Упершыню за 16 гадоў: беларускі фігурыст выступіў на Алімпіядзе

© Sputnik / Александр Вильф / Перайсці ў медыябанкКанстанцін Мілюкоў
Канстанцін Мілюкоў  - Sputnik Беларусь, 1920, 08.02.2022
Падпісацца
Мілюкоў адзначыў, што шчаслівы выступаць за іншую краіну, а ўмовы для трэніровак у Беларусі "проста шыкоўныя".
МІНСК, 8 лют – Sputnik. Экс-расійскі фігурыст Канстанцін Мілюкоў, які цяпер выступае за Беларусь, стаў першым спартсменам ад рэспублікі на Алімпійскіх гульнях у мужчынскім адзіночным катанні за апошнія 16 гадоў, паведамляе прэс-служба НАК.
У Пекіне фігурыст выканаў кароткую праграму: за выступленне пад кампазіцыю з балета "Шчаўкунчык" ён атрымаў 78,49 балы.
Для Канстанціна гэта найлепшы асабісты вынік за кароткую праграму ў сезоне.
Гэтых балаў хапіла, каб адабрацца ў адвольную праграму - яна пройдзе 10 лютага.
Нагадаем, апошні раз у мужчынскім адзіночным катанні Беларусь на Гульнях была прадстаўлена ў 2006 годзе ў Турыне: Сяргей Давыдаў заняў 14-е месца ў кароткай і 16-е месца ў адвольнай праграме.
Пасля пракату Мілюкоў расказаў, што яму падабаецца выступаць за Беларусь, куды ён пераехаў у 2019 годзе.
"Ведаеце, нармальна. Усякае бывала - дзесьці не вельмі добра, дзесьці - вельмі. Усё да лепшага. Не факт, што ў Расіі ў мяне б атрымалася выступіць на Алімпіядзе", - распавёў ён карэспандэнту РІА Навіны аб тым, як гэта - выступаць за іншую краіну.
Фігурыст таксама ўспомніў пра традыцыйную беларускую страву - дранікі, адзначыўшы, праўда, што часта іх спрабаваць не ўдаецца.
"Дранікі шыкоўныя - праўда, нячаста ўдаецца іх есці, сачу за формай. Лепш кухня, чым у роднай Казані? Вось не ведаю, у плане кухні можна паспрачацца. Умовы для трэніровак шыкоўныя", - рэзюмаваў ён.
Ад Беларусі ў фігурным катанні таксама выступіць Вікторыя Сафонава, яе кароткая праграма назначана на 15 лютага.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
У беларускіх алімпійцаў страты праз кавід
Дынара Алімбекава заняла пятае месца ў індывідуальнай гонцы
Расійскія фігурысты выйгралі камандны турнір на Алімпіядзе
Стужка навiн
0