Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Ракетны комплекс "Искандер-М" прыбыў на вучэнні ў Беларусь – відэа

Падпісацца
Расійскі аператыўна-тактычны ракетны комплекс здольны паражаць цэлі на адлегласці ў 500 км і здольны знішчаць СПА і ПРА ўмоўнага саперніка.
Сёння ў Беларусі стартавалі вучэнні "Саюзная рашучасць-2022", якія працягнуцца з 10 па 20 лютага. Расійскія вайскоўцы прыбылі на манеўры са сваёй самай сучаснай тэхнікай.
На палігонах будуць задзейнічаны ЗРК С-400 "Триумф", ЗРПК "Панцирь-С1", а таксама самалёты Су-30СМ і Су-35С і гэта, не лічачы шматлікіх узораў мадэрнізаванай бронетэхнікі.
Беларускае абароннае ведамства апублікавала сёння прэзентацыйны ролік і на ім можна ўбачыць, як у баявое становішча разгортваецца аператыўна-тактычны ракетны комплекс "Искандер-М".
Цікава, што найноўшая расійская зброя ўпершыню прыме ўдзел у ваенных манеўрах на тэрыторыі Беларусі. Раней на грозную зброю можна было паглядзець у Мінску толькі на парадах у 2014 і 2019 гадах.
Расійскі ракетны комплекс можа знішчаць сродкі супрацьпаветранай абароны саперніка на адлегласці ў 500 кіламетраў. Пры гэтым ракета здольна ляцець на звышнізкай траекторыі 6-7 метраў, а значыць здольна пераадолець праславутую сістэму супрацьракетнай абароны ЗША.
Глядзіце на відэа, з якой ваеннай сілай саюзнікаў сутыкнецца ўмоўны сапернік у бліжэйшыя дзесяць дзён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Сёння ў Беларусі стартуе вучэнне "Саюзная рашучасць – 2022"
Як выглядае трэніроўка Су-30СМ і Су-35С – відэа
Беларускія вайскоўцы навучыліся псіхалагічна ўздзейнічаць на баевікоў
ЗРК С-400 "Триумф" прыбыў у Беларусь
Танкі, артылерыя, СПА: вайскоўцы паказалі першыя кадры сумесных вучэнняў – відэа
Стужка навiн
0