйгурскага насельніцтва Сіньцзяна."Нулявая цярпімасць"У Кітаі перад Гульнямі аб'явілі "нулявую цярпімасць" да COVID, усе спартсмены, члены дэлегацый пастаянна здаюць ПЦР-тэсты, ім забаронена выходзіць са спецыяльна ізаляваныя для правядзення спаборніцтваў тэрыторыі.Гэтыя "анклавы" атрымалі ў СМІ назву "бурбалкі", пакідаць іх забаронена.Алімпіяда пройдзе 4-20 лютага ў Пекіне, а таксама ў гарадах Чжанцзякоў і Яньцын. Цырымонія адкрыцця пачнецца ў пятніцу ў 15.00 па мінскім часе.
пекін
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/04/1060041447_263:0:2994:2048_1920x0_80_0_0_19f91e9ed07e4cc1d180d4fc37d538ab.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, сі цзіньпін, пекін, перамовы, зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, зімовыя алімпійскія гульні - 2022
уладзімір пуцін, сі цзіньпін, пекін, перамовы, зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, зімовыя алімпійскія гульні - 2022
Пуцін і Сі Цзіньпін праводзяць перамовы ў Пекіне
Сусветныя лідэры працягваюць прыбываць у сталіцу Паднябеснай, дзе адбудзецца цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў 2022
МІНСК, 4 лют - Sputnik. Лідэры Расіі і Кітая Уладзімір Пуцін і Сі Цзіньпін пачалі перагаворы, па выніках якіх плануецца прыняць пакет дакументаў.
Пуцін прыбыў у Пекін для таго, каб узяць удзел у адкрыцці Алімпійскіх Гульняў, якія праходзяць у кітайскай сталіцы.
Пасля перагавораў расійскі прэзідэнт наведае цырымонію адкрыцця Алімпійскіх гульняў.
У ходзе перагавораў Пуцін адзначыў, што Расія і Кітай выйшлі на заключэнне новага кантракта на пастаўку газу з Далёкага Усходу - па 10 млрд кубоў у год. Таксама расійскія нафтавыя кампаніі падрыхтавалі новыя прапановы па пастаўках вуглевадародаў у Кітай.
"Да нашай сённяшняй сустрэчы нашы нафтавікі падрыхтавалі вельмі добрыя новыя рашэнні па пастаўках вуглевадародаў у Кітай", - заўважыў ён.
Пуцін таксама падкрэсліў, што адносіны Расіі і Кітая набылі беспрэцэдэнтны характар, краіны падтрымліваюць развіццё адна адной.
"Што датычыцца двухбаковых адносін, то яны развіваюцца паступальна ў духу дружбы, стратэгічнага партнёрства. Яны набылі, сапраўды, беспрэцэдэнтны характар і з'яўляюцца прыкладам дастойных адносін, якія дапамагаюць развівацца адзін аднаму і ў той жа час падтрымліваюць адзін аднаго ў развіцці", - заявіў расійскі лідэр.
Сі Цзіньпін у сваю чаргу заявіў, што палітычнае і стратэгічнае партнёрства паміж Пекінам і Масквой працягвае мацнець.
Як перадаюць кітайскія тэлеканалы, 4 лютага ў сталіцу Паднябеснай на адкрыццё Алімпіяды ўжо прыбылі наследны прынц Абу-Дабі шэйх Мухамад ібн Заід Аль Нахаян, прэзідэнт Аргенціны Альберта Фернандэс, прэзідэнт Туркменіі Гурбангулы Бердымухамедаў, прэзідэнт Таджыкістані Эмом Вучыч.
Днём раней у Пекін прыбылі каля 20 сусветных лідэраў і кіраўнікоў міжнародных арганізацый, у тым ліку генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш і кіраўнік СААЗ Тэдрас Адханам Гебрэесус.
Плануецца, што на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў будуць прысутнічаць не меней 32 сусветных лідэраў, членаў каралеўскіх сем'яў і кіраўнікоў міжнародных арганізацый.
Не прыедуць на адкрыццё Алімпіяды прадстаўнікі ўлад шэрагу еўрапейскіх краін: Нарвегіі, Швецыі, Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Даніі, Нідэрландаў і Новай Зеландыі.
Яны спаслаліся на прычыны, звязаныя з пандэміяй каронавіруса.
Некалькі краін аб'явілі байкот пекінскай Алімпіядзе: ЗША, Вялікабрытанія, Аўстралія, Канада, Літва і Індыя сцвярджаюць, што Пекін ушчамляе інтарэсы уйгурскага насельніцтва Сіньцзяна.
У Кітаі перад Гульнямі аб'явілі "нулявую цярпімасць" да COVID, усе спартсмены, члены дэлегацый пастаянна здаюць ПЦР-тэсты, ім забаронена выходзіць са спецыяльна ізаляваныя для правядзення спаборніцтваў тэрыторыі.
Гэтыя "анклавы" атрымалі ў СМІ назву "бурбалкі", пакідаць іх забаронена.
Алімпіяда пройдзе 4-20 лютага ў Пекіне, а таксама ў гарадах Чжанцзякоў і Яньцын. Цырымонія адкрыцця пачнецца ў пятніцу ў 15.00 па мінскім часе.