https://bel.sputnik.by/20220214/fgurystka-valeva-pratsyagne-vystuplenne-na-almpyadze-1060346179.html
Фігурыстка Валіева працягне выступленне на Алімпіядзе
Фігурыстка Валіева працягне выступленне на Алімпіядзе
Sputnik Беларусь
Пятнаццацігадовая спартсменка стала чэмпіёнкай у складзе расійскай зборнай у камандным турніры, аднак арганізатары да гэтага часу не правялі цырымонію... 14.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-14T09:39+0300
2022-02-14T09:39+0300
2022-02-14T09:52+0300
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне
каміла валіева
зімовыя алімпійскія гульні - 2022
фігурнае катанне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0e/1060346041_0:0:3096:1742_1920x0_80_0_0_10890d52451891edb5139a0b187e100c.jpg
МІНСК, 14 лют – Sputnik. Расійская фігурыстка Каміла Валіева прыме ўдзел у асабістым турніры на Алімпіядзе ў Пекіне.У панядзелак раніцай Спартыўны арбітражны суд паведаміў, што адхіліў апеляцыі МАК, Міжнароднага саюза канькабежцаў і Сусветнага антыдопінгавага агенцтва па справе спартсменкі.Рашэнне дапусціць Валіеву да асабістага турніру Алімпіяды прынята з улікам яе статусу "абароненай персоны" і асаблівага падыходу да іх, падкрэсліваецца ў прэс-рэлізе суда.Суд таксама ўлічыў, што Валіевай паведамілі аб станоўчым выніку яе допінг-пробы, узятай 25 снежня мінулага года, ужо пасля пачатку разглядаў.Нагадаем, у расійскай фігурысткі ў крыві былі выяўленыя сляды трыметазідзіна - яго прызначаюць пацыентам пры стэнакардыі і хранічнай сардэчнай недастатковасці.Справа ВаліевайРасійская зборная, у склад якой увайшла Каміла Валіева, выйграла камандны алімпійскі турнір у фігурным катанні. Пасля гэтай перамогі Валіева стала ўдзельніцай гучнага скандалу - яе допінг-проба паказала станоўчы вынік.Адразу пасля гэтага Расійскае антыдопінгавае агенцтва наклала на Валіеву часовае адхіленне ад Алімпіяды, пасля апеляцыі спартсменкі яно было знята. МАК, ВАДА і Міжнародны саюз канькабежцаў падалі пратэст у Спартыўны арбітражны суд. Нягледзячы на допуск да асабістага турніру, дзяўчыне можа пагражаць дыскваліфікацыя.Кароткая праграма ў індывідуальных спаборніцтвах у жанчын на Алімпійскіх гульнях у Пекіне адбудзецца 15 лютага. Валіева атрымала 26-ы стартавы нумар.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0e/1060346041_274:0:3005:2048_1920x0_80_0_0_d552e8368aa4a34314abbcc5fb40dd37.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, каміла валіева, зімовыя алімпійскія гульні - 2022, фігурнае катанне
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, каміла валіева, зімовыя алімпійскія гульні - 2022, фігурнае катанне
Фігурыстка Валіева працягне выступленне на Алімпіядзе
09:39 14.02.2022 (абноўлена: 09:52 14.02.2022) Пятнаццацігадовая спартсменка стала чэмпіёнкай у складзе расійскай зборнай у камандным турніры, аднак арганізатары да гэтага часу не правялі цырымонію ўзнагароджання з-за падазрэнняў у допінгу.
МІНСК, 14 лют – Sputnik. Расійская фігурыстка Каміла Валіева прыме ўдзел у асабістым турніры на Алімпіядзе ў Пекіне.
У панядзелак раніцай Спартыўны арбітражны суд паведаміў, што адхіліў апеляцыі МАК, Міжнароднага саюза канькабежцаў і Сусветнага антыдопінгавага агенцтва па справе спартсменкі.
Рашэнне дапусціць Валіеву да асабістага турніру Алімпіяды прынята з улікам яе статусу "абароненай персоны" і асаблівага падыходу да іх, падкрэсліваецца ў прэс-рэлізе суда.
Суд таксама ўлічыў, што Валіевай паведамілі аб станоўчым выніку яе допінг-пробы, узятай 25 снежня мінулага года, ужо пасля пачатку разглядаў.
Нагадаем, у расійскай фігурысткі ў крыві былі выяўленыя сляды трыметазідзіна - яго прызначаюць пацыентам пры стэнакардыі і хранічнай сардэчнай недастатковасці.
"CAS адзначае, што сур'ёзная праблема з несвоечасовым паведамленнем спартсменкі аб выніках допінг-тэсту, які быў узяты ў снежні 2021 года, парушыла права спартсменкі на юрыдычную падтрымку, і такое несвоечасовае паведамленне не было яе віной падчас Алімпіяды", - гаворыцца ў рэлізе.
Расійская зборная, у склад якой увайшла Каміла Валіева, выйграла камандны алімпійскі турнір у фігурным катанні. Пасля гэтай перамогі Валіева стала ўдзельніцай гучнага скандалу - яе допінг-проба паказала станоўчы вынік.
Адразу пасля гэтага Расійскае антыдопінгавае агенцтва наклала на Валіеву часовае адхіленне ад Алімпіяды, пасля апеляцыі спартсменкі яно было знята. МАК, ВАДА і Міжнародны саюз канькабежцаў падалі пратэст у Спартыўны арбітражны суд. Нягледзячы на допуск да асабістага турніру, дзяўчыне можа пагражаць дыскваліфікацыя.
Кароткая праграма ў індывідуальных спаборніцтвах у жанчын на Алімпійскіх гульнях у Пекіне адбудзецца 15 лютага. Валіева атрымала 26-ы стартавы нумар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь МАК:
справа Валіевай будзе разгледжана максімальна хутка
Федэрацыя фігурнага катання Расіі не сумняваецца ў сумленнасці Валіевай