НАТА стварае пагрозы не толькі для Беларусі і Расіі, але і ўсёй АДКБ – Зась
11:58 09.02.2022 (абноўлена: 12:29 09.02.2022)
© Sputnik / Виктор ТолочкоГенеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась
© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Паводле яго слоў, АДКБ будзе ўдасканальваць сілы крызіснага рэагавання і мае намер стварыць сістэму біяабароны.
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Нарошчванне сіл НАТА каля меж Саюзнай дзяржавы стварае пагрозы не толькі Беларусі і Расіі, але і ўсёй АДКБ, заявіў генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась.
Генеральны сакратар прымае ўдзел у канферэнцыі "Калектыўная бяспека ў новую эпоху: вопыт і перспектывы АДКБ" у Маскве. Форум праходзіць на пляцоўцы міжнароднага дыскусійнага клуба "Валдай" пры падтрымцы МЗС Расіі.
"На заходніх межах зоны адказнасці АДКБ адбываецца істотнае нарошчванне груповак ваенных НАТА, развіццё ваеннай інфраструктуры на сумежных тэрыторыях", - сказаў Зась.
Паводле яго слоў, гэта ўплывае на бяспеку ў цэлым рэгіёне, але ў АДКБ ёсць гатоўнасць і рашучасць калектыўна спыняць магчымыя пагрозы дзяржавам-членам арганізацыі.
Ён падкрэсліў, што арганізацыя будзе ўдасканальваць сілы крызіснага рэагавання і мае намер стварыць сістэму біяабароны.
Пашырэнне НАТА
Зась таксама заявіў, што блок НАТА праводзіць мілітарызацыю Усходняй Еўропы каля меж Саюзнай дзяржавы.
"З такім прыцэлам на забеспячэнне разгортвання буйных груповак войск павышаецца ваенная актыўнасць, ідзе, па сутнасці, мілітарызацыя цэлага рэгіёна", - сказаў ён.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што ініцыятывы Расіі ў сферы гарантый бяспекі і тыя "складаныя, цяжкія перагаворы, якія яна зараз вядзе з заходнімі партнёрамі па зніжэнню напружанасці ва ўсходне-еўрапейскім рэгіёне, ды і ў цэлым на еўразійскай прасторы, адпавядаюць інтарэсам АДКБ".
Урокі Казахстана
Генсакратар таксама асабліва адзначыў важнасць вопыту, які набыў міратворчы кантынгент АДКБ у Казахстане ў час апошніх падзей. Паводле яго слоў, у арганізацыі, аналізуючы вопыт дзеянняў, будуць удасканальваць сістэму крызіснага рэагавання.
"Мы цяпер стварылі рабочую групу і ўважліва вывучаем першы свой вопыт практычны – усе нашы дзеянні. Будзем карэкціраваць перш за ўсё сістэму крызіснага рэагавання. Нам трэба мець магчымасць хутка і эфектыўна прымяняць існуючы патэнцыял у любых умовах і ў любым пункце ў зоне сваёй адказнасці", - сказаў Зась.
Ён таксама падкрэсліў, што аперацыя ў Казахстане паказала дзейснасць ужо напрацаваных механізмаў дзеянняў міратворчых сіл АДКБ.
"Мы атрымалі першы практычны вопыт і пераканаліся, што тыя сілы і сродкі, якія ёсць у нашай арганізацыі, і механізмы іх прымянення, якія створаны за 20 гадоў, яны рэальна функцыянуюць і даюць магчымасць вырашаць задачы, якія стаяць перад нашай арганізацыяй", - сказаў генеральны сакратар.
Пры гэтым ён асабліва адзначыў, што праведзеная міратворчая аперацыя рэальна паспрыяла пералому і стабілізацыі сітуацыі ў Казахстане. Паводле яго слоў, былі спынены кровапраліцце, тэрарыстычныя атакі, і міратворчая місія АДКБ "рэальна пайшла на карысць".
Умацаванне меж
Зась таксама заявіў аб важнасці ўмацавання таджыкска-афганскай мяжы.
Паводле яго слоў, умацаванне меж з Афганістанам па-ранейшаму ў прыярытэце, хаця прамой ваеннай пагрозы з боку талібаў* зараз няма.
"Цяпер мы бачым, што прамой пагрозы ваеннай экспансіі з боку талібаў на тэрыторыі сумежных дзяржаў няма. Але разам з тым узрастае актуальнасць іншых пагроз, якія зыходзяць з гэтай тэрыторыі - тэрарыстычных, наркатрафіка", - сказаў Зась.
Пры гэтым ён прызнаў, што абстаноўка ў Цэнтральнаазіяцкім рэгіёне застаецца дастаткова складанай. Як і раней, агменем нестабільнасці з'яўляецца Афганістан.
Дзяржсакратар адзначыў, што АДКБ мае намер па-ранейшаму прыярытэтную ўвагу ўдзяляць умацаванню таджыкска-афганскай мяжы, забеспячэнню бяспекі паўднёвых рубяжоў.
*Арганізацыя "Талібан" знаходзіцца пад санкцыямі ААН за тэрарыстычную дзейнасць
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пуцін аб гарантыях бяспекі: Захад не ўлічыў ключавыя патрабаванні РФ
Адказ ЗША і НАТА на прапановы РФ - спроба "забалбатаць" праблемы
Як краіны АДКБ гарантуюць сваю бяспеку - відэа
МЗС РФ ацаніла вопыт міратворчай місіі АДКБ у Казахстане
Пуцін і Лукашэнка доўга абмяркоўвалі падзеі ў Казахстане – Крэмль