Сіноптыкі расказалі, калі ў Беларусі пацяплее

© Pixabay / Anastasia Borisova Галінкі вясной
Галінкі вясной - Sputnik Беларусь, 1920, 04.02.2022
Падпісацца
З суботы ўмовы надвор'я ў краіне будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы.
МІНСК, 4 лют – Sputnik. У Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя расказалі, калі ў Беларусь прыйдзе вясновае надвор'е і колькі яно працягнецца.
У суботу, 5 лютага, будзе пахмурна з праясненнямі, на большай частцы рэспублікі чакаюцца ападкі: снег і мокры снег з дажджом. У Белгідрамеце растлумачылі, што ўмовы надвор'я вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы.
Уначы і раніцай месцамі будзе туманна. У Беларусь прыйдзе паўднёва-ўсходні, днём з пераходам на заходні парывісты, па захадзе месцамі моцны парывісты вецер. Уначы слупок тэрмометра будзе паміж адзнакамі -5 і -11°С, на ўсходзе краіны - да -17°С. Днём па ўсходзе таксама будзе халадней, чым у іншых рэгіёнах - -3...-6°С, у цэлым па Беларусі чакае тэмпература паветра -2...+5°С.
Доўгачаканае пацяпленне, паводле звестак Белгідрамета, пачнецца з нядзелі, 6 лютага. "Атлантыка зноў уступіць у пагодную барацьбу з зімой, нагадаўшы аб сабе актыўнымі франтамі і ападкамі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Узяўшы штурм, яна сур'ёзна панізіць планку снежнага покрыва", - расказалі сіноптыкі.
Чакаецца, што тэмпература будзе на 4-6 градусаў вышэй за кліматычную норму, што больш характэрна для сакавіка. Па начах месцамі захаваецца мінус: да -3...-8°С, днём слупок тэрмометра будзе ўзнімацца да +4°С, у паўднёва-заходніх рэгіёнах - да +7°С.
Такое надвор'е, паводле звестак сіноптыкаў, пратрымаецца ўвесь наступны тыдзень.
У найбліжэйшыя дні вадзіцелям трэба быць асцярожнымі на дарогах: у асобных раёнах чакаецца галалёдзіца.
Чытайце таксама:
Фотафакт: снежны шторм накрыў усходняе ўзбярэжжа ЗША
Беларус расказаў, як прабегчы 42 кіламетры пры мінус 53°С і не змерзнуць
Снегапады паралізавалі аэрапорт і вуліцы Стамбула
Стужка навiн
0