Лукашэнка адказаў, на чыім баку Беларусь будзе ў выпадку вайны РФ і Украіны
16:27 06.02.2022 (абноўлена: 20:30 11.02.2022)
© Photo : пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
© Photo : пресс-служба президента Беларуси
Падпісацца
Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што Мінск не будзе пастаўляць Украіне гаруча-змазачныя матэрыялы і электрычнасць, калі Кіеў пачне абвастрэнне з Масквой.
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Масква і Мінск правялі "чырвоныя лініі" для Кіева, перайшоўшы якія – у прыватнасці, пачаўшы вайну на Данбасе – ён атрымае сумесны адказ.
Беларускі лідар у інтэрв’ю "Соловьёв Live" дадаў, што Мінск гатоў больш жорстка адказваць на правакацыі з боку Украіны.
"Калі вы (Украіна - Sputnik) сутыкнецеся з Расіяй – мы будзем не з вамі. Мы адрэжам усялякія пастаўкі не толькі ГЗМ, з Расіяй разам, - і электрычнасць", - сказаў Лукашэнка.
На ўдакладняючае пытанне, ці будзе сумесны адказ беларускага і расійскага войска ў выпадку канфлікту, беларускі прэзідэнт сказаў: "Зразумела".
"Слухайце, што мы тут жарты жартуем на паўднёвай мяжы сёння?" - сказаў Лукашэнка датычна да мер, што прымаюцца ў краіне па ўзмацненні аховы мяжы з Украінай.
Ён дадаў, што і Украіна наўрад ці пачне канфлікт з Расіяй і Беларуссю, як гэтага хацеў бы Захад.
"Украіна ніколі з намі не будзе ваяваць. Гэтая вайна працягнецца ну максімум 3-4 дні. Там няма каму будзе супраць нас ваяваць", - сказаў Лукашэнка.
Пры гэтым беларускі прэзідэнт верыць, што Украіна ў перспектыве можа стаць членам Саюзнай дзяржавы, у якой зараз знаходзяцца Беларусь і Расія.
"Калі вы кажаце, тэрмін 15 гадоў, упэўнены, што там будзе Украіна, калі мы не наробім памылак", - сказаў Лукашэнка.
Вайны не будзе
Прэзідэнт Беларусі заявіў, што не верыць у магчымасць новага ваеннага канфлікту ў Еўропе ў выпадку канфлікту з Украінай.
На думку Лукашэнкі, Захад разумее эфэктыўнасьць АДКБ.
"Не, вельмі камфортна мы жывём. Гэта проста на чалавечым узроўні", – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Акрамя таго, паводле яго слоў, у сітуацыі з беспарадкамі ў Казахстане "АДКБ паказала, што, калі яны (Захад. - Sputnik) там разгорнуцца і перашлюць сюды нейкія войскі, мы ўжо будзем стаяць ля Ла-Манша". На яго думку, на Захадзе "гэта ведаюць".
"Яны што, гэтага не бачаць? Таму яны разумеюць, што бесперспектыўна з намі ваяваць, перш за ўсё з Расіяй. Мы не гаворым аб ядзернай нейкай і іншай зброі. Але нас лепш не чапаць", - падкрэсліў Лукашэнка.
Поўнае інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі Уладзіміру Салаўёву глядзіце на Sputnik.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка патлумачыў, чаму вайна на Украіне і ў Еўропе немагчыма
Пуцін аб гарантыях бяспекі: Захад не ўлічыў ключавыя патрабаванні РФ
Каб не было вайны: Петрышэнка заклікаў астудзіць "гарачыя галовы"
Патрушаў: Расія не хоча вайны, а нібыта "пагрозы" Украіне – недарэчнасць
Беларускі прэзідэнт выказаўся аб непазбежнасці вайны