https://bel.sputnik.by/20220214/ganna-guskova-zavayavala-serabro-almpyady-1060362075.html
У Беларусі другі медаль на Алімпіядзе - у фрыстайле
У Беларусі другі медаль на Алімпіядзе - у фрыстайле
Sputnik Беларусь
Гэта другая ўзнагарода беларускай зборнай на Гульнях у Пекіне - дзякуючы ёй нацыянальная каманда перамясцілася на 22-е месца ў медальным заліку. 14.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-14T15:21+0300
2022-02-14T15:21+0300
2022-02-14T16:03+0300
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне
зімовыя алімпійскія гульні - 2022
ганна гуськова
медаль
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0e/1060361835_0:0:2943:1656_1920x0_80_0_0_d4abcd2979a2bfed1dbbf5cf9ed10858.jpg
МІНСК, 14 лют - Sputnik. Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова заваявала сярэбраны медаль Алімпійскіх гульняў, перадае Sputnik.Узнагароду спартсменка выйграла ў спаборніцтвах па лыжнай акрабатыцы, паказаўшы вынік 107,95 бала за свой скачок.У суперфінале Гуськова выканала складаны скачок - трайное сальта з трыма вінтамі. Беларусцы не хапіла менш за адзін бал, каб стаць двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай - яе абыйшла кітаянка Ксю Ментао, якая набрала 108,61 бала.Трэцяе месца заваявала амерыканка Меган Нік - яна засталася за межамі "сотні" - 93,76 бала.Нагадаем, беларуская спартсменка не без цяжкасцяў выйшла ў суперфінал. У кваліфікацыйных скачках яна заняла 6-е месца, на такой жа пазіцыі завяршыла выступленне ў фінале, атрымаўшы за свае скачкі не больш за 92 балы.Нагадаем, на Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане ў 2018-м Гуськова з другім вынікам пераадолела кваліфікацыю і стала чэмпіёнкай па выніках суперфіналу.У зборнай Беларусі на Гульнях у Пекіне ўжо два медалі - абодва сярэбраныя. Дзякуючы ўзнагародзе ў фрыстайле, нацыянальная каманда перамясцілася на 22-е месца ў медальным заліку.Віншаванні ад Віктара ЛукашэнкіАдразу пасля выступлення лятаючых лыжнікаў у Пекіне беларускую спартсменку павіншаваў прэзідэнт НАК Віктар Лукашэнка. Ён адзначыў чэмпіёнскія амбіцыі Ганны і працу трэнераў каманды."Гэтак уражлівы вынік - заслужаная ўзнагарода за твой спартыўны талент, майстэрства, мэтанакіраванасць. І, вядома, гэта сведчанне напружанай, самаадданай працы тваіх трэнераў, настаўнікаў", - канстатаваў Лукашэнка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
https://bel.sputnik.by/20220208/anton-smolsk-zavayava-syarebrany-medal-u-ndyvdualnay-gontsy-1060162563.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0e/1060361835_74:0:2803:2047_1920x0_80_0_0_4fdf4c8beec7ff29e2ce3669dfd0b954.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, зімовыя алімпійскія гульні - 2022, ганна гуськова, медаль
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, зімовыя алімпійскія гульні - 2022, ганна гуськова, медаль
У Беларусі другі медаль на Алімпіядзе - у фрыстайле
15:21 14.02.2022 (абноўлена: 16:03 14.02.2022) Гэта другая ўзнагарода беларускай зборнай на Гульнях у Пекіне - дзякуючы ёй нацыянальная каманда перамясцілася на 22-е месца ў медальным заліку.
МІНСК, 14 лют - Sputnik. Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова заваявала сярэбраны медаль Алімпійскіх гульняў, перадае Sputnik.
Узнагароду спартсменка выйграла ў спаборніцтвах па лыжнай акрабатыцы, паказаўшы вынік 107,95 бала за свой скачок.
У суперфінале Гуськова выканала складаны скачок - трайное сальта з трыма вінтамі. Беларусцы не хапіла менш за адзін бал, каб стаць двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай - яе абыйшла кітаянка Ксю Ментао, якая набрала 108,61 бала.
Трэцяе месца заваявала амерыканка Меган Нік - яна засталася за межамі "сотні" - 93,76 бала.
Нагадаем, беларуская спартсменка не без цяжкасцяў выйшла ў суперфінал. У кваліфікацыйных скачках яна заняла 6-е месца, на такой жа пазіцыі завяршыла выступленне ў фінале, атрымаўшы за свае скачкі не больш за 92 балы.
Нагадаем, на Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане ў 2018-м Гуськова з другім вынікам пераадолела кваліфікацыю і стала чэмпіёнкай па выніках суперфіналу.
У зборнай Беларусі на Гульнях у Пекіне ўжо два медалі - абодва сярэбраныя. Дзякуючы ўзнагародзе ў фрыстайле, нацыянальная каманда перамясцілася на 22-е месца ў медальным заліку.
Віншаванні ад Віктара Лукашэнкі
Адразу пасля выступлення лятаючых лыжнікаў у Пекіне беларускую спартсменку павіншаваў прэзідэнт НАК Віктар Лукашэнка. Ён адзначыў чэмпіёнскія амбіцыі Ганны і працу трэнераў каманды.
"Гэтак уражлівы вынік - заслужаная ўзнагарода за твой спартыўны талент, майстэрства, мэтанакіраванасць. І, вядома, гэта сведчанне напружанай, самаадданай працы тваіх трэнераў, настаўнікаў", - канстатаваў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь