Відэа

Дарогі Беларусі: як зменіцца інфраструктура за пяцігодку - відэа

Падпісацца
У мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: "Рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы "Дарогі Беларусі" на 2021-2025 гады, рэканструкцыя і ўзвядзенне мастоў і развязак".
Працягласць сеткі аўтамабільных дарог агульнага карыстання ў Рэспубліцы Беларусь складае 87 002 кіламетры, 87 працэнтаў з іх маюць цвёрдае асфальтавае або цэментабетоннае пакрыццё. У дарожнай сетцы эксплуатуецца 5298 мастоў і пуцеправодаў працягласцю 187 тысяч пагонных метраў.
Якое месца Беларусь займае ў Еўропе па шчыльнасці аўтадарог? Колькі каштуе ўтрыманне і абслугоўванне дарожнай сеткі? Чаму зімой утвараюцца ямы і як іх правільна латаць? Дзе ў Беларусі з'явяцца новыя дарогі і колькі мастоў будзе адрамантавана да 2025 года?
На гэтыя і іншыя пытанні адказалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Удзельнікі:
- намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Аляксей Іванавіч АНАНІЧ;
- начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксандр Фёдаравіч ГАЛАЎНЁЎ;
- начальнік упраўлення развіцця аўтамабільных дарог галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Сяргей Аляксандравіч ЛЕОНЧЫК.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Стужка навiн
0