https://bel.sputnik.by/20220205/mnstr-abarony-pavnshava-sa-svyatam-vaennykh-nzhynera-tekhnka-1060074318.html
Міністр абароны павіншаваў са святам ваенных інжынераў-тэхнікаў
Міністр абароны павіншаваў са святам ваенных інжынераў-тэхнікаў
Sputnik Беларусь
Кіраўнік ведамства адзначыў, што цяперашняе пакаленне ваеннаслужачых дастойна прадаўжае традыцыі пакалення пераможцаў. 05.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-05T11:29+0300
2022-02-05T11:29+0300
2022-02-11T20:25+0300
міністр
абарона
віктар хрэнін
свята
ваеннаслужачыя
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/10/1045918078_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_3878d8604e31525d71fb9852df59c338.jpg
МІНСК, 5 лют – Sputnik. Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін павіншаваў з прафесійным святам – Днём узбраення Узброеных сіл, паведаміла прэс-служба ваеннага ведамства.Інжынерна-тэхнічны склад беларускай арміі займаецца рамонтам узбраення і ваеннай тэхнікі, якая знаходзіцца на ўзбраенні. Як адзначыў Хрэнін, гісторыя Узброеных сіл непарыўна звязана з развіццём узбраення і тэхнікі.Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што новае пакаленне ваеннаслужачых захоўвае і прадаўжае традыцыі пакалення пераможцаў і выконвае свой абавязак, падтрымліваючы ў пастаяннай боегатоўнасці ваенную тэхніку.Міністр дадаў, што сведчаннем дакладнай работы сістэмы тэхнічнага забеспячэння ў войсках з'яўляюцца вынікі праверак боегатоўнасці беларускай арміі.Дзень узбраення Узброеных Сіл адзначаецца штогод 5 лютага. Ён быў заснаваны ў 2004 годзе за значны ўклад інжынераў-тэхнікаў у работу па падтрыманні ўзбраення і ваеннай тэхнікі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20220203/lukashenka-khocha-zakupts-u-rf-amal-usyu-tekhnku-yakaya-dzelnchae--vuchennyakh-1060010385.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/10/1045918078_114:0:1251:853_1920x0_80_0_0_1c06826cc54171be010962b426f8db75.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністр, абарона, віктар хрэнін, свята, ваеннаслужачыя, беларусь
міністр, абарона, віктар хрэнін, свята, ваеннаслужачыя, беларусь
Міністр абароны павіншаваў са святам ваенных інжынераў-тэхнікаў
11:29 05.02.2022 (абноўлена: 20:25 11.02.2022) Кіраўнік ведамства адзначыў, што цяперашняе пакаленне ваеннаслужачых дастойна прадаўжае традыцыі пакалення пераможцаў.
МІНСК, 5 лют – Sputnik. Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін павіншаваў з прафесійным святам – Днём узбраення Узброеных сіл, паведаміла прэс-служба ваеннага ведамства.
Інжынерна-тэхнічны склад беларускай арміі займаецца рамонтам узбраення і ваеннай тэхнікі, якая знаходзіцца на ўзбраенні. Як адзначыў Хрэнін, гісторыя Узброеных сіл непарыўна звязана з развіццём узбраення і тэхнікі.
"Інжынерна-тэхнічны састаў унёс значны ўклад у дасягненне Вялікай Перамогі. Дзякуючы яго гераічным намаганням і самаахвярнай рабоце дасягаўся поспех ва ўсіх найбуйнейшых аперацыях і бітвах. У гады Вялікай Айчыннай вайны толькі сродкамі рамонтных органаў было адноўлена больш за дзесяць мільёнаў узораў узбраення і ваеннай тэхнікі", - гаворыцца ў віншаванні міністра.
Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што новае пакаленне ваеннаслужачых захоўвае і прадаўжае традыцыі пакалення пераможцаў і выконвае свой абавязак, падтрымліваючы ў пастаяннай боегатоўнасці ваенную тэхніку.
Міністр дадаў, што сведчаннем дакладнай работы сістэмы тэхнічнага забеспячэння ў войсках з'яўляюцца вынікі праверак боегатоўнасці беларускай арміі.
Дзень узбраення Узброеных Сіл адзначаецца штогод 5 лютага. Ён быў заснаваны ў 2004 годзе за значны ўклад інжынераў-тэхнікаў у работу па падтрыманні ўзбраення і ваеннай тэхнікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Расія перакінула ў Беларусь
дывізіён "Панцирей-С"Танкі, артылерыя, СПА: вайскоўцы паказалі
першыя кадры сумесных вучэнняў – відэа