https://bel.sputnik.by/20220213/muzhchynskaya-gonka-prasledvannya-bronza---u-rasyanna-smolsk-pa-za-top-10-1060337337.html
Мужчынская гонка праследвання: бронза - у расіяніна, Смольскі па-за топ-10
Мужчынская гонка праследвання: бронза - у расіяніна, Смольскі па-за топ-10
Sputnik Беларусь
Пакуль у беларускай алімпійскай скарбонцы толькі адзін медаль - серабро біятланіста Антона Смольскага, заваяванае ім у індывідуальнай гонцы. 13.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-13T15:28+0300
2022-02-13T15:28+0300
2022-02-13T15:32+0300
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне
зімовыя алімпійскія гульні - 2022
біятлон
спорт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/08/1060169402_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_ccce40a598c1edf6d03170f539029b26.jpg
МІНСК, 13 лют - Sputnik. У Пекіне завяршылася гонка праследвання ў мужчын, беларусы не патрапілі на пастамент.Золата дасталася французскаму біятланісту Кентэну Фіёну Майе, які адолеў дыстанцыю 12,5 км за 39 хвілін 7,5 секунды і ні разу не прамахнуўся на чатырох агнявых рубяжах. Другое месца заняў нарвежац Тарый Бё (+28,6; 1 промах). Бронзу заваяваў расіянін Эдуард Латыпаў, які дапусціў адзін промах, ён уступіў французу 35,3 секунды.Беларус Антон Смольскі, стартаваўшы 10-м, фінішаваў на 14-м месцы. Ён дапусціў 6 промахаў і адстаў ад пераможцы на 3 хвіліны 40,7 секунды. Другі прадстаўнік нашай краіны, Мікіта Лобастаў, фінішаваў 45-м (+6:34.5, 6 промахаў).Раней у нядзелю гонку праследвання беглі жанчыны: найлепшы вынік сярод беларусак паказала Ганна Сола, стаўшы чацвёртай. Дынара Алімбекава і Ірына Лешчанка замкнулі топ-20, стаўшы 19-й і 20-й адпаведна.Наступная гонка ў біятланістаў у аўторак: 15 лютага мужчыны пабягуць эстафету 4х7,5 кіламетра.Нагадаем, што Антон Смольскі заваяваў сярэбраную ўзнагароду ў індывідуальнай гонцы на Алімпіядзе ў Пекіне - яна стала першай у кар'еры спартсмена і пакуль што адзінай у беларускай каманды, якая ўдзельнічае ў зімовых Алімпійскіх гульнях.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/08/1060169402_11:0:2742:2048_1920x0_80_0_0_1bcadd135497317212135afcfa8d44f6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, зімовыя алімпійскія гульні - 2022, біятлон, спорт
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, зімовыя алімпійскія гульні - 2022, біятлон, спорт
Мужчынская гонка праследвання: бронза - у расіяніна, Смольскі па-за топ-10
15:28 13.02.2022 (абноўлена: 15:32 13.02.2022) Пакуль у беларускай алімпійскай скарбонцы толькі адзін медаль - серабро біятланіста Антона Смольскага, заваяванае ім у індывідуальнай гонцы.
МІНСК, 13 лют - Sputnik. У Пекіне завяршылася гонка праследвання ў мужчын, беларусы не патрапілі на пастамент.
Золата дасталася французскаму біятланісту Кентэну Фіёну Майе, які адолеў дыстанцыю 12,5 км за 39 хвілін 7,5 секунды і ні разу не прамахнуўся на чатырох агнявых рубяжах. Другое месца заняў нарвежац Тарый Бё (+28,6; 1 промах). Бронзу заваяваў расіянін Эдуард Латыпаў, які дапусціў адзін промах, ён уступіў французу 35,3 секунды.
Беларус Антон Смольскі, стартаваўшы 10-м, фінішаваў на 14-м месцы. Ён дапусціў 6 промахаў і адстаў ад пераможцы на 3 хвіліны 40,7 секунды. Другі прадстаўнік нашай краіны, Мікіта Лобастаў, фінішаваў 45-м (+6:34.5, 6 промахаў).
Раней у нядзелю гонку праследвання беглі жанчыны: найлепшы вынік сярод беларусак паказала Ганна Сола, стаўшы чацвёртай. Дынара Алімбекава і Ірына Лешчанка замкнулі топ-20, стаўшы 19-й і 20-й адпаведна.
Наступная гонка ў біятланістаў у аўторак: 15 лютага мужчыны пабягуць эстафету 4х7,5 кіламетра.
Нагадаем, што Антон Смольскі заваяваў сярэбраную ўзнагароду ў індывідуальнай гонцы на Алімпіядзе ў Пекіне - яна стала першай у кар'еры спартсмена і пакуль што адзінай у беларускай каманды, якая ўдзельнічае ў зімовых Алімпійскіх гульнях.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Крыху не хапіла:
біятланістка Ганна Сола спынілася за крок ад медаля
Біятланіст Смольскі застаўся без медаля ў спрынце Алімпіяды
Дынара Алімбекава не трапіла на кветкавую цырымонію Алімпіяды